/ Савет да любоў?

/ Савет да любоў?

Пры Адміністрацыі прэзідэнта створаны грамадска-кансультатыўны савет з удзелам прадстаўнікоў недзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў, незалежных прафсаюзаў ды прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партыяў. Згодна паведамленню прэс-службы прэзідэнта, асноўная мэта стварэння грамадска-кансультатыўнага савета — абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства, выпрацоўка прапаноў па больш актыўным уцягванні Рэспублікі Беларусь у агульнасусветныя працэсы, удасканальванні кірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны. Узначаліў гэты савет кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

Варта зазначыць, што гэта ўжо не першы савет, куды ўключаныя прадстаўнікі апазіцыйных і незалежных структураў. Раней незалежныя эксперты — кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук і дырэктар даследчай лабараторыі "Новак" Андрэй Вардамацкі — уключаны ў склад міжведамаснай рабочай групы для выпрацоўкі плана дзеянняў па развіцці краінавага маркетынгу Рэспублікі Беларусь.

Таксама Савет Міністраў прапанаваў старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанне Літвіной, галоўнай рэдактарцы "Камсамольскай праўды" ў Беларусі" Алене Міронавай і галоўнаму рэдактару "Народнай волі" Іосіфу Сярэдзічу ўвайсці ў склад грамадскай каардынацыйнай рады ў сферы масавай інфармацыі.

Такая "лібералізацыя", здавалася б, павінна выклікаць пэўную ступень замілавання ў апазіцыйных палітыкаў і еўрапейскіх чыноўнікаў. Можна падумаць, што апазіцыя ўрэшце дамаглася таго, чаго хацела даўно, — удзелу ў прыняцці рашэнняў. А што тычыцца замежнікаў, дык гэтае замілаванне ўжо бачна. Прыкладам, кіраўнік мінскага офіса АБСЕ Ханс-Йохан Шміт ініцыятыву Адміністрацыі прэзідэнта стварыць грамадскі кансультатыўны савет назваў "цікавым крокам беларускай выканаўчай улады". А калі верыць дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву БелТА, то ён увогуле вітаў стварэнне гэтага савета.

Але ці насамрэч грамадска-кансультатыўны савет здолее паўплываць на рашэнні ўлады? Хутчэй за ўсё — не. Хутчэй за ўсё, стварэнне такога савету — гэта паказальны і дэманстратыўны крок Адміністрацыі прэзідэнта ў бок Захаду. Менавіта дэманстратыўны: з мэтай прадэманстраваць "лібералізацыю" і "дэмакратызацыю", якой насамрэч, не адбываецца. І не адбудзецца. І савет тут ні пры чым.

У Адміністрацыі прэзідэнта сядзяць далёка не ёлупні — гэта трэба дакладна ўсведамляць. Сапраўды, у розуме ні Макею, ні яго намесніцы Наталлі Пяткевіч ніхто не адмовіць. Гэтыя людзі шмат гадоў працуюць ва ўладных структурах і цалкам і поўнасцю ведаюць законы функцыянавання бюракратычнага апарату.

Ніводзін са створаных саветаў — з удзелам прадстаўнікоў апазіцыі, ці без іх — нічога не вырашыць і ні на што не паўплывае. Гэта вынікае з саміх законаў функцыянавання бюракратычнага апарату. І ў Адміністрацыі прэзідэнта гэта выдатна ведаюць.

Перш чым уступаць у нейкія саветы, апазіцыянерам трэба было б перачытаць законы функцыянавання бюракратычнага апарату, якія ў сваёй кнізе "Законы Паркінсона" выдатна вывеў Сірыл Норткат Паркінсон яшчэ ў 1958 годзе. Вось некалькі вытрымак з іх.

"Ідэальная колькасць членаў камітэта — пяць чалавек. Пры такой колькасці камітэт абавязкова прыжывецца. Два яго члена могуць заўсёды адсутнічаць па хваробе ці з іншай прычыны. Пяцёх лёгка сабраць, а сабраўшыся, яны здольныя дзейнічаць хутка, пісьменна і ціха. Чатыром з іх можна даручыць розныя справы. Пяты, які не ведае нічога, стане кіраўніком".

