/ Індульгенцыя ад Франака

/ Індульгенцыя ад Франака

У мінулым годзе актывісты суполкі ТБМ заклікалі чвартаваць мяне за літаратурны партрэт Франака Вячоркі. І вось нядаўна прыйшла пазытыўная навіна: Франак Вячорка выдаў мне індульгенцыю. Прынамсі, апублікаванае ў "Дзеяслове" апавяданьне 'Ліза' я расцэньваю менавіта як подпіс пад маімі словамі і яшчэ адзін штрых да патрэту.

На мой погляд, паводле сюжэту, стылю ды тэматыкі, гэта выдатны прыклад літаратуры для беларускамўных Cosmopolitain ды Play Boy, калі б тыя існавалі. Тая самая літаратура для масаў, пра якую так доўга гаварылі бальшавікі на сайце www.litara.net. Гэты твор трэба разглядаць не як сута літаратурны факт, а як факт сацыялёгіі. Мае месца падсьвядомае імкненьне запоўніць культурныя нішы. І, натуральна, зьдзяйсьняе гэтае запаўненьне чалавек, чыім пакліканьнем і ёсьць, як мы ўжо вызначылі, запаўняць нішы. Вядзецца не пра асьветніцтва, не аб прафэсійных пісьменьніках, якія з усёй моцы спрабуюць быць даступнымі, простымі і камэрцыйна пасьпяховымі, а пра волевыяўленьне нізоў: вось такі бэль летр мы хочам чытаць па-беларуску... Мы не знайшлі прыкладу, таму лепш мы вамсамі вось тут напішам, як гэта мусіць выглядаць.

Паколькі беларускамўных Cosmopolitain ды Play Boy не існуе, апавяданьне надрукавалі ў "Дзеяслове". Тут пыталіся пра жанр гэтага твору. Дык вось, зважаючы на месца і абставіны публікацыі, я бы вызначыла жанр апавяданьня "Ліза" як quod licet Jovi. Паўгоду таму я спрабавала надрукаваць у рубрыцы "Пятая калёнка" "Літаратурнай Беларусі" падобнае "ружовае" апавяданьне ў стылі Cosmopolitain. Аўтарка гэтага апавяданьня амаль невядомая ў літтусоўцы, яе імя нікому нічога ня кажа. І таму апавяданьне завярнулі з пазнакай: "нізкая літаратурная якасьць". Колькі я ні спрабавала давесьці, што такі кшталт твораў не нізкаякасны - ён проста прынцыпова іншы, - рэдактары былі непрыхільныя. І вось, фактычна, тая ж кантора легітымізуе ў белліце нават менш цікавае па сюжэце ды структуры апавяданьне. Проста таму, што імя аўтара нам усім нешта кажа. Мо', яно і да лепшага.

Беручы да ўвагі колішнія развагі на www.litara.net маўляў, за такой літаратурай будучыня, можна нарэшце канстатаваць: яна пачынаецца. Франак Вячорка, гламур-змагар, - цяпер-і-літаратар. І гэты літаратар у дадзены момант зьдзяйсьняе прарыў, магчыма, значнейшы за Бахарэвічавы.

Дарэчы, калі выбудоўваць парадыгму, пару год таму ў тым жа косма-жанры, што і аўтар беднай "Лізы", спрацаваў Віктар Марціновіч у сваім прачулым апавяданьні 'Чертёж'.


 

 #
Надежные грузчики Донецк на все случаи жизни.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.