xxx

/ “Кохайтеся, чорноброві…”: 5 беларуска-ўкраінскіх літаратурных шлюбаў

/ “Кохайтеся, чорноброві…”: 5 беларуска-ўкраінскіх літаратурных шлюбаў

6 сакавіка ў Кіеве ў законны шлюб уступілі ўкраінская паэтка і тэлежурналістка Алена Стэпанэнка і беларускі паэт і трэш-празаік Сяргей “Пістончык” Прылуцкі. Па нашых падліках, гэта пяты ўкраінска-беларускі сямейны саюз, які меў месца ў літаратуры за апошнія 100 гадоў.  Пакуль беларускія сябрукі Пістончыка, заспетыя нечаканай навіной хто дзе стаяў, дасылаюць на поўдзень віншаванні са зменай сацстатусу, я падаю тут кароткую гісторыю беларуска-ўкраінскіх мілосных стасункаў.

6 сакавіка ў Кіеве ў законны шлюб уступілі ўкраінская паэтка і тэлежурналістка Алена Стэпанэнка і беларускі паэт і трэш-празаік Сяргей “Пістончык” Прылуцкі. Па нашых падліках, гэта пяты ўкраінска-беларускі сямейны саюз, які меў месца ў літаратуры за апошнія 100 гадоў.  Пакуль беларускія сябрукі Пістончыка, заспетыя нечаканай навіной хто дзе стаяў, дасылаюць на поўдзень віншаванні са зменай сацстатусу, я падаю тут кароткую гісторыю беларуска-ўкраінскіх мілосных стасункаў.

 Пара першая

 Лэся Украінка+Сяргей Мяржынскі

 фотасэсія для хрэстаматыі

Сямейным, праўда, гэты саюз так і не стаўся. Перашкодаў было шмат. Першая  іх і пазнаёміла - у 1897 годзе бацькі прывезлі  Ларысу Косач (сапраўднае імя Лэсі) лекавацца ад сухотаў костак у Крым, дзе папраўляў свае сухоты лёгкіх мянчук Мяржынскі.  Другой прычынай была “прафесія: рэвалюцыянер”. Мяржынскі быў сацдэкам, ангажаваным у звяржэнне црызму - гэта ён арганізаваў Першы з’езд РСДРП у зялёным доміку на Свіслачы. Рэвалюцыя - рамантычна, але не практычна: бацькі Лэсі грудзьмі ляглі, каб шлюб дачкі з нішчымным бузацёрам не адбыўся. Але галоўная перашкода: паводле плётак, - Сяржук банальна не кахаў Лэсю. Што, зрэшты, не ўтрымала маці укрліту ад таго, каб у 1901 кінуць усё і прыехаць з Кіева ў Мінск, каб даглядаць смяротна хворага мілага сябра цягам некалькіх месяцаў. У апошнія ночы жыцця Мержынскага Лэся Украінка напісала сваю найлепшую драму - “Одержима” (“Апантаная”); падручнікі кажуць, самыя моцныя лірычныя вершы прысвечаныя таксама яму. Гэтым, збольшага, ён і застаўся вядомым абодвум народам.

Мяржынскі быў пахаваны на Старажоўскіх могілках (цяпер на месцы яго магілы сквер ля Маладзёжнага тэатру). Яго іменем названая мінская вуліца, прылеглая да бульвара Талбухіна. Іменем Лэсі Украінскі названая мінская вуліца ў Вяснянцы, блізу другога кальца.

 Пара другая

 Вячаслаў  Рагойша+Тацяна Кабржыцкая

разам па жыцці і на дошцы гонару


Заслужаны прафесар БДУ Вячаслаў Пятровіч Рагойша (паводле апокрыфаў - пляменнік “таго самага” настаўніка Рагойшы) знайшоў сваё шчасце ў канцы 1960-х, на літаратуразнаўчай канферэнцыі ў Адэсе, куды прыехала і навучэнка Львоўскага філфаку, дачка опернага дырыжора Таццяна Вячаславаўна Кабржыцкая. Ён і яна ўпадабалі адно аднога, але доўгі час стасункі падтрымлівалі адно ліставаннем. Падчас наступнай сустрэчы на фальклёрнай экспедыцыі было вырашана: кахаюць, жэняцца. Нарачоная  паехала за будучым мужам у Беларусь. На вяселлі, якое доўжылася тыдзень, гуляў увесь Ракаў.  Апроч іншых класікаў белліту маладых шлюбаваў Уладзімір Караткевіч, які акурат прадставіў літтусоўцы будучую жонку Валянціну.

