/ Гісторыя пакалення і народа

/ Гісторыя пакалення і народа

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі працягвае радаваць аматараў жывапісу тэматычнымі выставамі, арганізаванымі па прынцыпу аб’яднання “прадстаўнікоў пакалення”.

Па 3 красавіка на самым выгодным месцы — адкрытай галерэі — размясціліся творы шэрагу стваральнікаў сучаснай беларускай жывапіснай школы, якія ўтвараюць тэматычную экспазіцыю “Народжаныя ў 1920-я”. Сярод прадстаўленых імёнаў — Ісак Бароўскі, Уладзімір Белавусаў, Абрам Вайнштэйн, Мікалай Валынец, Мікалай Куйчык, Павел Пагодзін, Мікалай Палянкоў, Іван Пешкур.

Гэта было першае “савецкае” пакаленне, усе яны прайшлі вайну, і адбітак радасці вялікай перамогі ўласцівы працам большасці з іх. Пераважна яны — рэпрэзентанты стылістыкі “сацыялістычнага рэалізму”, увасобленай імі ў іх работах з рознымі ступенямі рамантызму ці драматызму, лірыкі ці эпікі. Як і мера таленту кожнага з прадстаўленых аўтараў — розная. Але спроба панарамнага паказу творчага жыцця цэлага пакалення дае цудоўную магчымасць акунуцца ў атмасферу даўно мінулай эпохі.



Па 17 сакавіка ў музеі экспануецца адзінае гістарычнае палатно заснавальніка сучаснай мастацкай школы Літвы Адомаса Варнаса (1879–1979) “Каранацыя Міндоўга”. Гэты выключнай якасці твор выконваўся аўтарам да 700-годдзя падзеі ўжо ў эміграцыі ў Чыкага (1951–1955) і трапіў у часы адроджанай незалежнасці Літвы ў Вільню як падарунак іншага дзеяча літоўскай эміграцыі інжынера Домаса Адамайціса. Цікава, што, надаючы акту каранацыі Міндоўга (пра месца якой не аціхаюць спрэчкі гісторыкаў — Наваградак, Кернава, Вільня?) своеасаблівае сімвалічнае “летувіскае” гучанне, Варнас уключыў у кампазіцыю постаці дзеячаў Літвы ХІХ–ХХ стагоддзяў. Таму апрача ўкленчанай перад біскупам Кулмам у момант накладання кароны фігуры манарха на палатне можна пабачыць вобразы Антанаса Страздзяліса, Вінцаса Кудзіркі і іншых вядомых асоб пазнейшага часу.



Дарэчы, складаецца ўражанне, што для беларусаў этап стварэння падобных міфапаэтычных “гімнаў” у выяўленчым мастацтве яшчэ не скончаны. Таму варта павучыцца ў суседзяў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/