xxx

/ Аляксандр Тамковіч набірае тэмп

/ Аляксандр Тамковіч набірае тэмп

6 мая адбылася прэзентацыя чарговай — семай па ліку за апошнія пяць гадоў — кнігі Аляксандра Тамковіча «Женщины» (другое выданне, на рускай і англійскай мовах). 23 інтэрв’ю з выбітнымі беларускімі жанчынамі. У розных сферах — літаратуры, мастацтве, палітыцы, праваабарончай дзейнасці.

Ёсць сэнс назваць іх пайменна: Святлана Алексіевіч, Вольга Іпатава, Наталля Гайда, Кася Камоцкая, Людміла Карпенка, Вера Страмкоўская, Юлія Чыгір, Галіна Сіўчык, Марына Багдановіч, Таццяна Ваніна, Ірына Грушавая, Людміла Гразнова, Ніна Даўгучыц, Антаніна Кавалёва, Іна Кулей, Людміла Пеціна, Таццяна Процька, Валянціна Свяцкая, Галіна Сямдзянава, Ніна Стужынская, Зінаіда Цімошак, Валянціна Трыгубовіч. І асобна ўзгадаць Ірыну Казуліну, якая заўчасна пакінула гэты свет крыху больш за год таму. Але яна паспела пабачыць першае выданне кнігі.

Аповеды жанчын пра сабе, пра сваё жыццё, сем’і, свае трывогі, гора і радасці. Такіх розных і такіх прыгожых. А як вынік — з мазаікі інтэрв’ю паўстае па сутнасці абагульняючы партрэт беларускай жанчыны другой паловы ХХ —пачатку ХХІ стагоддзя. Такой сучаснай, мужнай і рамантычнай, унутрана разняволенай, але ўсё яшчэ ў нечым (а дзе і шмат у чым) паланёнай мінулым і знешнімі абставінамі. Цікавая і па-свойму выразная дэталь: усе гераіні кнігі (за выключэннем Галіны Сіўчык) давалі інтэрв’ю на рускай мове, і многія з гэтай нагоды выказалі шкадаванне падчас прэзентацыі.

Майстэрства інтэрв’ю — гэта не проста майстэрства задаць пытанне, але і майстэрства разгаварыць суразмоўцу на адкрытасць, на шчырасць. Аляксандр Тамковіч гэтым талентам валодае напоўніцу, што са здзіўленнем і ўдзячнасцю адзначалі ўсе яго гераіні, што прысутнічалі на прэзентацыі (а прысутнічалі, падкрэслю, амаль усе, за адзінкавымі выключэннямі па важкіх прычынах).

«Я прачытала, — прызналася прысутная на прэзентацыі другі сакратар амбасады ЗША Караліна Саваж, — усе кнігі спадара Тамковіча. Яны таленавіта распавядаюць пра людзей і падзеі, пра якія маўчаць дзяржаўныя СМІ».

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).