xxx

/ «Зямля пад белымі крыламі» ў музеях краіны

/ «Зямля пад белымі крыламі» ў музеях краіны

3 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адчыняецца маштабная выстава – “Зямля пад белымі крыламі” – цягам дзейнасці якой па 15 снежня для паказу лепшых твораў беларускага выяўленчага і ўжытковага мастацтва будуць задзейнічаны ўсе вольныя ад пастаяннай экспазіцыі памяшканні вядучай музейнай установы.

Падзея атрымала асвятленне на прэсавай канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі 26 жніўня.  У ёй узялі ўдзел першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі і прадстаўнікі аргкамітэта выставы – дырэктар Мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, прарэктар Акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, дырэктар Музея сучаснага мастацтва Наталля Шаранговіч. Уладзімір Карачэўскі падкрэсліў, што сэнс будучай падзеі сугучны ідэям і памкненням класіка беларускага мастацтвазнаўства Міколы Шчакаціхіна, якія той укладаў у арганізацыю 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1925 г., запланаванай як агляд тэндэнцый развіцця творчых сіл маладой беларускай дзяржавы.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта “НЧ”, ці не з’яўляецца сёлетні вернісаж ускосным знакам павагі з боку дзяржавы да гістарычных дат 27 ліпеня 1990 г. і 25 жніўня 1991 г., калі Беларусь зноў абвясціла і зацвердзіла палітычную незалежнасць, намеснік міністра зазначыў: непасрэднай прывязкі да гэтых дат няма. Але задача выставы, сапраўды, паказаць тое, што “створана мастакамі нашай краіны за гады незалежнасці”, бо “наспеў час паглядзець і ацаніць, што адбываецца ў нашым мастацтве”.

У залах Мастацкага музея, па словах яго дырэктара Уладзіміра Пракапцова, наведвальнікі пазнаёмяцца з усёй палітрай сучаснага мастацтва, пабачыўшы каля 300 работ 150 мастакоў краіны, якія створаны за апошнія 20 ггадоў. Калі на рэпрэзэнтатыўнай галерэі будуць прадстаўлены працы народных мастакоў і лаўрэатаў розных прэмій і намінацый – “ад Міхаіла Савіцкага да сённяшніх 50-гадовых”, то асобную залу музей прадставіць для прагляду работ маладых аўтараў, стыпендыятаў Фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. 

Падзея не абмяжуецца удзелам Мастацкага музея: асобныя экспазіцыі адчыняцца  з 6 па 24 верасня ва ўсіх абласных гарадах краіны, увосень да праекта далучацца са сваімі міні-праектамі амаль усе дзяржаўныя і прыватныя (як галерэі “Ў” і “ЛаСандр-арт”) выставачныя пляцоўкі ў Мінска. У кожнай арганізацыі-ўдзельніцы вызначаны свой куратар, таму жорсткая цэнтралізацыя і ціск у адборы твораў адсутнічаюць, а кола ўдзельнікаў далёка не абмяжоўваецца сябрамі Саюза мастакоў. Так, па словах Наталлі Шаранговіч, у Музеі сучаснага мастацтва (з 11 лістапада) у межах праекта прапануецца паказ эксперыментальнага жывапісу і скульптуры, твораў відэа- і медыя-арту, інсталяцый, канцэптуальных праектаў маладых мастакоў.

За чатыры месяцы прадугледжаны абмен экспазіцыямі паміж сталічнымі і рэгіянальнымі пляцоўкамі. Тым часам і некаторыя калекцыі сталай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага, вызваліўшы прастору для “Зямлі пад белымі крыламі”, парадуюць аматараў прыгожага за межамі Мінска. Творы Вітальда Бялыніцкага-Бірулі накіруюцца ў Бялынічы, а Івана Хруцкага — у Полацк (адкрыццё паказу 4 верасня), а затым у Вільню і ў штаб-кватэру ЮНЭСКА ў Парыжы.

Настолькі разнастайнага і вялікага праекту, аднагалосна сцвярджалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, музейная сфера краіны яшчэ не ведала. Таму канцэпцыя яго правядзення будзе ўдакладняцца і дзеля арганізацыі будучых вялікіх выстаў. Адназначна можна сказаць, дадаў Уладзімір Пракапцоў, што з прыходам новай каманды міністра культуры Паўла Латушкі ў поле ўвагі і падтрымкі дзяржаўных структур трапіла не толькі эстрада і тэатр, але і выяўленчае мастацтва.

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).