/ Blessed Damned Country

/ Blessed Damned Country

Усю восень 2010-га я правяду ў творчай камандзіроўцы ў ЗША, беручы ўдзел у Міжнароднай пісьменьніцкай праграме Ўнівэрысытэту Аявы (Сярэдні Захад Амэрыкі). З гэтай нагоды абяцаю дзяліцца з чытачамі НЧ самымі рознымі ўражаньнямі ад таго, што бачу навокал.

 Гэты здымак прысьвячаеца той катэгорыі тутэйшых грамадзянаў, якая сьпіць і бачыць Амэрыку... ракам.

 На жаль, гэта нейкая ўсталеная група беларусаў, якая часам адрозьніваецца агрэсіўнымі выказваньнямі пра амэрыканцаў, а пра саму Амэрыку мяркуе з выпадковых крыніцаў. Між тым, у самым простым амэрыканскім жыцьці ёсьць як зручнае для эўрапэйца, так і нязручнае, як прыемнае, так і непрыемнае, як дзіўнае, так і звыклае. Вось, напрыклад, гэтая каманда чырлідэраў, што фотаграфуецца на Пэнсыльваснкім вакзале ў Вашынгтоне, — звычайная частка краявіду ў горадзе, дзе ёсьць унівэрсытэт. І адпрацоўваць чырлідэрскія фігуры на людзях тут для моладзі гэтак жа наруральна, як у краінах трэцяга сьвету карміць на вуліцы грудзямі. 

Амэрыка і Эўропа паводле жыцьцёвага ўкладу адрозьніваюцца, як два стрыечныя браты, якія ў ХІХ стагодзьдзі вырашылі збудаваць аднолькавыя дамы ў розных баках сьвету, але ўзгаднялі праект выключна з дапамогай ліставаньня. У выніку ўсё нібыта тое самае, але выглядае прынцыпова іначай. Яркі прыклад такога адрозьненьня — амэрыканскі і эўрапейскі штэпселі. Да паездкі сюды я думала, што амэрыканскі штэпсель, гэта такі эўрапэйскі, толькі "на хер шире" (с.), але выявілася, што "на хер шире" апісвае хутчэй розніцу паміж эўрапейскім і савецкім (прычым апісвае вельмі наглядна). Амэрыканскі штэпсель — гэта дзьве такія вузенькія плястыначкі замест круглых вінцікаў. Ужо на трэці дзень нашай праграмы гэты нюанс выклікаў стогн адчаю ў ладнай часткі інтэрнацыянальных пісьменьнікаў: многія засталіся сам-на-сам зь мёртвымі лэптопамі і мабілкамі і шчыльнымі шэрагамі пацягнуліся ў краму электронікі па адаптэры.

Гэтак жа адрозьніваецца "старасьвецкі і новасьвецкі" спосаб ставіць пераборкі між пакоямі ў жылых дамах ды абсталёўваць лазенкі ды многа чаго іншага, абумоўленага кліматычна ды гістарычна.

 Мой слоган першых дзён побыту ў Новым Сьвеце — "Everything is big in America". Тут паўсюль пачуваешся зьменшаным у паўтары разы, асабліва калі едзеш па хайвэі ці п'еш ранішнюю каву з паўлітровага кубка (наіўна мяркуючы, што замовіўшы "вялікі амэрыкана" атрымаеш свае законны эўрапейскія 200 грамаў вадкасьці). Кава — яшчэ адна хворая амэрыканская тэма. Каб папіць хаця б прыймальнай кавы, трэба ведаць, дзе яе браць. Што ўжо там казаць пра нармальную каву, як яе разумее рэшта сьвету!

У маім нататніку завялося дзьве старонкі. Адну я падпісала Blessed country, а другую — Damned country. Туды я запісваю тое, што мяне тут уражвае на побытавым узроўні — станоўча або адмоўна. Дгугая калонка нагадвае сьпіс "Што купіць у гастраноме". Харчаваньне — слабое месца Амэрыкі, калі браць агульна. Нават знакамітыя кулінары з Эўропы прыязджаюць сюды, каб гатаваць чызбургеры ў элітных рэстарацыях. Але, як зазначаюць бывалыя беларусы Амэрыкі, знайшоўшы "свае месцы" ў асартымэнце рэстарацый ці "свае паліцы" ў прадуктовых крамах, харчавацца можна значна якасьней, чым на радзіме.

На першай старонцы майго нататніка фігуруюць такія аб'екты, як "кандыцыянэр на падворку сядзібы" або "бясплатны тэлефон у дадатак да сім-карткі" (што праўда, кошт сім-карткі выяўляецца такім, што за гэту суму ў любой краіне сьвету можна падключыць цэлы дзіцячы садок разам зь яселькамі). Так што ў выніку сьпіс перавагаў і недахопаў можа апынуцца аднолькавым па даўжыні. Проста набор зручнага ды нязручнага будзе крыху іншы, чым, скажам, у Беларусі.

 

 

 

 

 

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).