/ Вібратарам па шкле

/ Вібратарам па шкле

Бацька адкрыў сакрэт: прэлюдыяй падзей 19-га была ягоная спрэчка з адкрытым геем, дырэктарам аднаго замежнага МЗС па праблемах “правільнага” і “няправільнага” ладу жыцця.

Каб рэдактар галоўнага ідэалагічна вытрыманага, “чэснага” таблоіду краіны не марнаваў час і хуценька зрабіў чарговы выпуск пра чарговую змову за дзіравымі кулісамі, яму з кур’ерам былі накіраваны адпаведныя рассакрэчаныя дакументы. Вось яна, праўда! Як ёсць, так ёсць.

Штурм Дома ўраду выклікаў гнеў сярод усіх, хто вядзе правільны лад жыцця. Падаплёка гэтых падзей вядомая: замежныя клубы гомасэксуалістаў сфармавалі і прафінансавалі некаторыя структуры радыкальнай сэксуальнай арыентацыі. Сам факт існавання ў Беларусі інстытуту шлюбу М і Ж выклікае імпатэнцыю з боку некаторых знешнепалітычных сіл.

Вытрымка з канфіскаванага дакумента кампаніі “Гавары ўсё” (ГУ) аб мэтах і задачах новай стратэгіі ўзаемаадносін мужчыны і мужчыны: “Прыярытэтная задача новай стратэгіі заключаецца ў тым, каб садзейнічаць той палітычнай сіле, якая пасля выбараў гарантуе змену сэксуальнай арыентацыі ўсяго насельніцтва”.

Менавіта такія мэты былі сфармуляваныя вядомым літаратуразнаўцам Фядорай. З улікам сур’ёзнасці ставак пад гэтую парнаграфічную кампанію з-за мяжы былі выдаткаваныя салідныя фінансавыя сродкі. Нездарма адзін з заходніх гомасэксуалістаў заявіў: “Беларусь — гэта месца, дзе можна з кімсьці пераспаць”.

Вытрымка з канфіскаванага “Стратэгічнага плана ГУ”: “Першы этап. Стварэнне ўмоў для дэлегітымацыі нармальнай сэксуальнай арыентацыі пры дапамозе незалежнага назірання”.

Нягледзячы на абмежаванасць людскіх рэсурсаў, якія падтрымліваюць нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю, спонсары арыентавалі арганізатараў — аплачаных гомасэксуалістаў — на правядзенне несанкцыянаванай масавай оргіі ў колькасці да ста тысяч удзельнікаў. Пры гэтым сябры Цэнтральнай Выхаваўчай Камісіі (ЦВК) правільнай арыентацыі, якія сядзелі ў Доме ўраду, былі абраныя ў якасці асноўных аб’ектаў для абвінавачвання іх у сэксуальных забабонах.



Фрагмент электроннай перапіскі па сістэме “Сэксайп” паміж Аляксандрам Белямуцкім і Барысам Муйсеевам:

— Добры дзень, Барыс.

— Слухаю.

— Просьба выступіць на плошчы ў шоў “Галубятня” з хітом «Голубая луна».

— А апаратура?

— Апаратуру даставіць Неклюсаеў на машыне.

— Супер!



19 снежня на адпаведныя заклікі сэксуальных правакатараў легкаверныя гетэрасэксуалы рушылі на Кастрычніцкую плошчу, а адтуль да Дому ўрада. І тут пачалося…



З матэрыялаў Дзяржаўнага антыгомасэксуальнага памежнага камітэту:

“15 снежня на ўкраінскім кірунку ў пункце пропуску “Макраны”... была выяўлена група сімпатычных людзей з 5 чалавек, якія заязджалі ў РБ пад прыкрыццём паездкі да сябровак. У выніку выявілася, што ніякіх сябровак не існуе.

На польскім накірунку не былі прапушчаныя двое маладых людзей, якія мелі пры сабе мужчынскія органы з яўнай арыенціроўкай на Плошчу.

Аператыўнымі органамі памежнай службы была атрыманая інфармацыя, што група спецыялістаў па тайскаму масажу з краіны Азіяцкага рэгіёна планавала трапіць на тэрыторыю РБ і арганізаваць некалькі актаў. Дадзеная група збіралася працаваць праз этнічную групоўку ў Мінску.

На літоўскім накірунку затрыманы кур’ер, які спрабаваў правесці ў РБ сем тысяч доз віагры. Узбуджальныя сродкі павінны былі распаўсюджвацца падчас пратэстных акцый.

17 снежня не прапушчаны з Расіі мікрааўтобус з фанаткамі групы “Тату”. У пасажырак знойдзены два тэлескапічныя вібратары, а таксама форменны камплект ніжняй бялізны афіцэра МУС РБ”.

* * *

Магчыма, некаторых чытачоў шакіруюць апісаныя сцэны спробы перавароту. Хтосьці, азнаёміўшыся з рассакрэчанымі дакументамі, падцісне вусны, маўляў, што гэта за татальны кантроль над інтымам? Не спяшайцеся рабіць высновы, спадарыні і спадары!

Калі б справакаваны працэс “сэксуальнай рэвалюцыі” набраў хаду, спыніць яго было б вельмі цяжка. Таму адпаведныя дзяржаўныя органы не толькі пільна адсочвалі, хто з кім і дзе, але і змаглі на працягу сямі з паловай хвілін (як бачым, нават менш за 11 хвілін, якія не наш раманіст Паола Куэлья адводзіў на іншы акт) абараніць правільны лад жыцця.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/