/ Кантакт

Незалежная грамадска-палітычная «Новы Час» зяўляецца пераемніцай інфармацыйна-аналітычнай газеты «Згода».Аднаўленне выхаду друкаванай газеты «Новы Час» зрабіла актуальным аднаўленне сайту «Новага Часу» ў версіі, што адпавядае сучасным крытэрам і тэхнічным магчымасцям.

 Штотыднёвік «Згода» выдаваўся з 1992 па 2006 гады. Яго заснавальнік і галоўны рэдактар — Аляксей Кароль. Рэдакцыя неаднаразова падвяргалася вобыскам, тэхніка — канфіскацыям, супрацоўнікі — судовым пераследам. Газета была зачынена рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суда 17 сакавіка 2006 года, якраз напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
 
Газета «Новы Час» заснавана Мінскай гарадской арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы» ў 2002 годзе. Старшыня арганізацыі і адначасова галоўны рэдактар — Алена Анісім. Да мая 2006 года выйшла 48 нумароў газеты. 17 лютага 2007 года газета «Новы Час» была перарэгістравана Міністэрствам інфармацыі ўжо фактычна на платформе газеты «Згода». Але без права распаўсюду праз шапікі і падпіску «Белпошты» і «Белсаюздруку». У гэтых правах газета не адноўлена і сёння. У снежні 2007 — сакавіку 2008 гадоў газета вытрымала іспыты судовым іскам М. Чаргінца.
 
Так супрацоўніцтва, а не канкурэнцыя паміж дзвюма рэдакцыямі і «Таварыствам беларускай мовы» дазволілі ажыццявіць амаль немагчымае: аднавіць выхад яшчэ адной незалежнай газеты ў Беларусі — выключны выпадак за апошнія гады.
Газета «Новы Час» цалкам беларускамоўная нацыянальная газета (у адрозненні ад «Згоды», якая выдавалася на дзвюх мовах — рускай і беларускай). Гэты крок знайшоў пазітыўны водгук не толькі сярод нацыянальна свядомай часткі насельніцтва, але і ў больш шырокіх колах грамадства, у тым ліку і рускамоўных.
 
Рэінкарнацыя «Згоды» на платформе «Новага Часу» дазволіла калектыву «Згоды» захаваць традыцыйны для выдання грамадска-палітычны фармат, але таксама інкарпараваць прыярытэтны для «Новага Часу» культурна-гістарычны фокус. Асноўная ідэя — спалучэнне доўгатэрміновай асветніцкай тэматыкі з актуальнай, злабадзённай.
 
Асобае значэнне газета надае асвятленню падзей за межамі Беларусі. Прычым у матэрыялах пераважна эксклюзіўных (а не ўзятых з інтэрнэта), у асвятленні пазаштатных карэспандэнтаў «Новага Часу» , аналітыкаў і журналістаў тых краін, пра якія ідзе мова.
Аднаўленне выхаду друкаванай газеты «Новы Час» зрабіла актуальным аднаўленне сайту «Новага Часу» ў версіі, што адпавядае сучасным крытэрам і тэхнічным магчымасцям.
 
Як сведчыць практыка дзейнасці незалежных СМІ ў беларускіх умовах, чытацкія аўдыторыі друкаваных газет і інтэрнэт-выданняў не супадаюць. Адсюль вынікае неабходнасць не толькі развіцця як адных, так і другіх, але і стварэння сайтаў друкаваных газет. Аднак не як іх дакладных, літара ў літару, аналагаў, а як самастойных праектаў.
 
Сайт «Новага Часу» ў новай версіі стартаваў 21 студзеня 2009 года.
 
Рэдакцыя

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/