/ Ананімы ХХІ стагоддзя: наўздагон матэрыялу “Аўтар мае права”

/ Ананімы ХХІ стагоддзя: наўздагон матэрыялу “Аўтар мае права”

(Аўтар мае права)

Беларускія ананімныя аўтары XVII стагоддзя засталіся ў бязведанні праз плынь часу і брак архіўных крініцаў. Літаратары-ананімы Беларусі стагоддзя ХІХ не падпісваліся, бо не лічылі свае творы істотнымі альбо баяліся пераследу царскіх уладаў, якія не ўхвалялі развіццё літаратуры на мове “северо-западного края”.  Ананімнасць ХХ стагоддзя  была творчым актам – замест вядомых паэтаў перад публікай магла прамаўляць яго маска – гаворка найперш пра знакамітага Ведзьмака Лысагорскага. У ХХІ стагоддзі беларуская літаратурная ананімнасць увабрала новых фарбаў.

(Фота - labadzenka.by)


Найгрубейшая праява парушэння аўтарскага права – выкарыстанне твора без згадкі імені яго стваральніка.  Адзін з удзельнікаў шведска-беларускага круглага стала на тэму “Аўтарскае права на інтэлектуальную ўласнасць” – паэт Анатоль Вярцінскі, які, між іншага, будучы дэпутатам парламента ХІІ склікання браў удзел у прыняцці беларускага закона аб аўтарскім праве ў 1996 годзе, падзяліўся з прысутнымі сваім досведам, у якім ушчамленне правоў творцы цесна пераплялося з дзяржаўнай ідэалогіяй.

“Праблема іставання твора ў сучаснай Беларусі – праблема цэнзуры. Аўтарскія правы парушаюцца у тым ліку распаўсюджаннем так званых “чорных спісаў”. Я  фігурую ў гэтых спісах. І ў той жа час мае творы выкарыстоўваюць некалькі артыстаў у сваіх канцэнртных праграмах.  Гэта паэзаканцэрты, тэатральныя пастаноўкі”.

Сэнс “чорных спісаў” не толькі ў тым, што аўтара друкуюць і зрываюць яму выступы. Нават імя аўтара забаронена згадваць у СМІ і падчас публічных выступаў: “Мне тэлефануюць артысткі, прабачаюцца: “Чытала вашу паэму, але мне забаранілі вымаўляць са сцэны ваша імя”.

Імёны зніклі і з афішаў ды анонсаў у дзяржСМІ. “Раней пісалі: канцэрт такі і такі. Прагучаць вершы Анатоля Вярцінскага. Цяпер фармулююць іначай – “прагучыць паэзія роднага краю”. А аднойчы ўвогуле сказалі такое: “На вершы... Якуба Коласа”.

На пытанне, ці збіраецца ён нейкім чынам адстойваць свае правы, Анатоль Вярцінскі адказвае: “Я не магу пратэставаць. Гэта было б інфантыльна. Я не з пыхлівых. Як на мяне, хай вершы гучаць нават без імені аўтара.  Да таго ж, выканаўцы ні ў чым не вінаватыя...”

Іншыя вядомыя беларускія “ананімы”-фігуранты “чорных спісаў”, чые творы перыядычна выкарыстоўваюць без згадкі іх аўтара – Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Някляеў. 

  Прадусары дзяржканалаў загнаныя ў кут: з аднаго боку ім не дазволена выкарыстоўваць класіку сучаснай айчыннай паэзіі, хоць яна пасуе ім па фармаце, – праз грамадзянскую пазіцыю паэтаў, якія гэтую класіку стварылі. З іншага боку, замены тым ці іншым тэкстам  сярод створанага лаяльнымі рэжыму аўтарамі проста няма - праз нізкі ўзровень, які інтуітыўна распазнае нават самы непатрабавальны слухач.  Таму знойдзенае "элегантнае выйсьце" – пераводзіць аўтарскія творы ў разрад народнай творчасці. А тая, як кажа закон, аўтарскім правам не рэгулюецца... 
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/