/ «Трэба, пэўна, быць нейкім экстрэмалам, каб пісаць па-беларуску»

/ «Трэба, пэўна, быць нейкім экстрэмалам, каб пісаць па-беларуску»

Камітэт літаратурнай прэміі імя польскага палітыка і публіцыста Ежы Гедройца агучыў імёны шасці пісьменнікаў-фіналістаў. Лонг-ліст лепшых кніг беларускамоўнай прозы, выдадзеных у 2011 годзе, скараціўся роўна напалову.

Агульная колькасць кніг, якія былі прадстаўлены да ўвагі камітэта прэміі Гедройца, — 21. На прэс-канферэнцыі ў беларускім ПЭН-центры 7 лютага назвалі шэсць найбольш цікавых, на думку журы, кніг. Пяць з іх не выклікалі спрэчак у сябраў журы, вызначыць яшчэ аднаго фіналіста было значна складаней.

                                                                               Барыс Пятровіч, Лешак Шарэпка, Андрэй Хадановіч,

                                                                               сакратарка прэміі Марыя Мартысевіч (злева направа)

У выніку атрымаўся наступны спіс:

Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы» (Выдавецтва «Логвінаў»)


Альгерд Бахарэвіч «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе»)


Павал Касцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (Выдавецтва «Логвінаў»)


Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман» (Выдавецтва «Логвінаў», серыя «Кнігарня «Нашай Нівы»)


Аляксандр Лукашук «След матылька. Освальд у Мінску» (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе»)


Андрэй Федарэнка «Мяжа» (Выдавецтва «Літаратура і Мастацтва», серыя «Лімаўскі фальварак»)

Пераможцаў — а будзе іх як найменш тры чалавекі — узнагародзяць на цырымоніі ў Міжнародны дзень пісьменніка, які адзначаецца 3 сакавіка. Большасць аўтараў кніг, што ўвайшлі ў шорт-ліст прэміі, атрымаюць магчымасць апублікаваць свой твор у Польшчы. Гэта выдатная магчымасць павялічыць кола сваіх чытачоў, і можа стаць стартам да выхаду на рынкі іншых еўрапейскіх краінаў. Болей таго, сярод узнагародаў — літаратурныя стыпендыі, запрашэнні ў еўрапейскія дамы мастацтва. Пераможца атрымае дастаткова вялікую суму грошай ад аднаго са спонсараў прэміі.

— Беларускамоўны рынак для пісьменніка вельмі малы. Калі перад чалавекам паўстае выбар пісаць па-беларуску ці па-руску, ён, зыходзячы з камерцыйных інтарэсаў, выбірае рускую мову, таму што рускамоўны рынак складае 160–180 мільёнаў людзей, а значыць на грошы з продажу кнігі можна будзе пражыць. А калі рынак — некалькі мільёнаў, і нават не ўсе чытаюць, то трэба, пэўна, быць нейкім экстрэмалам, каб пісаць па-беларуску. Асабліва, калі няма дапамогі, актыўнага ўдзелу дзяржавы ў гэтым працэсе, адзначыў старшыня журы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

Ацэньваюць кнігі, прадстаўленыя на літаратурную прэмію, старшыні беларускага і польскага ПЭН-цэнтраў Андрэй Хадановіч і Адам Паморскі, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, літаратурныя крытыкі Людміла Рублеўская і Маргарыта Аляшкевіч, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Пётр Казакевіч, філосаф Валянцін Акудовіч, паэт і пісьменнік Уладзімір Арлоў, прадстаўнік спонсара ЗАТ «Сомбелбанк» Яраслаў Сліўка.

Ежы Гедройц — Jerzy Gedroyc — польскі палітык, публіцыст, які жыў у ХХ стагоддзі. Гедройц нарадзіўся ў Мінску і заўсёды выступаў у падтрымку добрых адносінаў паміж Беларуссю, Польшчай, Украінай і Літвой, таму, па словах арганізатараў, прэмія была названая ў яго гонар.

Варта заўважыць, што да ўдзелу прымаліся творы празаікаў з абодвух саюзаў пісьменнікаў, а таксама тых, што не належаць ні да аднаго з іх. Тое ж з выдавецтвамі — нават у скарочаным лісце прысутнічае кніга, выдадзеная ў дзяржаўным выдавецтве.

Паводле gazetaby.com



 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/