/ Любімая саджалка Пятра Пракаповіча

/ Любімая саджалка Пятра Пракаповіча

Зьехаўшы з аранжавай горкі, К. дараваў Пракаповічу валютны крызыс.

 

Як вядома, Пётр Пятровіч паходзіць з Пружаншчыны. Ён - ганаровы грамадзянін Пружаны, і ў Пружанскім палацыку, мэцэнатам якога ён таксама, здаецца, зьяўляецца, яму прысьвечаная асобная экспазыцыя. Таксама вядома, што, атрымаўшы доступ да скарбніцы РБ, заслужаны будаўнік СССР першай справай залез на дах Нацбанку і, пабачыўшы, што сталінка працякае, незадаволена зацокаў языком і замовіў пару рулонаў рубероіду.

Трапляючы ў Пружану, як нідзе болей у Беларусі разумееш жыцьцёвае крэда заходнебеларускага селяніна: "усё ў дом, усё ў сям'ю". Шырока вядома, што Пружанскі лядовы палацыу - самы лядовы ў Беларусі, бо яго пабудову кантраляваў асабіста Пятровіч. Праўда, на каток мы не пайшлі, а пайшлі ў аквапарк, які таксама збудаваў Пракаповіч.

У Менску, як вядома, аквапаркаў пакуль няма ўвогуле. У Пружанах за 15 тысячаў вас на гадзіну пускаюць у аквапарк і басэйн з саўнай.

Пружанскі аквапарк - наглядная ілюстрацыя беларускага эканамічнага цуда: перадавыя тэхналёгіі на службе камандна-адміністратыўнага рэсурсу. У гэтым відэа і гэтым артыкуле - усё праўда.

Пружанскі аквапарк - адзін з самых наварочаных і зручных аквапаркаў, якія я наведала ў жыцьці, і адзіны аквапарк дзе мне спадабаліся ўвогуле ўсе водныя прымочкі. Адзіны мінус - надта цёплая, для сьпякотнага лета, вада ў басэйне. Едучы, я чакала штосьці накшталт аквапарку ў Тэрнопалі: очынна крутая турэцкая саўна, але пры зьезьдзе з горкі чалавек зазвычай зносіць нагамі галовы ўсяму басэйну: дзеля эканоміі плошчы горка збудаваная з парушэньнем правілаў бясьпекі. Але дзе там! У Пружанах ня проста прасторна - з аквапарку пры жаданьні можна выйсьці ў шырокі басэйн, у якім ніхто ня плавае! Тое, чаго мне бракуе ў аквапарках як зьяве.

Пружанскі аквапарк - адзіны аквапарк у сьвеце, дзе ў мяне папрасілі пашпарт і дзе мяне спрабавалі прымусіць надзець шапачку. Дзіўна, што даведку ад урача не запатрабавалі... Канцылярская мова шыльдаў і гербы на сьценах не дазваляюць расслабіцца і забыць, што ты - на Радзіме.

Пружанскі аквапарк пабудаваны для народа. Любы заходні аквапарк - бізнэс, і яго ўладальнік будзе ашчадна ставіцца да тэхнікі, за якую выклаў шмат бабла. І таму, напрыклад, у Кракаве, розныя гейзеры і мінеральныя ванны спыняюцца хвілінаў на 10 кожную гадзіну. Усё пружанскія гейзэры фігачаць, што дурныя, яны не спыняюцца ніколі. Магчыма, гэты фантан затыкаюць адно на ноч.

Пружанскі аквапарк - не бізнэс. Гэта сымбаль. Ён усё адно не акупаецца, і таму бруіць напоўніцу. 15 тысячаў за гадзіну - вялікія грошы для наведнікаў. Калі перабярэш свой час, трэба даплаціць на выхадзе. Я даплаціла 5 тысячаў і не засмуцілася. А вось многія мясцовыя жанчынкі ў шатні сьпехам апраналі дзетак, каб праляцець вахту ў час і не даплачваць ані тысячкі. Адключыць на 5 хвілінаў фантанчык было б абразай для наведнікаў, што заплацілі грошы...Так і паплавалі.  

 

Іншыя аквапаркі краіны.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/