/ Казкі дзядзькі Сержука з Вільні

/ Казкі дзядзькі Сержука з Вільні

На мінулым тыдні ў сталічнай кнігарні “Логвінаў” адбылася прэзентацыя кнігі і аўдыёдыска “Дзіць-дзілінь: пара гуляць у казкі” вядомага беларускага грамадскага дзеяча, журналіста, а цяпер і пісьменніка-казачніка Сержука Вітушкі.

Але перш чым пачаць распавядаць пра гэтую заўважную культурную падзею, мушу адзначыць, што, магчыма, яна не была б такой чаканай, калі б не асоба аўтара. Сяржук Вітушка — адзін з пачынальнікаў моладзевага беларускага адраджэнскага руху, арганізатар экалагічных акцый, без якіх нельга ўявіць 80-я гады ў Беларусі. У той час моладзевая арганізацыя “Талака”, якую ўзначальваў Сяржук, была адным з вядучых нюс-мэйкераў для партыйных выданняў і савецкіх баявых лісткоў, кшталту “Политического собеседника”. Нягледзячы на тагачаснае шалёнае цкаванне “талакоўцаў” і іх лідара, Сяржук назаўсёды застаўся палымяным патрыётам Беларусі, шчырым і таленавітым чалавекам. Нават, калі вымушаны быў па стану здароўя адыйсці ад актыўнай грамадскай дзейнасці і пераехаць у Вільню. Але і тады ў старажытнай сталіцы ВКЛ Сяржук Вітушка браў удзел у адраджэнні беларускай гімназіі, працаваў настаўнікам…

Вопыт настаўніка атрымаў свой лагічны працяг у творчым жыцці Сержука: ім была падрыхтавана да выдання дзіцячая кніга “Дзіць-дзілінь: пара гуляць у казкі”, да якой быў выдадзены аўдыёдыск з аналагічнай назвай. Цікава, што амаль усе казкі Сержука Вітушкі былі прачытаны і запісаны не прафесіянальнымі чытальнікамі, а вядомымі ў беларускай культуры творцамі. Сярод тых, хто прыняў удзел у працы над дыскам, мы знаходзім прозвішчы музыкантаў Алега Хаменкі, Ганны Хітрык, Лявона Вольскага, Зміцера Вайцюшкевіча, Сяргея Сокалава-Воюша, Алеся Камоцкага, літаратараў Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча, Адама Глобуса, Тамары Лісіцкай. Акрамя гэтых выканаўцаў гучаць галасы заслужанай артысткі Беларусі Зінаіды Бандарэнкі і амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана.

Многія з гэтых вядомых асоб, якія агучылі казкі С. Вітушкі, з ахвотай прыйшлі на прэзентацыю кнігі і дыска ў кнігарню “Логвінаў”, ціснулі руку аўтару, які, нягледзячы на цяжкасці пераезду, завітаў у Мінск. Прыезд у сталіцу Сержука Вітушкі быў самым галоўным сюрпрызам для тых, хто доўгія гады ведаў яго па “Талацэ”, хто сачыў за творчай дзейнасцю Сержука на літаратурнай ніве.

Вядучы прэзентацыі, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, зазначыў, што выданне кнігі і аўдыёдыска з казкамі Сержука — гэта вынік сумеснай працы многіх людзей, паплечнікаў аўтара. І творчы плён сумеснай працы не быў бы такім важкім, калі б не намаганні тых, хто ўзяў каардынацыю праекта ў свае рукі. А гэта супрацоўнікі “Беларускага Радыё Рацыя” і інтэрнэт-партала Tuzin.FM. Дзякуючы гэтаму, сама праца і атмасфера ў студыі нагадвала 80-я гады, калі нікога не трэба было ўлагоджваць, угаворваць, калі ўсе пагаджаліся і працавалі дружнай талакой.

