/ Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца

/ Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца

7 лютага на на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешака Шарэпкі, дырэктара Польскага інстытуту ў Мінску, Радцы Пасланніка Пётр Казакевіч, старшыні Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча і старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэя Хадановіча.

Цэнтральнай падзеяй прэс-канферэнцыі стала абвяшчэнне шорт-ліста прэміі, у які трапілі кнігі 6 празаікаў, а менавіта:

Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы” (Мінск: Логвінаў)
Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” (Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”)
Павал Касцюкевіч “Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту” (Мінск: Логвінаў)
Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман” (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня “Нашай Нівы””)
Аляксандар Лукашук “След матылька. Освальд у Мінску” (Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”)
Андрэй Федарэнка “Мяжа” (Мінск: Літаратура і Мастацтва, серыя “Лімаўскі фальварак”)

Усе навіны Літаратурнай прэміі Гедройца — у спецыяльным блогу:
http://bellitaward.blogspot.com/

Найбліжэйшыя мерапрыемтсвы вакол 12 намінантаў прэміі Гелдройца адбудуцца ў Межах Мінскага кніжнага кірмаша (“Белэкспа”, вул. Янкі Купалы, 27) на стэндзе выдавецвта “Логвінаў”:
9 лютага а 18:00 — аўтограф-сесія рамана Ўладзіслава Ахроменкі “Тэорыя змовы”
11 лютага а 15:00 — аўтограф-сесія кнігі Паўла Касцюкевіча “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”

Для даведкі:
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.

Заснавальнікі прэміі — Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і польска-беларускае прадпрыемтсва ЗАТ “Сомбелбанк”.

Галоўны пераможца атрымае грашовы прыз ад аднаго з суарганізатараў прэміі — 105 мільёнаў беларускіх рублёў. Таксама сярод узнагародаў — кантракты на выданне кніг у Польшчы, запрашэнні на стыпендыі ў творчыя дамы Еўропы.

Мяркуецца, што Літаратурная прэмія Гедройца стане штогадовай.
Мэты прэміі:
— ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc,1906 — 2000) — публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара грамадска-палітычнага часопісу «Kultura»;

— паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;

— папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;

— падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.

Ганараванне лаўрэата-2011 адбудзецца 3 сакавіка 2012 года ў Міжнародны дзень пісьменніка ў Мінску. Час і месца імпрэзы высвятляюцца.

Журы прэміі:

Барыс Пятровіч — празаік, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік,
Валянцін Акудовіч — філосаф
Людзміла Рублеўская — паэт, пазаік, літаратурны крытык
Маргарыта Аляшкевіч — літаратурны крытык
Адам Паморскі, перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу
Пётр Казакевіч — дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску, Радца Пасланнік.
Лешак Шарэпка — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы)

Паводле прэс-службы Беларускага ПЭН-Цэнтру

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/