№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Сільвіа Берлусконі
Дата: пят, 26/02/2010 - 10:00
Прэм’ер-міністр Італіі яшчэ не зусім разблытаўся з нядаўнімі сексуальнымі скандаламі, як рызыкуе трапіць у новы. У спіс кандыдатаў яго партыі на мясцовыя выбары ўнесена жанчына, якая не мае палітычнага досведу. Маецца на ўвазе Ніколь Мінэцці, былая балерына, а цяпер супрацоўніца адной з клінік. Журналісты падазраюць, што сваёй палітычнай кар’ерай Ніколь абавязаная інтымным кантактам з дырэктарам Кабміну. Тры месяцы таму Сільвіа пазнаёміўся з ёй у міланскім шпіталі, дзе праходзіў абследаванне. Як толькі Берлусконі выйшаў са шпіталя, жыццё Ніколь пачало змяняцца. Мала таго, што яе ўключылі ў выбарчы спіс. Адзін з тэлевізійных каналаў, які належыць палітыку, прапанаваў жанчыне весці асабістую праграму. Усё гэта стварыла падставы для чутак пра тое, што ў прэм’ера новая каханка. Дзіўна, як ён адважыўся на такі адкрыты раман, з улікам таго, што нядаўнія скандалы каштавалі яму падзення рэйтынгу з 53 працэнтаў (пачатак восені 2009 года) да 46 (пачатак гэтага года). Між тым, шмат хто кажа, што чуткі наконт рамана Ніколь і Сільвіа — абсалютная лухта. У выбарчым спісе партыі «Народ Свабоды» і без таго зашмат маладых жанчын. Наўрад ці Берлусконі змог надаць кожнай з іх дастатковую порцыю асабістай увагі.







.jpg)













Пакінуць новы каментар