                                Ілюстрацыя Анемпадыстава да кнігі

Як паведаміў у пачатку прэзентацыі ўладальнік кніжнай крамы “Логвінаў” Павел Касцюкевіч, кніга Сержука Вітушкі “Дзіць-дзілінь: пара гуляць у казкі” з ілюстрацыямі Міхала Анемпадыстава па колькасці продажаў заняла шостае месца ў агульным спісе ўсёй прапанаванай пакупнікам прадукцыі. А вось сярод дзіцячай літаратуры твор не меў сабе роўных. Гэта вялікі поспех светлага казачніка з Вільні, які мае паўтарыцца і ў выпадку з аўдыёдыскам!

Кіраўнік інтэрнэт-партала Tuzin.FM. Сяргей Будкін падзякаваў усім паплечнікам: творчым асобам, якія згадзіліся “аддаць” праекту свае галасы, выдаўцам, мастаку, які аформіў кнігу і дыск з такімі выкшталцонымі ілюстрацыямі, за плённую сумесную працу. Вынікам яе стала цудоўнае выданне, якое паслужыць нашым дзеткам, упрыгожыць хатнюю фанатэку беларуса. Таксама ўражвае той факт, што кожны трэк дыска сваім асабістым жыццём мае непаўторную акустычную атмасферу, кранае розныя струны душы таго, хто слухае казкі Сержука Вітушкі.

Літаратар і бізнесовец Адам Глобус прызнаўся, што таксама захапляецца складаннем казак. Але ў яго яны атрымліваюцца ўрбаністычнымі, часцяком “чорнымі” па зместу. Але папрацаваць над казкамі Сержука Вітушкі — “светлага” казачніка — было для Адама новым творчым вопытам.

Як абсалютна новым досведам стаў удзел у такім праекце для амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана. “У працы амбасадара, — падкрэсліў спадар Эрыксан, — выпадаюць розныя творчыя магчымасці, якія не хочацца прапускаць”. Адным з такіх шанцаў для цікавай працы і сустрэч стаў запіс казкі “На Купалле” для праекта Сержука Вітушкі “Дзіць-дзілінь: пара гуляць у казкі”. “Гэта цудоўны праект, і я рады, што прыняў у ім удзел!” — падкрэсліў спадар амбасадар.

                                       Аўтограф для чытачоў

Калі слова было прадстаўлена самому казачніку, дык зала кнігарні здрыгнулася ад апладысментаў удзячнай публікі, асабліва дзетак, якія ўчынілі ў кнігарні невялікі гармідар. Сяржук Вітушка шчыра дзякаваў усім, хто аддаў часцінку сваёй душы і таленту ў рэалізацыю гэтага праекта з яго казкамі. Падкрэсліў, што пазнаў усе галасы, тых хто чытаў яго казкі, акрамя, бадай, маладых дзяўчат — Тамары Лісіцкай і Ганны Хітрык. А яшчэ Сяржук падзяліўся з прысутнымі сваімі творчымі планамі. Па-першае, казачнік працуе над класічнымі беларускімі казкамі, якія ён апрацоўвае, робіць больш сучаснымі і больш цікавымі сённяшнім маленькім слухачам. Па-другое, у планах Сержука выданне кнігі казак “Тэатр на далонях”, у якой ён вучыць як з дапамогай дзіцячых пальчыкаў распавядаць цікавыя гісторыі і казкі...

                                              Спявае Алег Хаменка

Яшчэ адзін удзельнік праекта “Дзіць-дзілінь: пара гуляць у казкі” — вядомы беларускі фолк-музыкант, кіраўнік фолк-рок-гурта “Палац” Алег Хаменка — надаў сустрэчы непаўторнае музычнае адценне. Бо ў яго выкананні гучала беларуская народная музыка, якая мае ў большасці сваёй казачныя карані. Тут згадваюцца і “Дзеўка-семілётка”, і “Кола грукатала”, “Чужыя дзеўкі” і шмат іншых мелодый. “Я ганаруся, што ўзяў удзел у агульнай працы над гэтымі цудоўнымі казкамі”, —адзначыў напрыканцы прэзентацыі Алег Хаменка. Гонар за сваю працу і яе вынік стаў лейтматывам сустрэчы мінчукоў з віленскім беларускім казачнікам Сержуком Вітушкам.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/