xxx

/ Яшчэ раз пра “беларускага Абаму”

/ Яшчэ раз пра “беларускага Абаму”

Пасля абрання, а тым больш інаўгурацыі Барака Абамы, -- маладога, харызматычнага і першага чорнаскурага прэзідэнта ЗША, шмат у Беларусі загаварылі пра тое, што нам патрэбны “беларускі Абама”. На думку незалежных аналітыкаў, такі сцэнар (пошук беларускага аналага Абамы) сярод апазіцыі цалкам верагодны.
 
“Жарты жартамі, але размовы пра беларускага Абаму нельга назваць цалкам наіўнымі ды беспадстаўнымі… Чаму прыход Барака Абамы зрабіўся сенсацыяй? Найперш таму, што гэты палітык здолеў заваяваць давер большасці жыхароў сваёй краіны, нягледзячы на тое, што належыць да колісь дыскрымінаванай группы афраамерыканцаў. У сучаснай Беларусі прыход да ўлады беларускамоўнага чалавека і шчырая ўсенародная любоў да яго чым не магчымыя?”, -- на поўным сур’езе піша газета “Наша Ніва” і дадае, што пытанне расы ў ЗША не менш слізкае, чым пытанне мовы ды культурнай прыналежнасці ў Беларусі.
 
Узнікае толькі пытанне: дзе ўзяць таго “беларускага Абаму”, дзе ён дагэтуль хаваецца?
 
Уважаючы на тое, што адначасова з пошукам спадара А. ідзе дыскусія пра тое, колькі будзе дэмакратычных кандыдатаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах, можна знайсці шэраг сцэнароў, па якім будзе шукацца наш Абама.
 
Аб’яднаная грамадзянская партыя можа пафарбаваць яе лідэра Анатоля Лябедзьку ў чорны колер і абвясціць яго афрабеларусам. А што? Быў жа Лябедзька на гэты Новы год Дзедам Марозам? З вялікай барадой віншаваў замежных дыпламатаў? Так што акторскага таленту яму не займаць. Раптам пракоціць?
 
Што тычыцца сацыял-дэмакратаў розных кірункаў, то яны самі кажуць пра свайго ідэальнага кандыдата. Гэта павінна быць чорнаскурая аднаногая ўцекачка-лесбіянка, хворая на СНІД, адзінокая, але з дзіцём. Каб ніякая меншасць не засталася пакрыўджанай. Шукайма ў лагерах уцекачоў, калі такія ў Беларусі ёсць.
 
Камуністычны беларускі Абама зараз павінен знаходзіцца альбо ў замежжы, альбо ў ссылцы ў Сібіру, таму яго не бачна і не чутна.
 
Наконт абодвух БНФаў, а таксама рознага кшталту Маладых Франтоў, то адказ, канешне ж, адзін – толькі Зянон!
 
Апошнім часам актывізаваліся хрысціяне з аргкамітэту па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Яны нават заявілі, што будуць вылучаць свайго кандыдата ў прэзідэнты. Баюся, што з нагоды пошукаў свайго спадара А., Паўлу Севярынцу давядзецца тэрмінова пагаліць вусы.
 
Калі  сур’ёзна, то мяне вельмі здзіўляе сітуацыя, калі беларускія палітыкі будуць шукаць нейкага таго, хто пераможа “крывавы рэжым” па аналогіі перамогі ў  ЗША. Для тых, хто ўсё ж такі зоймецца пошукам “беларускага Абамы” я нагадаю некалькі сумных рэчаў.
 
Пасля “памаранчавай рэвалюцыі” 2004 года ва Украіне шмат хто спадзяваўся на сцэнар “беларускага Майдану”. Пасля перамогі ў Грузіі “рэвалюцыі ружаў” нейкія беларускія “гарачыя галовы” казалі нават пра “васільковую рэвалюцыю” у Беларусі. Ды што там! Пасля звяржэння рэжыму Мілошавіча ў Югаславіі беларускі маладзёжны рух “Зубр” ствараўся па прыкладзе тамашняга “Отпора”.
 
Здаецца, залішне казаць пра тое, што ўсе гэтыя праекты “па аналогіі” на беларускай зямлі пацярпелі паразу. Чаму? Менавіта таму, што яны былі створаныя “па аналогіі”. Такі ж лёс чакае і “аналагічнага” “беларускага Абаму”. Мы не Штаты, Абама тут не ходзіць.
 
Так што лепш не займацца экстрапаляваннем чужых перамог на маленькую Беларусь. Треба рабіць беларускі цуд і беларускую перамогу. Інакш кажучы, трэба не браць прыклад з кагосці, а падаваць яго самім.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).