/ Выстава твораў Уладзіміра Сулкоўскага “Проста жывапіс” у Палацы мастацтваў

/ Выстава твораў Уладзіміра Сулкоўскага “Проста жывапіс” у Палацы мастацтваў

1 лютага ў мінскім Палацы мастацтва адкрылася выстава твораў Уладзіміра Сулкоўскага “Проста жывапіс”, прысвечаная 60-годдзю мастака.
У экспазіцыі прадстаўлены 45 твораў жывапісу і графікі, у тым ліку партрэты, тэматычныя карціны, краявіды і нацюрморты.

Як адзначыў намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па выставачнай дзейнасці Сяргей Цімохаў, далікатнасць з’яўляецца характэрнай рысай Уладзіміра Сулкоўскага, які можа вытрымаць сваю пазіцыю і пры гэтым не пакрыўдзіць іншых людзей. “Гэтая рыса вельмі істотная для нашага творчага аб’яднання, бо мы ўсе вельмі лёгка ранімыя людзі”, — сказаў Цімохаў. Паводле яго слоў, Уладзімір Якаўлевіч вельмі добра працуе ў калектыве, што не раз было засведчана падчас пленэраў і падрыхтоўкі калектыўных выстаў.

Паводле слоў старшыні суполкі “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў Генадзя Драздова, экспазіцыя сведчыць, што Уладзімір Сулкоўскі — мастак не толькі вельмі цікавы, але і сур’ёзны, удумлівы і адказны творца, кожная праца якога — цэлая сімфонія. “Ён здатны стварыць як эпічны, манументальны вобраз нашага краявіду, так і яго лірычны вобраз. Апошнім часам ён працуе над серый партрэтаў знакамітых беларускіх паэтаў і музыкаў. Характэрнай рысай яго творчасці з’яўляецца беларускасць. Гэта цяжка перадаць словамі, але ў кожнай працы бачна, што Сулкоўскі — гэта наш беларускі мастак. А гэта сёння надзвычай актуальна, паколькі ўсё беларускае церпіць татальны ўціск, вынішчаецца і не мае магчымасці рухацца наперад. Нягледзячы на гэта, разам з іншымі мастакамі “Пагоні” Сулкоўскі адстойвае нашы нацыянальныя каштоўнасці”, — сказаў Драздоў. Ён назваў Сулкоўскага “адным з найлепшых беларускіх мастакоў XXI стагоддзя”.  

                      Кастусь Каліноўскі

                            Рыгор Барадулін

Мастак Мікола Назарчук падкрэсліў, што творы Сулкоўскага “любіць народ, бо гэтыя палотны адпавядаюць настрою душы беларусаў”. “Вельмі важна, што твае творы любяць і за межамі Беларусі, бо яны адчыняюць свету прыгажосць нашай Беларусі”, — сказаў Назарчук. Паводле яго слоў, імя Уладзіміра Сулкоўскага як выбітнага мастака ўжо ўпісана ў айчынную гісторыю разам са знакамітымі яе дзеячамі.  

Сулкоўскі выказаў вялікую падзяку сваім настаўнікам — мастакам Георгію Камлюку, Анатолю Бараноўскаму і Гаўрыле Вашчанку, а таксама сваім сябрам, “з якімі, як кажуць, лягчэй ісці па жыцці”.

Уладзімір Сулкоўскі нарадзіўся 19 ліпеня 1950 года ў Брэсце. У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1972 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах і пленэрах. Выкладаў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву. Стварыў серыі палотнаў, прысвечаных розным рэгіёнам Беларусі, у тым ліку нізку “Радзіма Якуба Коласа”. Творы мастака, які жыве ў Мінску, знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі і Цэнтра беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча).

Як адзначае мастацтвазнаўца Барыс Крэпак, Сулкоўскі “рана знайшоў сябе ў жывапісе і дагэтуль верны сваім любімым матывам — большай часткай гэта пейзажы роднай Беларусі (Палессе, Браслаўшчына, Міншчына), і выпрацаванаму, прынцыповаму для яго метаду работы на пленэры, з натуры, з далейшай дапрацоўкай у майстэрні. Яго карціны, паэтычныя, лёгкія, пранікнёныя, часам імпрэсіяністычныя, часам пастозна-моцныя, фактурныя, — гэта, як правіла, канкрэтныя, пазнавальныя ландшафты, у вызначаным і заўсёды інтэнсіўна выражаным стане святла і атмасферы, і пры тым кампазіцыйна закончаныя, канструктыўна і рытмічна арганізаваныя”.

Выстава працуе да 16 лютага. 


 

 

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/