Спадар Вячаслаў і пані Таццяна выкладаюць літаратуру ў БДУ і супольна даследуюць украінска-беларускія літаратурныя сувязі. У іх трое сыноў і шасцёра ўнукаў. Жывуць паміж Менскам і родавай сядзібай Рагойшаў у Ракаве. На ўязной браме сядзібы-літмузея - два гербы: Ракава і Львова.


Пара трэцяя
 
Уладзіслаў+Ольга Ахроменкі
 
прывітанне з шчасных дзевяностых
 
13 год таму пісьменнік і сцэнарыст  Уладзіслаў Ахроменка, гасцюючы ў Чарнігаве, пабіўся ў аўтобусе з п’яным мянтом. Калі на прыпынак пад’ехала апергрупа, сведкаў таго, што “мент пачаў першы”, як вадой змыла. У пратаколе распісалася толькі маладая чарнігаўка Ольга Сідзько, будучая праўніца.

Пасля гэткага крымінальна-авантурнага знаёмства беларускі майстар дэтэктыўных і прыгодніцкіх жанраў і яго абаронца жывуць на два гарады: Мінск, Чарнігаў. Ажаніліся. Сямігадовая дачка Ліза свабодна размаўляе і піша як на матчынай, так і на бацькавай. Пачуваецца “беларускай украінскага паходжання”.
 

 


Пара чацьвёртая
 
Лёлік + Маша
 
З будучай жонкай лідэр Беларускай партыі зялёных і замежны аглядальнік "Новага часу" Лёлік Ушкін пазнаёміўся за 20 хвілінаў да новага 2006 году ў Кіеве. Наводзячы даведкі, дзе б падразабіць артыкуламі, ён атрымаў нумар тэлефона вядомай у вузкіх колах рэдактаркі Машы, якая магла б дапамагчы з падпрацоўкай. "А мы акурат ідзем новы год сустракаць!" - ветліва запрасіла тая, калі лёлік датэлефанаваўся 31 снежня.
 
1 студзеня бывалы анарх прачнуўся побач з новай знаёмай, абсалютна нічога не помнячы. "Гэта быў найлепшы новы год у маім жыцці!" - радасна паведаміў Лёлік сябрукам на Бацькаўшчыне. Праз год яны з Машай ажаніліся.
 
Праз два, праўда, развяліся. Лёлік перакананы, што ўкраінкі - згуба для беларускага мужыка. І што былая жонка можа нагаварыць пра яго такооое...
 
 
Пара Пятая 
 
Сяргей +Алена Прылуцкія
 
Яны сустрэліся  пад Запарожжам, на “Махно-фэсце-2008”, які штогод ладзіцца ў горадзе Гуляй-поле, на радзіме Нестара Махно, бацькі анархізму.  Пасля гэтага мелі ў Кіеве “год суцэльных хпапечнікаў і дзявочнікаў”. І вось - новая міжнацыянальная ячэйка… Горка, горка, таварышы!
 

фота Карыны Тумаевай
 
Менчукі змогуць павіншаваць маладых падчас іх вясёлага вясельнага  падарожжа. 
 
17 сакавіка а 19:00

кнігарня “ЛогвінаЎ” ў Галерэі “Ў”
пл. Незалежнасці, 37а, у двары за домам “Подвиг народа пры плошчы Перамогі.
 
Прагучаць вершы Алены Стэпанэнка-Прылуцкай, вершы Сяргея Прылуцкага і “дэгенератыўная проза” Сірошкі Пістончыка і Ўласіка Смаркача. 
 
Уваход вольны.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).