/ Выйшаў дзявяты том Збору твораў Васіля Быкава

/ Выйшаў дзявяты том Збору твораў Васіля Быкава

У мінскім выдавецтве “Беларускі кнігазбор” пры ўдзеле маскоўскага выдавецтва “Время” накладам 500 экземпляраў выйшаў дзявяты том поўнага збору твораў Васіля Быкава, паведаміў рэдактар кнігі, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч.

Паводле яго слоў, СБП працягвае ўкладанне і выданне першага ў гісторыі поўнага збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Дзявяты том змяшчае кінасцэнарыі “Третья ракета”, “Альпийская баллада”, “Западня” (сцэнарый Леаніда Мартынюка, пры ўдзеле Васіля Быкава), “Двое в ночи”, “Волчья стая”, “Долгие версты войны”, “Ушедшие в вечность (Обелиск)” (у суаўтарстве з Рычардам Віктаравым), “Его батальон” (пры ўдзеле Аляксандра Карпава), “На Чорных лядах” (сцэнарый Валерыя Панамарова, пры ўдзеле Васіля Быкава).

Як адзначыў Пашкевіч, творы падаюцца паводле храналагічнага прынцыпу на мове арыгіналаў: беларускай ці рускай. Паводле яго слоў, у каментарах да твораў, укладзеных Сяргеем Шапранам, падаюцца значныя варыянтныя тэксталагічныя разыходжанні. За падтрымку ў падрыхтоўцы выдання Пашкевіч выказаў падзяку Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва, Расійскаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва, а таксама расійскай кінастудыі “Масфільм”.

Рэдактар кнігі зазначыў, што кінасцэнарыі народнага пісьменніка Беларусі выдаюцца ўпершыню, а таксама нагадаў, што выданне поўнага збору твораў Васіля Быкава — гэта некамерцыйная дабрачынная акцыя, задача якой заключаецца ў бясплатнай перадачы збораў твораў народнага пісьменніка кожнай бібліятэцы краіны. Разам з тым, паводле яго слоў, каля 50 экземпляраў кнігі будуць накіраваны ў сталічныя кнігарні для рэкламы выдання, якое ажыццяўляецца з лета 2005 года па ініцыятыве аргкамітэта па ўшанаванні памяці Васіля Быкава і СПБ, а таксама пры падтрымцы грамадскасці.

Пашкевіч паведаміў, што ў лютым у сталіцы запланаваныя прэзентацыі кнігі, у тым ліку — у рамках XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Паводле яго слоў, вядзецца праца над 10 і 11 тамамі поўнага збору твораў Быкава, у якія мяркуецца ўключыць драматургію, эсэ, літаратурныя артыкулы і прамовы народнага пісьменніка Беларусі.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/