/ Вяртанне «Пана міністра»

/ Вяртанне «Пана міністра»

На сцэне Тэатра юнага гледача адбылася прэм’ера адноўленай пастаноўкі п’есы геніяльнага беларускага драматурга Францішка Аляхновіча «Пан міністр».

Таго самага Аляхновіча, які на некалькі дзесяцігоддзяў апярэдзіў Аляксандра Салжаніцына. Дакументальная аповесць «У кіпцюрох ГПУ» (1937), якую ён напісаў, вырваўшыся з гэтых кіпцюроў, адразу была перакладзена на 7 моваў і расказала свету пра зверствы сталінскай сістэмы.

«Пан міністр» быў надрукаваны раней — у 1924 годзе, і ўзнік як своеасаблівы памфлет на выбарчую сістэму міжваеннай Польшчы: тады Аляхновіч жыў у Вільні. А напісана п’еса ў 1922-м, адначасова са знакамітымі купалаўскімі «Тутэйшымі». Але яе пасыл застаецца верным для таталітарных і аўтарытарных сістэм усіх часоў і народаў. Гісторыя пра тое, як свінабой Філімон Пупкін вырашае ўсімі праўдамі і няпраўдамі зрабіцца міністрам. Як абвяшчае афіша: «Міністра культуры! Не… Міністра асветы! Не — лепш міністра фінансаў», — разважае Пупкін. Але для дасягнення мэты яшчэ трэба прыдумаць псеўданім, стварыць сабе адпаведны імідж, трапіць на старонкі газет і «прапіярыцца» як след. На гэтым фоне разгортваюцца і любоўныя інтрыгі, бо Пупкін надта любіць маладзенькіх дзяўчат…» Але ж — знаёмы сюжэт!

За пастаноўку ўзяўся рэжысёр Уладзімір Савіцкі, цяперашні мастацкі кіраўнік Тэатра юнага гледача, які доўгі час працаваў у Купалаўскім тэатры, дзе паставіў такія спектаклі, як «Беларусь у фантастычных апавяданнях», «Балада пра каханне» паводле «Альпійскай балады», «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Сны аб Беларусі». Пераўвасобленыя зонгі — а гэта п’еса-фарс музычная — абнавіў Лявон Вольскі, каб надаць ім па задуме рэжысёра сучаснае гучанне. У ролі Пупкіна выступае актор Аляксандр Палазкоў, у дзеі таксама задзейнічаны заслужаны артыст Беларусі Леанід Улашчанка, акторы Мікалай Лявончык, Міхаіл Казлоў, Наталля Гарбаценка, Таццяна Чардынцава, Юлія Смірнова.

Лёс творчай спадчыны, як і самога Аляхновіча, трагічны. Драматурга 3 сакавіка 1944 года ў акупаванай немцамі Вільні забілі двое невядомых — ці то агенты ГПУ, ці то польскія спецслужбы. Ён быў аднолькава не даспадобы як тым, так і іншым. На першай пастаноўцы «Пана міністра» ў Мінску 22 чэрвеня 1943 года ў гарадскім тэатры чэкісты здзейснілі няўдалы замах на гаўляйтара Вільгельма Кубэ: загінулі мірныя людзі.



Вяртаннем «глыбокай і метафізічнай», па вызначэнні Уладзіміра Арлова, спадчыны Аляхновіча на беларускую сцэну ў 1990-я займаўся малады таленавіты рэжысёр Мікола Трухан. І заўчасна сышоў з жыцця пасля пастаноўкі апошняй п’есы Аляхновіча «Круці не круці — трэба памярці».

«Пан міністр» ужо ставіўся ў новай Беларусі па-за сталічнай сцэнай — у Маладзечне, Слоніме, Баранавічах. У Мінск спектакль вяртаецца ўпершыню за больш чым паўстагоддзя. Наступныя спектаклі — 23 сакавіка, 6 і 15 красавіка на сцэне Дома літаратара, якую часова арэндуе Тэатр юнага гледача. Спектакль, зразумела, для разумных дарослых людзей. Яшчэ адна яго мэтавая група — беларускі савет міністраў амаль у поўным складзе.

Дамо слова рэжысёру-пастаноўшчыку: «У гэтым творы няма станоўчага персанажа, як у Гогаля. Там ёсць смех, і гэты смех гратэскавы. Адсюль жанр — фарс. Такія персанажы ўзнікаюць на зломе часу, калі ўсё неўладкавана, калі згублены арыенціры і зніжаны планкі. І колькі не распавядай пра гэта, усё адно гісторыя паўтараецца, зноў узнікаюць хвалі пены і бруду, і на іх ізноў паўстае ваяўнічая пасрэднасць, якая пачынае дыктаваць усё і ўсім, зацягваючы сваімі трызненнямі і фантазіямі астатніх у вір».
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/