xxx

/ Усё таямніцы, усё сакрэты

/ Усё таямніцы, усё сакрэты

Ёсць такі добры анекдот з перабудоўчых часоў.

Сабраліся "браткі", забілі стрэлку для разборак. Прыехалі, усе на джыпарах, усе з валынамі, пачалі базары церці. І тут з-за кута вылятае міліцэйскі УАЗік, з яго вылятае міліцыянт з аўтаматам і крычыць:
— Усім стаяць! Што тут адбываецца?
Браткі пераглядаюцца паміж сабой, скідваюцца, кладуць на лапу міліцыянту і кажуць:
— Ты нічога не бачыў, і ўвогуле, цябе тут не было.
Міліцыянт крочыць назад да машыны, і пералічваючы купюры, балбоча сябе ў нос:
— Усё таямніцы, усё сакрэты...

Апошнім часам я не ведаю, каго больш нагадвае мне дзяржава Рэспубліка Беларусь: "браткоў" ці гэтага міліцыянта. Гэта стала падавацца мне з пачатку года, калі на нас звалілася дэвальвацыя нацыянальнай валюты, і фінансава-эканамічны крызіс стаў відавочны. А што ўлада робіць, каб гэты крызіс пераадолець — мы не ведаем. І гэта тычыцца не толькі крызісу.

Узяць, хаця б міжведамасную рабочую групу для выпрацоўкі плана дзеянняў па развіцці краінавага маркетынгу. Здавалася б, справа неабходная. Але адной з прычынаў выхада з яе Яраслава Раманчука сталася тое, што ён не здолеў атрымаць нават адрэсы і тэлефоны астатніх сябраў камісіі. Больш за тое, стваральнікі групы з Міністэрства замежных спраў вельмі пакрыўдзіліся на самога Раманчука, калі вынікі працы ён выклаў у сябе ў блогу. Маўляў, гэта ж план дзеянняў непублічны!

"Непублічным" быў аб’яўлены і склад грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта, і пастанова аб ягонай дзейнасці. Больш за тое, на першым, арганізацыйным паседжанні, спадар Макей, кіраўнік Адміністрацыі і гэтага савету па-добраму раіў не разгалошваць гэтыя дакуманты. Добра, што ў склад савету ўваходзілі прадстаўнікі неўрадавых арганізацый, якія заўважылі: Макей можа і не разгалошваць, але іх журналісты проста парвуць на кавалкі. Дзяуючы гэтаму інфармацыя і прасачылася ў прэсу.

Хаця хаваць было няма чаго. Ну, сабраліся яны разам, пазнаёміліся, выпрацавалі далейшы парадак пасяджэнняў. Што ў гэтым таемнага?

Больш цікавяць іншыя ўладныя органы. Найперш, Нацбанк Беларусі, які 3 лютага вырашыў часова не абнародаваць аператыўную статыстыку па аперацыях беларускіх банкаў у гандлі замежнай валютай з насельніцтвам. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Анатоль Драздоў.

Паводле яго слоў, такое рашэнне прынята для таго, каб у цяперашняй сітуацыі лішні раз не хваляваць людзей. Пры гэтым А.Драздоў зазначыў, што інфармацыя па гандлі валютай з насельніцтвам не з'яўляецца закрытай і публікуецца на сайце Нацбанка, праўда, са спазненнем на некалькі месяцаў. Таму звесткі пра аперацыі грамадзян на наяўным валютным рынку ў снежні 2008 года і студзені 2009 года будуць абнародаваныя Нацбанком Беларусі не раней як вясной.

Выбачайце, але сама такая інфармацыя пра абмежаванне публікацыі статыстыкі ўжо з'яўляецца повадам, каб "у цяперашняй сітуацыі" лішні раз хваляваць людзей. І выклікаць пытанне, што там яшчэ хавае Нацбанк. Чарговую дэвальвацыю? Дэнамінацыю? Недахоп валютных рэзерваў? Пераход на расійскі рубель?

Далей — болей. З новага году Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) размяшчае штомесячныя даклады на сваім сайце. З аднаго боку, такі крок можна вітаць. Але, з другога боку, чаму  бясплатная версія ўрэзаная, калі параўнаць яе з той, што прадавалася.

У дакладзе аб сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі за студзень 2009 гаду, які Белстат на днях упершыню выклаў у адкрыты доступ, няма шэрагу цікавых паказчыкаў. У прыватнасці, гэта тычыцца звестак аб запасах на прамысловых прадпрыемствах асноўных відаў гатовай прадукцыі. Гэтыя звесткі і раней былі цікавыя журналістам і неабыякавым да эканомікі грамадзянам. А зараз, калі ўрад вядзе няроўнае змаганне з наступствамі сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, гэтая інфармацыя ўяўляе яшчэ большую цікавасць. Але яна стала недаступнай.

Істотна зрэзанай падаецца і статыстыка па інвестыцыях. У прыватнасці, адсутнічае інфармацыя аб тым, як выконваюць прагноз па інвестыцыях у асноўны капітал рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду. Таксама закрытымі сталі звесткі аб інвестыцыях у асноўны капітал па крыніцах фінансавання.

Усё, што тычыцца органаў дзяржкіравання (прагнозы і вынікі іх працы) было вырашана не выкладваць у агульны доступ, паведамілі ў прэс-службе Белстату. Нібыта гэта інфармацыя не для шырокага карыстання, а для кіраўнічых рашэнняў ураду.

Таямніцы прыводзяць да недаверу.

Нагадаем, што ўрад Ісландыі вымушаны быў сысці ў адстаўку на фоне масавых дэманстрацый у Рэйк'явіку, якія перараслі ў сутычкі з паліцыяй. Удзельнікі дэманстрацый лічылі, што ўрад не здолеў адэкватна адрэагаваць на фінансава-эканамічны крызіс. Гэта — наступства недаверу да кіраўнікоў дзяржавы. А калі грамадства не ведае, чым займаецца ўрад, што ён робіць у барацьбе з крызісам, недавер — стандартная сітуацыя.

Давер да ўрада, да кіроўных органаў у перыяд крызіса — галоўны капітал дзяржавы. Калі грамадства ведае, што робіць урад, яно можа, як неаднойчы казаў Аляксандр Лукашэнка, і "паясы зацягнуць". А калі не ведае, калі не давярае ўраду — можа быць, як у Ісландыі.

Што ж тычыцца анекдоту, то нецяжка ўявіць сабе наступствы разборкі: перастрэлка, некалькі трупаў, парачка згарэўшых джыпаў. Але калі на месца разборкі прыедзе ўбойны аддзел, будзе ўжо запозна што-небудзь прадпрымаць.

Так што лепш абысціся без таямніц і сакрэтаў, чым разграбаць потым гару трупаў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).