xxx

/ Адчынілася «Зямля пад белымі крыламі»

/ Адчынілася «Зямля пад белымі крыламі»

3 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пад гукі нрацыянальных мелодый у выкананні ансамбля «Харошкі» і ў прысутнасці вялікай колькасці гасцей адбылося адкрыццё маштабнага праекту «Зямля пад белымі крыламі»

«Адбываецца вельмі значная культурная падзея», – заўважыў на адкрыцці экспазіцыі дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў. З яго словамі нельга не пагадзіцца: з перыяду 20 апошніх гадоў, часу адноўленай незалежнасці Беларусі, арганізатары адабралі 243 творы 148 мастакоў, якія працуюць у галіне жывапісу, скульптуры, графікі і ўжытковага мастацтва.

Экспануюцца працы як тытулаваных майстроў, так і таленавітай і ўжо па-майстэрску спелай моладзі. Найлепшыя творы з калекцыі музея і прыватных збораў занялі галерэю і залы першага паверха, часова выцесніўшы жывапісныя работы Івана Хруцкага, якія гэтымі днямі накіраваліся ў Полацк.

Падобнай падзеі музейнае жыццё Беларусі, адзначылі знаўцы, не ведала з 1925 г., ад

1-й Усебеларускай мастацкай выставы, падрыхтаванай Інбелкультам з удзелам знакамітага Міколы Шчакаціхіна. Выстаўленыя тады творы Філіповіча, Кудрэвіча, Пэна, Станюты сёння складаюць гонар калекцый вядучых музеяў краіны. Успамін пра пераемнасць ад часоў нацыянальнага ўздыму 1920-х гадоў падкрэсліў значнасць духоўных імпульсаў, якія мусіць абуджаць сённяшняя выстава. Як і яе назва, запазычаная ва Ўладзіміра Караткевіча, на чым не не забыўся акцэнтаваць увагу прысутны на ўрачыстасці міністр культуры Павел Латушка. Прыгажосць бусліных крылаў і свабоду іх палёту як сімвал нашай краіны ўвасобіў у сваіх працах старэйшына нацыянальнага мастацкага цэху Гаўрыіл Вашчанка, захапіўшы гэтым вобразам вялікага пісьменніка. Так нарадзіўся сімвал.

Да адкрыцця, што не зусім звыкла ў нашай практыцы, але лічыцца добрым тонам у сусветнай, выпушчаны каталог экспазіцыі, які прадставіў публіцы міністр.

Традыцыя павагі да нацыянальнай культуры аднаўляецца, – гэтыя словы прагучалі ў Нацыянальным мастацкім 3 верасня неаднаразова, выклікаючы спадзяванне на грунтоўнасць тэндэнцыі. «Мы ўсё болей становімся цывілізаванымі людзьмі, бо шанаванне нацыянальных каштоўнасцяў, а мастацтва – адна з іх, як і гісторыя, мова, культура, – з'яўляецца прыкметай цывілізацыйнага сталення нацыі», – заўважыў з гэтай нагоды намеснік старшыні Саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

На працягу бліжэйшых чатырох месяцаў дадатковыя выставы ў рамках праекту пройдуць у абласных цэнтрах і на іншых выставачных пляцоўках сталіцы. Пра гэтыя падзеі і асноўную выставу падрабязней чытайце на старонках “НЧ”.

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).