/ Выставы ў Музеі сучаснага мастацтва

/ Выставы ў Музеі сучаснага мастацтва

На Ноч музеяў ў Музеі сучаснага мастацтва адчыніліся адразу тры міжнародныя праекты, якія аб’ядналі працы майстроў таксама з трох краін – Польшчы, Швецыі і Беларусі.

У найвялікшай залі расмесцілася экспазіцыя “Сучасны польскі жывапіс”, якая, насуперак абагульнення ў назове, прадстаўляе творчасць выпускнікоў Катавіцкай акадэміі мастацтваў, установы, якая 60 год працавала як графічны факультэт Кракаўскай мастацкай школы, але ўжо 10 год існуе як самастойная мастацкая міні-акадэмія.

Найперш кідаецца ў вочы шырокая разнастайнасць стылістыкі твораў – ад нэарэалізму, нэарамантызму да відавочных уплываў амерыканскага поп- і оп-арту, – у роўнай ступені адзначаных высокай якасцю выканання. Узнікае ўражанне паўнавартаснага міні-музея сучаснага мастацтва.

Як сцвярджаюць польскія крытыкі, гэта невыпадкова. З аднаго боку, сілезская графічная школа займала ў выдатнай у цэлым школе польскай графікі і плакату выбітнае месца. З другога, шмат якія яе выпускнікі, атрымліваючы дыпломы графікаў, выпраўляліся ў падарожжа па творчым жыцці як паўнавартасныя мастакі-станкавісты. Праўда, пераважна з адзнакай “радзімага гнязда” графікі – схільнасцю да працы ў майстэрні, апавядальнасці і вобразнасці мастацкай мовы. Падобны феномен вядомы і ў Беларусі – варта прыгадаць імёны Міколы Селяшчука ці Ўладзіміра Савіча, ды і многія іншыя. Такім чынам, чытач разумее, што захапляльнае відовішча пры наведванні гэтай выставы яму гарантаванае.

Пераходам да шведска-беларускай экспазіцыі служыць размешчаная ў файе музея фотавыстава “За кулісамі польскага тэатра” беларускага майстра Андрэя Васілеўскага. Гледачам прапанаваны вынік паездкі фатографа на фестываль “Prapremier” (верасень 2010) у польскі горад Быгдашч.

Падарожжа прадугледжвала знаёмства з сучасным польскім тэатрам, што мастак і рабіў, наведаўшы пасля Быгдашча таксама сталіцы польскай сцэны – Варшаву і Кракаў, з фатаапаратам у руках. Атрымалася панарама не толькі сцэны, але жыцця і прыгажосці людзей і навакольнага гарадскога асяроддзя, убачаная ў выразным мастацкім стылі.

Сцэна і таямнічы свет па-за кулісамі, сустрэчы ў кавярнях і ўтульныя куткі старых гарадоў, якія вабяць да сябе па заканчэнні тэатральнага дзеяння, каб прайсціся, перажываючы свежыя ўражанні спектакля. Сваеасаблівы слайд-фільм пра творчыя ўражанні ад тэатральнага фестываля і прыгожай краіны. Перад намі – непастановачная каляровая аўтарская фатаграфія. Як заўважаюць крытыкі, “у гэтай серыі работ Васілеўскага няма парадоксаў і жорстка выбудаваных кадраў, няма модных маніпуляцый лічбавай апрацоўкі, але ёсць адлюстраванне асабістасці аўтара, якому цікавы навакольны свет, і які шчодра дзеліцца ім з гледачамі”.

На пару дзён пазней, 17 мая, адчынілася экспазіцыя шведскай і беларускай карыкатуры “Сам-насам з кліматам”. Як вынікае з назвы – яе тэматыка – экалагічная. Імёны беларускіх удзельнікаў праекту на радзіме дастаткова вядомыя, а вось шведскі бок – адкрывае нам новыя гарызонты.



Працы маладых творцаў ужо праехалі некалькі краін – ад верасня 2010 яны экспанаваліся ў Ісландыі, на Балканах, Малайзіі, Сірыі, Латвіі і Расіі. А ў Беларусі пасля Мінску наведаюць Гомель. Прынцып экспанавання па ўсім свеце аднолькавы: да шведскіх аўтараў далучаюцца мясцовыя мастакі.   Такім чынам, выявы, у дадзеным выпадку, беларускіх і шведскіх аўтараў складуць візуальны шэраг экспазіцыі, даступным спосабам ўздымаючы перад гледачом пытанні зменаў клімату.

Акрамя выставы шведска-беларускай карыкатуры, у рамках праекта адбудзецца шэраг іншых мерапрыемстваў, сярод якіх майстар-класы і круглы стол. Варта дадаць, што праект уваходзіць складанай часткай ў праграму Дзён шведскай культуры-2011, арганізаваных амбасадай Швецыі ў Беларусі.

Карыстаючыся выпадкам, запрашаем чытачоў на адну з бліжэйшых падзей у рамках Дзён – канцэрт-прэзентацыю музычнага дыска “Чара” Зміцера Вайцюшкевіча 1 чэрвеня ў Палацы культуры ветэранаў у Мінску. Прагучаць песні на вершы шведскіх паэтаў у перакладах Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Дзмітрыя Плакса.

Змена экспазіцый у Музеі сучаснага мастацтва адбудзецца пасля 5 чэрвеня.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/