/ З Тыфлісу ў Тбілісі

/ З Тыфлісу ў Тбілісі

З 18 па 25 кастрычніка ў Тбілісі адбываўся Міжнародны форум «Культура і літаратура на прасторы Паўднёвага Каўказу», у межах якога была праведзеная навукова-практычная канферэнцыя «Узаемапранікненне культур». Удзел у форуме ўзялі літаратары і навукоўцы з Грузіі, а таксама з Беларусі,  Казахстану, Кыргызстану, Малдовы, Расіі, Узбекістану, Украіны.

  
Удзельнікі канферэнцыі каля катэдральнага сабору святой Тройцы ў Тбілісі. Фота Алены Осіпавай
 

Асноўнай тэмай, што абмяркоўвалася цягам тыдня на знакамітай сваёй гасціннасцю грузінскай зямлі, быў білінгвізм краін постсавецкага блока, а таксама статус і значэнне рускай мовы ў гэтых краінах у нашы дні.

Тое, што культурная падзея з такой тэматыкай і праблематыкай адбылася менавіта ў Тбілісі, — невыпадкова і ў нечым знакава. Грузія — адна з тых постсавецкіх краінаў, дзе русіфікацыя, якую ў многіх рэспубліках спыніў развал СССР, зрабіла найбольшы «адкат». Праз 20 гадоў, паводле статыстыкі, толькі 70 000 жыхароў краіны называюць сябе рускамоўнымі, і ўсяго 200 000 грузінаў з 4,5 мільёнаў насельніцтва краіны ўвогуле валодаюць рускай мовай. У асноўным гэта людзі старэйшага пакалення. Моладзь зусім не размаўляе па-руску, выкарыстоўваючы ў якасці мовы міжнародных зносінаў англійскую ці нават нямецкую. Натуральная дэрусіфікацыя прабягае на фоне палітыкі Міхаіла Саакашвілі, знакамітага сваёй антырасійскай рыторыкай. Так што невыпадкова адной з першых пытанне пра захаванне рускай мовы як мовы міжнародных зносінаў узняла менавіта грузінская творчая інтэлігенцыя. Ініцыятарамі і арганізатарамі форума выступіла Асацыяцыя рускамоўных літаратараў і дзеячаў культуры Грузіі «Новый современник». Форум быў падтрыманы Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаваў-удзельніц СНД.

Нацыянальная ідэнтычнасць жыхароў Грузіі амаль адназначная. У адрозненне ад беларусаў ці жыхароў Усходняй Украіны, яны не называюць сябе рускімі, калі гэта не абумоўлена паходжаннем. Я — «чалавек рускай культуры», кажуць пра сябе рускамоўныя грузіны Грузіі. З іншага боку, павагу да рускай культуры дэманструюць і прадстаўнікі грузінскамоўнай большасці. Як сказаў падчас творчай сустрэчы стоўп грузінскай паэзіі Джансуг Чарквіяні (дарэчы, на беларускую мову яго бліскуча перакладаў Генадзь Бураўкін): «Расія для мяне — не таварыш Ленін, не Брэжнеў. Для мяне Расія — гэта Пушкін, Лермантаў, Ахмадуліна, Еўтушэнка. Палітыка тут ні пры чым». На форуме можна было пачуць аповеды аб тым, як на сёлетнюю забарону палітыка Георгія Цхакаі спяваць у рэстарацыях Грузіі песні на рускай мове грузінская інтэлігенцыя адгукнулася серыяй вечароў бардаўскай песні і рускіх рамансаў...

На фоне варажнечы палітыкаў Расіі і Грузіі, ахвярамі якой робяцца ў выніку простыя грамадзяне (праблемы з авіяперавозкамі, цяжкасць у атрыманні візаў), — грузінскія культурныя эліты заяўляюць пра адсутнасць любой непрыязі і жаданне сябраваць і супрацоўнічаць з расійскімі калегамі. Вельмі сімвалічна, падкрэслівалі арганізатары форума, што падчас яго правядзення грузінскі каталікос — патрыярх Ілія ІІ выправіўся ў Маскву з візітам да маскоўскага патрыярха Кірыла.

«Мне цяжка ўявіць, што наступіць час, калі армянін, грузін і азербайджанец будуць дачыняцца па-англійску», — зазначыў Уладзімір Сарышвілі, адзін з арганізатараў форума. Так ці іначай, падсумавалі ў Тбілісі, на постсавецкай прасторы руская мова яшчэ доўгі час застанецца мовай міжнацыянальных зносінаў.

«Нам бы іх праблемы!» — маглі б сказаць беларусы, для якіх заняпад рускай мовы ў Беларусі — тэма зусім не актуальная. Наадварот: у Беларусі, як ні прыкра, даводзіцца бараніць беларускую мову (у тым ліку ад афіцыйных уладаў). Але сацыяльныя і культурныя працэсы, якія адбываюцца ў Грузіі і Беларусі, шмат у чым падобныя. Беларусь на канферэнцыі прадстаўлялі Андрэй Хадановіч, які зрабіў даклад пра пераклады грузінскай паэзіі на беларускую мову, і Марыя Мартысевіч, якая асвятліла сітуацыю з білінгвізмам у сучаснай беларускай літаратуры. Як зазначае Хадановіч, «Грузія і Беларусь проста створаныя для бліжэйшага сяброўства і глыбейшых культурных кантактаў, а дзве «нацыі паэтаў» проста мусяць часцей і лепей перакладаць адна адну».

У межах форуму адбыліся таксама канцэрты, літаратурныя чытанні і экскурсіі па старажытных мясцінах грузінскай зямлі, а таксама па мясцінах Міхаіла Лермантава ды Аляксандра Грыбаедава — пісьменнікаў «таксама і грузінскіх» — перакананая прагрэсіўная інтэлігенцыя Грузіі. Вынікі першага (пробнага) мерапрыемства паказалі: у краінах былога СССР ёсць зацікаўленне аднаўляць культурныя сувязі на новым узроўні праз культурнае пасрэдніцтва рускай мовы. У заключэнні ўдзельнікі выказалі надзею, што такі запатрабаваны творчымі суполкамі розных краін праект і надалей будзе мець месца ў Грузіі — кропцы сустрэчы народаў і моваў, кропцы перасячэння культур і кантынентаў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/