/ Беларускі каляндар выйшаў у Польшчы

/ Беларускі каляндар выйшаў у Польшчы

У Беластоку пры фінансавай дапамозе Маршалкоўскага Ваяводства Падляшша з друку выйшаў польскамоўны “Вialoruski kalendarz historyczny” (“Беларускі гістарычны каляндар”).

Яго склаў краязнавец, гісторык і журналіст з Гродна Уладзімір Хільмановіч. Дарэчы, “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень” Уладзіміра Хільмановіча пяць гадоў таму свет пабачыў у Вільні. А вось у нас, у Беларусі, такі арыгінальны і неабходны каляндар, відаць, нікому не патрэбны, бо да сённяшніх дзён ніводнае беларускае выдавецтва аўтару так і не прапанавала выпусціць яго ў свет. Падобныя календары ніколі ў Беларусі не выдаваліся. А вось палякам каляндар спадабаўся, бо яны ніколі б не выдавалі яго, калі б ён ім зусім не быў патрэбны.   
Польскамоўны каляндар Уладзіміра Хільмановіча — гэта пераклад беларускамоўнага календара, што выйшаў у Вільні. На беларускую мову яго пераклалі Віталь Луба і Марцін Рэмбач. Пераклад вельмі грунтоўны і дасканалы ў напісанні прозвішчаў і імён зразумелых польскаму чытачу.

Канцэпцыя складання простая — ён прыдатны на кожны каляндарны год.

Некалі ў Беларусі выходзілі адмысловыя календары, дзе да кожнага дня былі «прычэплены» даты, падзеі, здарэнні. Але тыя календары звычайна распавядалі толькі пра «круглыя» даты. Ды і інфармацыі там былі выбарачныя. Тэма камуністычных рэпрэсіяў, эміграцыі, «невыгаднай» гісторыі проста замоўчвалася. Уладзімір Хільмановіч ў сваім календары-даведніку пастараўся сабраць максімум падзей, звязаных з беларускім жыццём і гісторыяй краіны. Тут даты нараджэння і смерці вядомых і малавядомых, часам наогул забытых, але вартых увагі людзей, дзеячаў беларускага руху. Ганебныя даты падпісання розных дакументаў, якія адыгралі знакавую ролю ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Кожны дзень года мае некалькі падзей, некалькі датаў, раскінутых па гадах.

У календары-даведніку інфармацыя падаецца вельмі сціпла, можна сказаць, што нават скупа. Але гэта дае магчымасць хутка арыентавацца, пра што і пра каго шукаць інфармацыю далей. Каляндар падаецца нейкім пераходным звяном паміж звычайным календаром і энцыклапедыяй, у чым яго і адметнасць.

Даведнік змяшчае пераважна фіксаваныя даты апошніх трохсот гадоў нашай гісторыі і, безумоўна, гэта трагічны ў большасці сваёй час, і таму, мабыць, нямала сумных старонак і датаў. Аднак аптымізму павінен надаваць той факт, што беларуская нацыянальная ідэя ўсё роўна развівалася і яна прысутнічае зараз. Гэтым даведнікам аўтар сапраўды хацеў бы вярнуць многія імёны. Адчуваецца, што складальнікам выкарыстана была шматлікая энцыклапедычная літаратура, розныя інтэрнэтныя рэсурсы, праца, відаць, працягвалася не адзін год.

Чытаючы каляндар, адчуваецца, што Уладзімір Хільмановіч найбольш абапіраўся на гісторыю Заходняй Беларусі: Гродзеншчыны, Віленшчыны, Беласточчыны. І хоць у дадзеным выпадку адбор персаналій носіць суб’ектыўны характар, усё ж складальнік не прапусціў ні адно прозвішча, якім ганарыцца наша Айчына. Ён пастараўся змясціць звесткі пра тых людзей, якія ў сваім жыцці мелі непасрэднае дачыненне да беларускага руху: ці то душпастырскай, ці то культурна-асветніцкай дзейнасці, ці ўдзельнічалі ў палітычных, вайсковых арганізацыях, ці ў дысідэнцкім руху ў савецкія часы і г.д.

Неяк Уладзімір Хільмановіч сказаў: “Права на памяць — адно з асноўных правоў чалавека, яно не рэгулюецца ні заканадаўствам, ні нейкімі часовымі палітычнымі рэжымамі. Бо права на памяць дадзена кожнаму народу Богам і гісторыяй”. Польскае выданне “Беларускага гістарычнага календара” яшчэ раз даказвае, што Беларусь мае вялікую гісторыю і найвялікшых сваіх сыноў, якія змагаліся і змагаюцца, каб “людзьмі звацца”, каб заняць “свой пачэсны пасаг між народамі”, як казаў некалі Янка Купала.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/