"Камітэт становіцца бескарысным, калі колькасць яго членаў даходзіць да 20... Усе згодныя з тым, што каэфіцыент бескарыснасці павінен палягаць паміж 19 і 22... Вядома, што, калі сабралася больш за 20 чалавек, усё змяняецца. На розных канцах стала ідуць розныя размовы, і, каб прыцягнуць увагу, выступаючы павінен падняцца. А падняўшыся, ён, хаця б па інэрцыі, зробіць доўгую прамову. "Спадар старшыня, — пачне ён, — спадзяюся, я магу сцвярджаць, не зважаючы на пярэчанні, — бо мой досвед налічвае дваццаць пяць, а дакладней, дваццаць сем год, — што мы павінны паставіцца да справы абсалютна сур’ёзна. Велізарная адказнасць ляжыць на нас, і я асабіста..." Тым часам дасведчаныя і карысныя людзі (калі яны прысутнічаюць), пішуць адзін аднаму цыдулкі: "Паснедаем заўтра разам, усё абмяркуем".

"Трэба ўстанавіць аптымальную колькасць членаў. Гэтая велічыня ляжыць недзе паміж трыма (калі немагчыма сабраць кворум) і 21 (калі арганізм пачынае канаць)".

Паводле Паркінсона, аптымальная колькасць членаў любога савета альбо камітэта палягае паміж сямю і дзевяцю.

А зараз паглядзім на нашыя, такія "дэмакратычныя", камітэты. У склад грамадскай каардынацыйнай рады ў сферы масавай інфармацыі да запрашэння "незалежных" уваходзіла 13 чалавек. Разам з Літвіной, Міронавай і Сярэдзічам іх будзе 16, што блізка да "кропкі сканання".

У склад міжведамаснай рабочай групы для выпрацоўкі плана дзеянняў па развіцці краінавага маркетынгу ўваходзяць 14 чалавек, — колькасць прыймальная, але не аптымальная. Але варта зазначыць, што афіцыйны дакумент, распрацаваны рабочай групай, не задаволіў, найперш, Яраслава Раманчука. І ён з калегамі распрацаваў альтэрнатыўны план дзеянняў па краінаваму маркетынгу Беларусі.

А зараз, увага! Пад альтэрнатыўным праектам дакумента падпісалася ПЯЦЬ (!) чалавек!

Наколькі вядома, у грамадска-кансультатыўны савет пры Адміністрацыі прэзідэнта запрошаныя Аляксандр Мілінкевич, Станіслаў Багданкевіч, Уладзімір Нісцюк, Аляксандр Ярашук, Леанид Заіка, Уладзімір Карагін, Алег Гулак, Алег Трусаў, Аляксандр Патупа, Алег Манаеў. Таксама вядомы старшыня савету — Уладзімір Макей.

У выніку, толькі апазіцыянераў са старшынёй — 11 чалавек. Калі такая ж колькасць будзе ўключана ў савет ад праўладных арганізацый (БРСМ, "Белая Русь", праўладная камуністычная партыя, ФПБ, арганізацыі ветэранаў і пенсіянераў, Акадэмія Навук і г.д.), то колькасць савету гарантавана перавысіць 22 чалавекі. Так што з поўнай упэўненасцю можна канстатаваць — гэты савет народзіцца ўжо памерлым.

Такі савет прыдатны да некатрых рэчаў. Першае: прадэманстраваць Захаду "дэмакратызацыю" і "лібералізацыю". Другое: "забаўбатаць" усе канкрэтныя ініцыятывы, класці іх "пад сукно", сцвярджаючы, што яны "патрабуюць істотнай дапрацоўкі", і як мага больш тармазіць працу апазіцыйнай ініцыятыўнай групы, адбіраючы ў іх час на пасяджэнні і абмеркаванні, на якіх нічога не вырашыцца. Трэцяе: рабіць бачнасць плённай працы, што дазволіць чыноўнікам з адміністрацыі атрымліваць дадатковыя заробкі і прэміі, а таксама малако "за шкоднасць стасункаў з апазіцыянерамі".

Больш, здаецца, гэты савет ні на што прыдатны не будзе.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).