xxx

/ Тры даведкі Васіля Сёмухі

/ Тры даведкі Васіля Сёмухі

Марыйко, котко золотэньке,
шчырэ дзяку за публікацыю. Усэнько - чыста праўда... Сьвято сьвятом, а мніэ воно заўшэ гуорке, бо усэ помэтаю і сэрцэ шчыэміт і старэчого віэўку нэ звэсэльвяе.
Усёго Вам доброго і найліэпшого додатком. Васіль


Гэтак па-нашаму, па-паляшуцку адгукнуўся Васіль Сёмуха на публікацыю ў НЧ ягоных згадак пра дзяцінства за акупацыяй, а таксама Прамовы з нагоды ўручэння Крыжа кавалера ордэна “За адмысловыя заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія” ў 1991 г. 

Апоч таго, спадар Васіль набраў для мяне некалькі даведак, датычных яго сям'і, і суправадзіў іх камэнтарамі. Усё гэта, зь яго дазволу, зьмяшчаю тут.


1.

С П Р А В К А

Дана настоящая детям САМУХА Сергея Савича, Евгению Сергеевичу САМУХА и Василию Сергеевичу Самуха, в том, что их отец Самуха Сергей Савич с 1941 года держал связь с партизанами и всемерно помогал партизанам. За связь и работу в пользу прартизан, хозяйство Самухи Сергея всё до основания было уничтожено т. е. сожжено, а сам Самуха Сергей Савич и жена его Самуха Мария были расстреляны немецкими захватчиками в 1942 году.

Комиссар бригады им. Пономаренко Брестского соединения

/КРИШТАФОВИЧ/

(Круглая печать)


Каментар уладальніка:

Кшыштафовіч - партыйны дзеяч КПЗБ на Пружаншчыне, пазней – намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР.

Са спасылкай на гэтую Даведку я ў 1967 г. напісаў запыт Міністру замежных спраў Гурыновічу, ці маю я права патрабаваць ад урада ФРГ кампенсацыі за страчаную маёмасць, дастатковую для публікацыі ў Беларусі майго перакладу “Фаўста”, і, калі такое права маю, дык прасіў дапамагчы гэтую кампенсацыю зыскаць. У адказ на гэта я і быў выключаны з СП з фармулёўкай: “... за зносіны з замежнымі пасольствамі (???) і спробу выдаць “Фаўста” у Мюнхене” (???). Супроць выключэння галасаваў адзін В. Вітка, устрымаўся адзін В. Быкаў, усе астатнія – за!!! Копію даведкі мне наадрэз адмовіліся выдаць. Але сама справа, вядома захоўваецца ў архівах СП.

2.

Рэспубліка Беларусь
Хараўскі сельскі Савет народных дэпутатаў
225145. в. Харава
Пружанскага р-на, Брэсцкай вобл.
№ 1369
На № 08.06.2000

С П Р А В К А

Дана Хоревским сельским советом депутатов Пружанского района Брестской области жителю города Минска Сёмухе Василию Сергеевичу в том, что он действительно проживал на оккупированной территории с 22 июня 1941 года по 17 июля 1944 года. Компромитирующих данных не имеется.

Председатель Хоревского сельского Совета депутатов Т. А. Ильяшевич

(круглая печать сельсовета)


Каментар уладальніка:

Даведка з Харавы - самы мілы для мяне дакумет. Якое шчасце, што з пяцігадовага ўзросту аж па васьмігадовы я не скампраметаваў сябе ніякім супрацоўніцтвам з немцамі! Заганныя сувязі ўзніклі толькі ў сталым узросце… Даведка выдадзена ці тое Камітэту па друку, ці тое непасрэдна па просьбе выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

3.

Ксеракопія стар. 270 – 271 з кнігі “ПАМЯЦЬ. Пружанскі раён”

Хутар Ясенец

СЁМУХА Сяргей Савіч
, н. ў 1905, яго жонка СЁМУХА Марыя Васілеўна, н. ў 1906, партызанскія сувязныя, расстраляны ў 1942 ва ўрочышчы Слабудка.

Ксерокопия верна

Зам. Председателя райисполкома И. С. Козорез

(Круглая пячатка)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).