№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Аляксей Кляшко
Дата: пят, 05/03/2010 - 09:17
Віцэ-спікер заканадаўчага органа Краснаярскага краю дабіўся таго, каб дэпутаты заблакавалі ініцыятыву перайменавання архіпелага Паўночная Зямля ў Зямлю Імператара Мікалая II. Спрэчкі вакол назвы архіпелага цягнуліся даўно. Упершыню гэта тэма паўстала ў сярэдзіне 2000-х гадоў, калі Санкт-Пецярбургскае гістарычна-геаграфічнае таварыства патрабавала «аднавіць гістарычную справядлівасць» і вярнуць архіпелагу першапачатковую назву — Зямля Імператара Мікалая II. Так назвала адкрытыя астравы экспедыцыя 1913 года. Бальшавікі, натуральна, з гэтым змірыцца не маглі. У 1926 годзе архіпелаг стаў называцца Паўночнай Зямлёй. Аўтараў праекту вяртання гістарычнай назвы натхніла рашэнне Архірэйскага сабора Рускай праваслаўнай царквы пра прылічэнне Мікалая II да ліку святых. Па законе, рашэнне пра перайменаванне геаграфічных аб’ектаў прымаюць рэгіянальныя парламенты. У выніку краснаярскія заканадаўцы выказаліся за захаванне цяперашняй назвы паўночных тэрыторый. Па словах дэпутата, сучасная назва архіпелага Паўночная Зямля шырока ўжываецца ў розных сферах і выкарыстоўваецца ва ўсіх картаграфічных выданнях. Таксама, на думку Кляшко, вельмі важным аргументам з’яўляецца той факт, што менавіта ў савецкі час было адкрыта, што архіпелаг уяўляе сабой сукупнасць выспаў. Амаль усе яны маюць такія назвы, як імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, Бальшавік, Камсамолец, Піянер і г.д.







.jpg)













Пакінуць новы каментар