/ We Discovered India

/ We Discovered India

 Здарылася. Праз пару тыдняў пасьля таго, як з БелЭКСПА на менскай вуліцы Янкі Купалы, 27 вынесьлі кнігі, туды занесьлі артэфакты, якіх у горадзе сапраўды чакалі. У гэтыя дні там каторы ўжо раз трывае кірмаш індыйскіх тавараў. высачэзныя абцасы шчыльнымі радамі валяць туды з усіх бакоў: рэдкая паненка ўтрымліваецца ад спакусы паберабіраць бліскучыя бразготкі ці зарыць рукі ў тое, што, цалкам верагодна, сапраўды ёсьць 100% натуральным ядвабам. Зрэшты, заўсёднікі “індыі” наракаюць: у Менскім порце даўно не швартавалася караблёў з Калькуты. Выбар тавару даволі аднастайны, прага кансумэрызацыі спатольваецца за паўгадзіны блуканьняў па кірмашы. 

Калі на першых выставах ідныйская брыгада пастаўшчыкоў яшчэ неяк імкнулася замаскаваць усходні кірмаш, які меў месца, пад прэзэнтацыю нацыянальнай культуры, то цяпер усім ясна: ідзе гандаль. Індыйскія босы стаяць каля латкоў белых касьцюмах, характэрным жэстам лічачы выручку – беларускія рублі. Сьвядома ці не, яны служаць хадзячай рэклямай оскарнага “Мільянэра з трушчобаў”, бо выглядаюць рыхтык як bad guys з гэтай карціны: гожыя прайдзісьветы.
India

Індыйскі кіч – найлепшае, што магло здарыцца зь беларускімі жанчынамі. Няхай шмат што са стракоцьця развалу мае мала дачыненьня да якасьці і густу, каляровыя апранахі адкрываюць многім дамам альтэрнатыўную рэчаіснасьць, партал у лета, проста пасярод татальнага ГУМу нашай традыцыйна неяскравай рэчаіснасьці, пасярод царства нявыбеленага ільну, практычнай чэрані, шэрані, сіні і іншых адценьняў, модных у Беларусі ўва ўсе сэзоны. 

Топ-5 фразаў, падслуханых на выставе індыйскіх тавараў у Менску:

“Камасутра – шэсьць тысячаў!” – спадарыня паведамляе камусьці ў мабільны.

“Я знайшла тваю хустку!” – іншая спадарыня, таксама ў мабільны, падхапіўшы пальцамі з прылаўка стракатую тканіну.

“Занадта дорага!” – сэканд-хэндныя кошты на каляніяльныя апранахі ды аздобы натхняюць далёка ня ўсіх. 

 “У гэтым сэзоне модна ўсё бальшое!” – жанчыны ператварылі прыбіральню ў вялікую прымерачную, круцяцца перад люстэркам у каралях, прасторных блюзках, шаліках, якія замотваюць уладальніц з ног да галавы.

“А са сланом ёсьць?” – гэтую фразу зьвярталі да прадаўцоў усяго: кілімаў, завушніцаў, сукенак і скарбоначак.

У адным з маіх любімых анекдотаў Абрам з Брайтан-біч справіў сабе шыкоўны, як у ангельскага лорда? гарнітур, паглядзеўся ў люстэрка і заплакаў. На пытаньне Сары, што здарылася, Абрам зь бліскучым брытанскім пранонсам адказаў: “We lost India”. Дык вось, беларусы  дзякуючы барахолкам на былой Выставе дасягненьня Народнай гаспадаркі БССР сваю Інджу знайшлі, адкрылі, паўтарыўшы подзьвіг Васка да Гамы. Толькі вось цікава, ці зьдзейсьніць ідныйская барахолка цуда? Ці пачнуць яны, убраўшыся ў строі са сланом, радавацца жыцьцю, звонка сьпяваць і танчыць жыцьцярадасныя танцы? 


 

 #
Там тавары такой якасьці, што патраціўшы 10 тыс., цяпер падлічваю матэрыяльныя страты ў памеры больш за 100.
 
 #

 А што здарылася? Тавар зашкодзіў арганізму?

 
 #
Наколькі я ведаю, на гэтай выставе прадстаўлена даволі мала тавараў (у параўнанні, прыкладам, з асартыментам на амстэрдамскіх барахолках ці то індыйскіх крамах), ды й кошты нашмат вышэйшыя, чым паўсюль у Эўропе. А наконт якасці - мне прывезлі індыйскую спадніцу з Нью-Йорку (смешна), каштавала яга даляраў 10 і якасць яе вельмі добрая. Галоўнае - правільна за рэчамі даглядаць, бо фарбы на вопратцы натуральныя і не вытрымліваюць пральных машын і г.д. =))) Індыя - краіна Цудаў)
 
 #

Ну, параўнала з Амстэрдамам:)))  Індыя - каралева тэкстылю, а Амстэр - гэта значна бліжэй да КАлькуты:))) Але для тых, хто ня мае магчымасьці закупацца ў НЁ альбо Амстэры - і наша барахолка - выйсьце:) 

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.