Культура
Беларускі авангард 1980-х 03/02/2012 - 09:28 Сяргей Гваздзёў

На Вадохрышча мяне заінтрыгаваў натоўп публікі ля ўвахода ў «Галерэю Ў». 19 студзеня тут адбывалася прэзентацыя «Х-паці ў стылі 80-х».

Чытаць далей »

/ Культура

/ Выстава твораў Уладзіміра Сулкоўскага “Проста жывапіс” у Палацы мастацтваў

1 лютага ў мінскім Палацы мастацтва адкрылася выстава твораў Уладзіміра Сулкоўскага “Проста жывапіс”, прысвечаная 60-годдзю мастака.
У экспазіцыі прадстаўлены 45 твораў жывапісу і графікі, у тым ліку партрэты, тэматычныя карціны, краявіды і нацюрморты.
Чытаць далей »

/ У Мінску адкрылася выстава акварэлі Івана Пратасені “Акорды майго натхнення”, прысвечаная 80-годдзю майстра

1 лютага ў мінскім Палацы мастацтва распачала працу выстава акварэлі Івана Пратасені “Акорды майго натхнення”, прысвечаная 80-годдзю аднаго з старэйшых беларускіх акварэлістаў.

У экспазіцыі прадстаўлены каля 90 прац розных гадоў, жанраў і тэмаў, у тым ліку партрэты, тэматычныя карціны, краявіды і нацюрморты, творы кніжнай графікі з музеяў і асабістага збору мастака.Чытаць далей »

/ Пара гуляць у казкі!

Стартуе праект «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі і прысвячаецца ўсім, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў. Чытаць далей »

/ Беларускі каляндар выйшаў у Польшчы

У Беластоку пры фінансавай дапамозе Маршалкоўскага Ваяводства Падляшша з друку выйшаў польскамоўны “Вialoruski kalendarz historyczny” (“Беларускі гістарычны каляндар”). Чытаць далей »

/ Андрэй Мельнікаў выступіў у «Арт Сядзібе»

29 студзеня ў «Арт Сядзібе» выступіў Андрэй Мельнікаў — вядомы беларускі бард і літаратар, а таксама сталы ўдзельнік фестывалю беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва». Канцэрт быў прымеркаваны да дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.Чытаць далей »

/ "Сакральная Беларусь: Рушнікі"

Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе паэтычна-міфалагічны праект "Сакральная Беларусь". Сустрэча трэцяя: "Рушнікі".

Бяруць удзел: Наталля Бучынская, Таццяна Грыневіч, Ірына Клімковіч, Юлія Літвінава, Адась Матафонаў, Барыс Пятровіч, Анастасія Радзікевіч, Міхась Шавыркін, Віктар Шніп, Раман Яраш.

Вядоўцы — Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан.
 

Выстава рушнікоў з калекцыі Усяслава Раковіча. 
 Чытаць далей »

/ У Брэсце прайшло Свята Дуды

Два цудоўных гурты, што граюць сярэднявечную музыку, падарылі берасцейцам цудоўны настрой і зарад энэргіі.

Дуда адзін з самых старажытных і магічных інструментаў. У эпоху Рэнесенса і Барока была настолькі распаўсюджана на нашых землях, што магла б нават стаць сімвалам беларускай музыкі ці нават самой Беларусі. Гук у дуды моцны і меладычны. Гранне на такім інструменце патрабуе ад музыкі надзвычайнага напружання і добрых лёгкіх.Чытаць далей »

/ У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная 70-годдзю выбітнага беларускага мастака Генадзя Сокалава-Кубая

26 студзеня ў мінскай “Арт-сядзібе” адкрылася выстава, прысвечаная 70-годдзю выбітнага беларускага мастака, педагога і мастацтвазнаўцы Генадзя Сокалава-Кубая (23.01.1942, Мінск — 18.10.1998).

У экспазіцыі прадстаўлены 10 выцінанак мастака, выцінанка “Эпітафія” памяці майстра — праца яго жонкі Ніны Сокалавай-Кубай, а таксама алейны партрэт мастака, напісаны ў 1999 годзе сябрам Сокалава-Кубая, жывапісцам і грамадскім дзеячам Віктарам Маркаўцом.Чытаць далей »

/ Дзяржава толькі дэкларуе партнёрства

«Дзяржава толькі дэкларуе партнёрства з грамадскасцю ў справе аховы спадчыны», — заявіў на прэсавай канферэнцыі старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

У пацвярджэнне сваёй заявы ён прывёў шмат фактаў, у тым ліку па абароне грамадскасцю ўнікальных куткоў гістарычнага цэнтра Мінска — старажытнай вуліцы Зыбіцкай (Гандлёвай) і паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча.
Чытаць далей »

/ Нашчадак Ягайлы жыве ў Рызе

Ён «сочыць за лёсам колішніх народаў Кароны» і «калі што, гатовы дапамагчы». А мы гатовыя паслухаць аўгусцейшую, як ён сцвярджае, асобу. Мы размаўлялі ў Вільні, у гатэлі «Плаза». Мой суразмоўца — меркаваны нашчадак Ягайлы, на сёння паспаліты грамадзянін Латвіі — тлумачыць гістарычныя калізіі і сучасную стратэгію свайго жыцця.
Чытаць далей »

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.