№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Дэвід Камерон
Дата: пят, 12/03/2010 - 08:34
Кіраўнік партыі брытанскіх кансерватараў у чаканні чэрвеньскіх выбараў у парламент, па выніках якіх торы маюць цудоўны шанец сфармаваць кабінет. Аднак лейбарысты — цяперашнія гаспадары Даўнінг-стрыт, 10, так проста здавацца не збіраюцца. Яны раздулі буйны скандал вакол лорда Ашкрофта, аднаго з галоўных спонсараў кансерватараў. Ашкрофт ужо пагадзіўся выдаць партыі Камерона два мільёна еўра на выбарчую кампанію. Праблема, аднак, у тым, што, як стала вядома, арыстакрат ніколі не плаціў падаткі ў Вялікабрытаніі. Між тым, самі торы раней казалі, што Ашкрофт плаціць падаткі ў брытанскую казну. Гэта адразу выклікала палітычны шторм. Лейбарысты кажуць, што лорд купіў партыю торы і нават збіраецца заняць адну з пасад у кабміне Яе Вялікасці пасля будучых выбараў. У адказ Камерон паабяцаў не ўключаць лорда ў свой будучы ўрад і нагадаў лейбарыстам, што некаторыя спонсары таксама не рэзідэнты ў Брытаніі. Так ці інакш, скандал надаў выбарам інтрыгу. Калі верыць выданню “Mail on Sunday”, адрыў кансерватараў ад лейбарыстаў скараціўся да двух працэнтаў (38 працэнтаў брытанцаў гатовыя галасаваць за партыю Камерона, а 36 працэнтаў — за лейбарыстаў).







.jpg)













Пакінуць новы каментар