/ Голас Яцэка Качмарскага

/ Голас Яцэка Качмарскага

Гэты эпізод адбыўся 20 красавіка ля «Кнігарні Логвінаў» у той час, калі сустрэчай з польскім перакладчыкам Набокава Лешэкам Энгелькінгам завяршаўся месячнік польскай культуры, арганізаваны Польскім Інстытутам. Я спытаў прадстаўніка Інстытута, чаму замест спрыяння прыезду ў Беларусь знакавых асоб Інстытут займаецца карыснай, але неабавязковай культурніцкай дзейнасцю. Чаму б не запрасіць Леха Валенсу? “Што вы, — быў адказ, —гэта немагчыма з многіх прычынаў”. — “Чаму не Яцэк Качмарскі, голас «Салідарнасці»?” — “А вы не ведаеце, ён памёр…” Мне зрабілася сорамна.

24 красавіка 2004 года, пад шалёным дажджом, Варшава развітвалася з Яцэкам Качмарскім. Нехта з карэспандэнтаў напіша потым: як Масква развітвалася з Высоцкім пад спякотным сонцам, так Варшава з Качмарскім — пад дажджом. Знакі прыроды, якія звязалі гэтыя галасы сумлення дзвюх краін, якія былі звязаныя і пры жыцці.

Высоцкі, ажаніўшыся з Марынай Уладзі, нярэдка сустракаўся з ёй пасярэдзіне шляху паміж Масквой і Парыжам — у Варшаве. І амаль заўсёды яны гасцявалі ў кватэры рэжысёра Ежы Гофмана. Таго самага, які зняў трылогію паводле Генрыка Сянкевіча — «Агнём і мячом», «Пан Валадыеўскі», «Патоп».

А бацькі Яцэка — тата Януш Качмарскі, з 1972-га доўгія гады кіраўнік Саюза Польскіх мастакоў, і маці, Ганна Траяноўская, гісторык мастацтва — ведалі Ежы Гофмана яшчэ з часоў агульнага для ўсіх траіх навучання ў СССР у другой палове 1950-х гадоў. Так і адбылося, што вясной 1974 года ў кватэры Гофманаў 17-гадовы Яцэк Качмарскі пазнаёміўся з 36-гадовым Уладзімірам Высоцкім.

Гэта быў той момант, калі студэнт аддзялення паланістыкі Варшаўскага ўніверсітэта зразумеў, што ягонае пакліканне — музыка і сцэна. Пазней ён скажа: «Я зразумеў, якое ўражанне робіць твар, напоўнены экспрэсіяй, калі артыст выпраменьвае з сябе гэты незвычайны голас. І я падумаў: гэтая роля — для мяне, я хачу гэтак жа перажываць тое, што раблю».

Далей быў дэбют і поспех на Варшаўскай Ярмарцы Спеваў у 1976-м, пераклады і прысвячэнні Высоцкаму, у тым ліку журналісцкая ўзнагарода на Фестывалі песні ў Аполе 1981 года за твор “Эпітафія Уладзіміру Высоцкаму”. У тым самым годзе нараджаліся новыя праграмы: “Музей” — паэтычныя прысвячэнні класічным творам жывапісу, што адлюстроўвалі падзеі апошніх 200 гадоў гісторыі Рэчы Паспалітай (у тым ліку карціне Яна Матэйкі “Рэйтан”). Праграма “Крык”, з асноўным творам у гонар аднайменнай жывапіснай работы Эдварда Мунка. І, нарэшце, “Муры” — знакаміты гімн заранку “Салідарнасці”. Апошні, дарэчы, вельмі пасуе сённяшняй беларускай сітуацыі і перакладаўся Рыгорам Барадуліным разам з Лявонам Баршчэўскім (не цалкам), выкарыстоўваючыся ў якасці гімна забароненага ліцэя імя Коласа. А нядаўна — у поўнай форме — Андрэем Хадановічам, і ў гэтай форме гучаў 19 снежня 2010 года на плошчы і выконваўся таксама Зміцерам Вайцюшкевічам. Тэкст друкаваўся ў “НЧ” 14 студзеня гэтага года.

