xxx

/ Адгрымела "Навальніца"...

/ Адгрымела "Навальніца"...

Ашаламляльны поспех у мінулым годзе - і яўныя намёкі на правал у гэтым... Мабыць, толькі арганізатарам вядома, колькі насамрэч людзей наведала буйнейшы музычна-забаўляльны фэст, спаборніцтва піратэхнікаў еўрапейскага ўзроўню - "Навальніцу-2010".

Асмелімся выказаць наступнае меркаванне: прыкладна ў дзесяць разоў менш, чым у жніўні 2009 году. А можа, мы і памыляемся: дакладна палічыць людзей у прасторным лесапарку Сілічаў было не так проста. Прынамсі, каля сцэны замест шчыльнага натоўпу туліліся адзін да другога асобныя парасонікі...

Што сталася прычынай - надвор'е, арганізацыя, рэклама? Відаць, як заўсёды, сукупнасць негатыўных фактараў. Былі людзі, што пабаяліся ехаць, каб не паўтараць мінулагодні вопыт - траса, пад вечар "закаркаваная" пяцікіламетровай чаргой аўтамабіляў, нешматлікія і не надта камфортныя мікрааўтобусы тыпу "Багдан"... Каб зняць мінулагодні сіндром прэс-служба фэста старанна пераконвала: маўляў, ДАІ будзе на гэты раз звышстараннай, аўтастаянка - вялікай і зручнай, жоўценькія "Багданы" - шматлікімі, нібы пчолы ў раі... У прынцыпе, гэтыя абяцанні былі выкананыя. Ні чэргаў, ні затораў, ні затрымак. Прыехала і МЧС, каб не дапусціць пажару пад час выступлення вогненнага тэатру. Суворыя хлопцы з брандспойтамі глядзеліся трохі камічна пад дажджом, які не даў разысціся на поўную моц нават самім факірам.

Папярэджвалі нас і пра надвор'е. Казалі, што на якасці феерверкаў гэта ніяк не адаб'ецца. і сапраўды, імжа ды воблачнасць нават у пэўным сэнсе адцянілі прыгажосць вогненных кветак, а тых, хто не спалохаўся метэаўмоваў, ратавалі гарачая кава і дажджавікі. Вядома, смелых было б яшчэ больш, калі б у людзей была надзея, на ўскрайні выпадак, зайсці пагрэцца ў якую кавярню або рэстарацыю. Аднак гучныя словы пра развіццё турыстычнай інфраструктуры зусім не азначаюць, нібы ў Сілічах яна сапраўды развітая. Кіёскі ды намёты з часам сыраватымі шашлыкамі – і, дарэчы, ніякага алкаголю. Яно, можа, і добра для здароўя нацыі – калі толькі гэтае самае здароўе дазволіць вам правесці пяць гадзінаў на адкрытай пляцоўцы пад дажджом.



І ўрэшце, музыка. Хэдлайнерамі лічыліся “Бі-2”. Другі калектыў, легендарны “Акварыюм”, нават не быў пазначаны на некаторых афішах. У рэальнасці ж Шура ды Лёва так і не выклаліся на сто адсоткаў. Нешматлікія новыя песні былі сапраўды душэўныя, але старыя хіты, якіх была большасць, часам гучалі так, нібы музыкам ужо надакучыла іх выконваць. З камандай быў вядомы флейтыст Ян Ніколенка, што раней выступаў са “Спліном”, а таксама з уласнымі камандамі “Эдыпаў комплекс” і “Сеtи”. Яго сола выдатна ўпісваліся ў фірмовыя балады “Бі-2”, аднак ці варта было завяршаць адну з іх раптоўным пераходам на сцёбную “Smile, motherfucker, smile…” – былы хіт гурта “Сеtи”? Ад гэтага засталося трохі ніякаватае адчуванне...

Нашмат лепей паказаў сябе Барыс Грабеншчыкоў са сваім калектывам, які на гэты раз уключаў яшчэ і смешнага дзядзьку індыйскага паходжання, вядомага ў Лондане перкусіяніста – Алока Верма. Не спрабуючы здзівіць і без таго адданых слухачоў, Барыс Барысавіч упэўнена прадставіў нешта са старога, нешта з новага, а ў якасці эксклюзіву – стары пацыфісцкі гімн “Поезд в огне”, радкі якога вартыя перакладу і на беларускую: “Эта земля была нашей, пока мы не увязли в борьбе. Она умрет, если будет ничьей, - пора вернуть эту землю себе...” Не абыйшлося і без цудаў: на песні “Когда взойдет луна” дождж скончыўся, і праз прагал у аблоках над сцэнай сапраўды паказаўся месяц.

Дык ці варта было ехаць? Дзеля свайго любімага гурта – вядома. Дзеля цудоўных феерверкаў – тым больш. Можа быць, калі б квіткі на фэст былі хоць крыху таннейшыя, і народу было б даволі. І няхай гэтыя дадатковыя грошы, паводле словаў арганізатараў, пайшлі на выпраўленне памылак мінулага году. Усё адно падобна, што раўнавага паміж коштамі ды затратамі на “Навальніцу” пакуль не знойдзена...

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).