xxx

/ «Я закахаўся ў Беларусь…»

/ «Я закахаўся ў Беларусь…»

У зале Літаратурнага музея імя Янкі Купалы 15 студзеня адкрылася выстава амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра, былога намесніка амерыканскага амбасадара ў Беларусі ў 2000–2001 гадах. На адкрыцці была прэзентавана аздобленая яго фотаздымкамі кніга вершаказаў Рыгора Барадуліна «Навошта», якую ўклаў бард і паэт Алесь Камоцкі. Атрымалася спалучэнне ў адну мелодыю гукаў мовы, вобразаў, пачуццяў — сінтэтычны малюнак Беларусі.

Джон Кунстадтэр — асоба незвычайная, прафесійны дыпламат, які, адпрацаваўшы ў Беларусі намеснікам амбасадара ў 2000–2001 гадах, быў адным з першых замежных прадстаўнікоў, што засвоіў беларускую мову. Як прызнаецца, пазнаваў краіну праз творы Уладзіміра Караткевіча. Зараз яго прыклад працягвае амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, з якім Кунстадтэр узаемадачыняецца таксама па-беларуску.

«Мова — душа народа», — лічыць Джон, і свае перакананні ўвасабляе на практыцы. Сярод дзесятка краін, дзе ён працаваў, — Турцыя, менавіта там ён жыў пасля выхаду на пенсію з дыпламатычнай службы ў 2005 годзе. І размаўляў на турэцкай мове, якую таксама вывучыў. Але Беларусь настолькі завалодала ягоным сэрцам, што пра стаўленне да нашай краіны ён кажа: «Я не палюбіў, я пакахаў яе». І пры кожнай магчымасці імкнецца прыехаць сюды — каб увекапомніць аб’ект свайго захаплення праз аб’ектыў фотакамеры.

Убачаным і перажытым Джон шчыра дзеліцца з іншымі — за тры апошнія гады яго фота дэманстраваліся ў Старым замку ў Гародні, Доме рамёстваў у Паставах, у беларускім прадстаўніцтве ў галоўным офісе ААН у Нью-Йорку, дзе амерыканец прадставіў нашу краіну ў сваім праекце «Беларусь — праменні святла».

Джон Кунстадтэр


Два моманты, дзве складовыя часткі вызначаюць асаблівасць мастацкага погляду Кунстадтэра на Беларусь. Першы — выбар невыпадковай тэмы, другі — непаўторнасць мастацкага прыёму, архаічны флёр чорна-белай фатаграфіі. Сярод тэмаў — кола года, няспешная змена сезонных традыцыйных спраў, заняткаў людзей. Як бы брэйгелеўскія сезоны года. Затым — рэлігійнае адраджэнне краіны (спалучаючы гэтыя сюжэты, майстар сёлета прыехаў, каб «даць нырца» ў глыбіннае Палессе, паздымаць святкаванне Вадохрышча). Затым — уласна Палессе і Прыпяць, куды вабяць амерыканца рамантычная шчырасць і сапраўднасць характараў людзей і прыроды. Затым — партрэты, партрэты адкрытых і праўдзівых людзей. Пераважна ён шукае і сустракае іх у вёсках, у асобах старых мудрых людзей, «бабулечак», але, прызнаецца, «хацеў бы знайсці сапраўдную беларуску і ў горадзе». І нарэшце — абагульнены вобраз краіны — Беларусі.

 

Ён здольны заўважыць незвычайнае ў звычайным: прыкладам, тое, як натуральна і годна трымаюць свае працавітыя рукі простыя вясковыя героі ягоных фотапартрэтаў. Як у кожнай дэталі аздаблення і ўпарадкавання вясковага надворку адлюстроўваецца характар сям’і гаспадароў і стогадовая адметнасць культурнай традыцыі народа.

Ад закаханасці аўтара, яго захопленага стаўлення да нашай краіны — жаданне вяртацца ў Беларусь зноў і зноў, ствараючы фотааб’ектывам яе паэтычны партрэт.

Партрэты, краявіды, побытавыя сцэны — у межах мастацтва чорна-белай фатаграфіі выявы набываюць тонкае паэтычнае аблічча вершаванага апавядання. Яны — хутчэй графіка, чым жывапіс; гульня святла і лініі, быццам рытм у вершаваным радку, наўпрост мадэлююць настрой і мелодыю мізансцэн. Пачаўшы пранікненне ў глыбіню душы Беларусі з вартага захаплення і павагі падарожжа ў свет беларускай мовы, праз камертон якой ён здольны лепш адчуваць непаўторнасць аўтэнтычнага аблічча краіны і яе людзей, амерыканскі дыпламат, а цяпер хутчэй мастак, спалучыў сваю творчасць з мудрай паэзіяй Барадуліна.

Рыгор Барадулін


Хочацца пажадаць майстру плённага працягу падарожжа ў чароўны свет спалучэння тонкіх матэрыяў розных мастацтваў — бо шлях культуры вядзе да здабыцця ключоў, што адчыняюць дзверы паразумення і павагі паміж рознымі культурамі і народамі і ўрэшце адкрываюць для дабрыні сэрцы людзей. Калі аповед вам падаецца залішне ўзнёслым — запрашаем асабіста спраўдзіць вашае ўспрыняцце фотатвораў Кунстадтэра ў выставачнай зале Купалаўскага музея.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).