/ Бела-чырвоны красавік: у кнігарні “ЛогвінаЎ” распачаўся месяц польскай літаратуры

/ Бела-чырвоны красавік: у кнігарні “ЛогвінаЎ” распачаўся месяц польскай літаратуры

Цэлы месяц? Цэлы месяц! Цэлы красавік у цэнтры Мінска ў кнігарні “ЛогвінаЎ” (Незалежнасці, 37а) будзе стаяць вялікая паліца з польскімі кніжкамі. Набыткі польскай літаратуры: сучасныя і класічныя, перакладзеныя і ў арыгінале — падыходзь і набывай ці проста чытай. Акрамя гэтага ў кнігарні можна будзе азнаёміцца з польскімі газетамі і мастацкімі альбомамі польскіх мастакоў, а таксама атрымаць у падарунак кнігі беларускіх аўтараў па-польску.

31 сакавіка, пасля ўрачыстага адкрыцця Месяцу літаратуры, ужо прэзентаваў сваю дзвюхмоўную творчасць беларускі пісьменнік Польшчы Міхась Андрасюк, які паходзіць з Падляшша і жыве ў Беластоку. Андрасюк прадставіў свае апошнія кнігі: па-беларуску — зборнік апавяданняў “Вуліца добрай надзеі”, па-польску — аповесць “Wagon drugiej klasy”, у якой аўтар выкладае згадкі пра дзяцінства “на заходняй мяжы Белавежскай пушчы”.

Наперадзе — яшчэ тры сустрэчы з яскравымі літаратарамі Польшчы.


 Ігнацы Карповіч (Ignacy Karpowicz) нарадзіўся і жыве на Беласточчыне (між іншага, родны пляменнік выбітнага беларуса Польшчы Лявона Тарасевіча). Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта, афрыканіст і іспаніст. Аўтар шэрагу раманаў, адзначаных прэстыжнымі літаратурнымі ўзнагародамі Польшчы. Тэма большасці з іх — лёсы і светаадчуванне людзей, якім наканавана жыць на беларуска-польскім памежжы. А яшчэ Ігнацы размаўляе па-амхарску (на мове эфіёпаў). У Мінску Ігнацы прадставіць сваю апошнюю кнігу “Балядыны і рамансы”, падзеі якой адбываюцца на небе, сярод багоў, і на зямлі, сярод людзей, і назва якой адсылае адначасова да драмы Юліуша Славацкага “Баладына”, зборніка Адама Міцкевіча “Балады і рамансы”, а на беларускую найбольш адэкватна перакладаецца як “Бандароўны і Сон на кургане”.


Міхал Ягела (Michaі Jagiello) нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Янковіцы пад Кракавам. У 1964 годзе скончыў Ягелонскі ўніверсітэт. Празаік, эсэіст, публіцыст і паэт. Аўтар манаграфій па гісторыі літаратуры. Сфера інтарэсаў — шматкультурнасць Польшчы, а таксама супрацоўніцтва ў сферы культуры з Беларуссю, Літвой, Славакіяй і Украінай. У 1989–2006 гадах займаў пасады намесніка міністра культуры Польшчы, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі. Заўзяты альпініст.


Лешэк Энгелькінг (Leszek Engelking) — адзін з найвядомых польскіх паэтаў, перакладчык, мастацтвазнаўца. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Выкладаў літаратуру і кіназнаўства. Перакладае з англійскай, рускай, чэшскай, украінскай і беларускай моваў. Аўтар кніг «Хайку ўласныя і чужыя» (1991), «Пяты дом» (1997), «І іншыя вершы». Жыць не можа без чэшскага піва.
---------------------------------------------------------------------


Расклад імпрэзаў Месяца польскай літаратуры ў кнігарні “ЛогвінаЎ”:

6 красавіка (серада). Сустрэча з польскім пісьменнікам Ігнацыем Карповічам і прэзентацыя яго новага раману “Balladynа i romance”/ “Баладына і рамансы”. Пры ўдзеле перакладчыцы Марыі Мартысевіч. Пачатак а 19, кнігарня “ЛогвінаЎ”.

13 красавіка (серада). Сустрэча з публіцыстам, пісьменнікам, даследчыкам літаратуры і еўрапейскіх культурных сувязяў Міхалам Ягелам і прэзентацыя ягонай кнігі “Narody i narodowosci. Przewodnik po lekturach”/ “Народы і нацыянальнасці. Вандроўка па кнігах”. Пачатак а 19, кнігарня “ЛогвінаЎ”.

20 красавіка (серада). Творчая лекцыя і сустрэча з вядомым паэтам і польскім перакладчыкам Набокава Лешэкам Энгелькінгам. Кнігарня “ЛогвінаЎ”, пачатак а 19.

Вядоўца ўсіх сустрэч — Андрэй Хадановіч.

Кнігарня “ЛогвінаЎ” знаходзіцца на пр. Незалежнасці 37а, у адным будынку з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” і барам “Малако” (гэта ў дварах за домам “Подзвіг народа”, што на плошчы Перамогі).
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/