Ваеннае становішча ў Польшчы заспела Яцэка Качмарскага на гастролях у Францыі, і ў Польшчу спявак не вярнуўся. Яго выступы ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, ПАР, Ізраілі, большасці краін Заходняй Еўропы спрыялі падтрымцы справы падпольнай “Салідарнасці” на радзіме. З 1984 года ён пачаў весці ўласную перадачу “Квадранс Яцэка Качмарскага” на хвалях Радыё “Вольная Еўропа” з Мюнхена. Яго голас здалёк гучаў у Польшчы як голас няскоранага сумлення народа. Як у песнях, так і ў актуальных палітычных каментарах. Ён працаваў на радыё аж да закрыцця там польскай секцыі ў 1994 годзе, хаця ўжо з 1990-га жыў у Польшчы. А ў 1995-м з’ехаў жыць у Аўстралію, хаця канцэрты на радзіме ніколі не спыняў. У 2002 годзе ў яго дыягназавалі рак страваводу, але ён адмовіўся ад аперацыі, баючыся страціць голас… Дапамога дабрачыннымі канцэртамі шматлікіх музыкаў, уключаючы добра вядомых у нас “Скальдаў”, не дапамагла. 10 красавіка 2004 года голас сумлення Польшчы назаўсёды змоўк у шпіталі Гданьску.


Чаму Яцэк Качмарскі часта прыгадваецца менавіта зараз? Каб адказаць на гэтае пытанне, дазвольце прывесці яшчэ адзін верш-песню геніяльнага творцы, таксама нядаўна перакладзены Андрэем Хадановічам. Першая частка песні паўстала 7 мая 1983 года, астатняе дапісана 3 чэрвеня 1987-га.

А ўвогуле, цікава, як пераплятаюцца карані і лёсы тых, хто ментальна і фізічна з’яўляецца нашчадкам Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Высоцкага, унука габрэя з Высокага ля Берасця, Качмарскага з Варшавы, у жылах якога таксама былі дамешкі габрэйскай і татарскай крыві, і нас, грамадзян шматнацыянальнай Беларусі.

-------------------------------------------------------------------------------------

Наш клас

Раскажы, што з нашым класам? —
Піша Павал з Тэль-Авіва.
Цяжка выжыць гэтым часам,
А тым болей — жыць шчасліва.
Раскажы, што з нашым класам?
Чэсь у шведскім порнаклубе.
Кажа, добра плацяць асам.
Зрэшты, кожны гэта любіць.

Грамадзянамі Канады
Хутка будуць Пётр і Кася,
Ян у Францыі даў рады,
Бася ў Штатах засталася.
Госька з двойняй пад Варшавай,
Цераз месяц будзе трэці.
Час валіць — з такой дзяржавай
Ёй нічога тут не свеціць.

Магда выйшла за мадрыдца,
Што павёўся на цяжарнасць.
А Мацей не змог скарыцца
І памёр за Салідарнасць.
Магда сябравала з Юркам,
Што быў зоркай школьнай сцэны.
Юрка добрым стаў хірургам,
Але брат яго ўскрыў вены.

Філ стаў фізікам, вядома,
І ў Маскве зрабіў кар’еру.
Кожны год бывае дома,
Сябра нашаму прэм’еру.
А Міхась у турмах высах,
Бо не стаў страляць у Стася.
Я ж складаю жыццяпіс іх.
Вось і ўсе, хто быў у класе.

Хтосьці з’ехаў, хтосьці ў Польшчы,
Хтосьці заўтра — у дарогу,
Хтосьці ўжо даўно нябожчык,
Хтось жывы — і дзякуй Богу!
Я збіраў усіх старанна,
Я праводзіў паралелі,
Быццам сыпаў соль на раны,
Раны моцна не балелі.

Сталі жонкамі дзяўчаткі,
Хлопец — дзедам. Хутка фініш.
Маладосць паўзе спачатку,
А пасля яе не спыніш.
Кожны — бог у свае сорак,
Спіць даўно ў сваёй пасцелі.
Нібы ўсе ляцім да зорак,
А ці гэтага хацелі?

Што са мной? Пра што я мару?
Памяць мучае старая,
Быццам мацае іх твары
І ўсляпую паўтарае
Ўсе дзіцячыя абліччы,
А яны — наўцекача.
Я ж чакаю, хто пакліча
Ў хованкі або ў квача…

Прарастаючы паволі,
Кожны цягне што ёсць сілы
Лісце, парасткі і голле
Ад калыскі да магілы,
Каранямі — з таго свету,
Хтосьці ўправа, хтосьці ўлева…
Аж не верыцца, што гэта
Ўсё — адно і тое ж дрэва.

 #
Thank you so much for this atrilce, it saved me time!
 
 #
It's good to get a fresh way of looknig at it.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/