/ Касмэтычка для наўтбукі

/ Касмэтычка для наўтбукі

Аднойчы я вырашыла, што мой ноўтбук – дзяўчынка. Японская дзяўчынка-наўтбука па імені Ташыба. І, як любой прыстойнай дзевачцы, ёй патрэбныя аксэсуары. І таму аднойчы прынагодна, на распродажы ў нейкім супэрмаркеце, я купіла ёй дарожную касмэтычку.

Касмэтычка
Касмэтычку з паліцы я схапіла, амаль нягледзячы. Спакусіў кошт, роўны, па курсе на той час у той краіне, аднаму эўра. Сама тыя выдаткі, як для наўтбукі. Неабходнасьць у такім набытку прысьпела даўно – за кароткі час нашага суіснаваньня наўтбука абрасла маёмасьцю. Usb-лямпа, некалькі флэшак, зараднік для ай-поду, індыйская сурвэтачка, каб накрываць наўтбуку ад пылу, мікрафон ад скайпу, выціралкі манітору… Усё гэта самым пільным чынам патрэбна ў дарозе, усё гэта трэба ў нечым насіць. І толькі прыйшоўшы ў гатэль і агледзеўшы набытак, я зьдзівілася, наколькі прыгожай апынулася рэч, купленая ў такой сьпешцы. Аранжавы кавалак цыраты, абшыты квяцістай тканінай. Прастабнавана ідэальна роўна – тканіна і замок сымэтрычна і трывала прыточаныя да цыраты. Толькі ў адной краіне сьвету маглі ТАК пастарацца за ТАКІЯ грошы.
Касмэтычка
Ня ведаю, як каго, а мяне зачароўваюць  рэчы, на якіх напісана Made in China. Дарагія і танныя, шкодныя для здароўя і экалягічна чыстыя, густоўныя і кічавыя, з эўрапэйскай фірмовай крамы і з барахолкі ў райцэнтры. Я ўспрымаю іх, як пасланцоў такой далёкай мне цывілізацыі, – гэта адно ілюзія, што праз азіяцкіх студэнтаў, якія запаланілі ўсе нашыя вну, Азія сталася нам бліжэйшай. Калі я бяру ў рукі зробленую ў Кітаі рэч, мяне прысьпявае нейкае неперадавальнае адчуваньне цуда. Так, відаць, пачуваліся эўрапэйскія імпэратары, калі да іх нарэсьце давозілі дары з Паднябеснай. Ці ж гэта ня цуд, што, стоячы пасярод рэчавага рынку ў Ждановічах, я магу трымаць у руках штосьці, да чаго дакраналіся рукі чалавека на іншай частцы глобусу?
Касмэтычка
Я спрабую ўявіць сабе швачку, якая пашыла гэту касмэтычку. Не сумняюся, што гэта была дзяўчына. Хаця не, магчыма, яны працавалі мануфактурай, і іх было некалькі. Я абіраю думаць пра тую, якая прышывала да касмэтычкі ручкі. Ёй перадаюць амаль гатовыя кавалкі цыраты, ужо з замочкамі – засталося даведзенымі да аўтаматызму рухамі прыкласьці раменчык, прастабнаваны адной і нарэзаны на роўныя матузкі другой, што ня ўмее яшчэ шыць, дзяўчынкай, – і прытачыць да цыраты роўным квадрацікам. Па чатыры квадрацікі на адзінку тавару. Цікава, колькі квадрацікаў яна прытачвае за зьмену? Ці стаяць яны ўваччу, калі яна заплюшчвае вочы, засынаючы позна ўвечары? Мне здаецца, я магу ўявіць яе думкі (яны далёка) і эмоцыіі (іх гяма) падчас працы. А таксама – тое, што адчувае ўсё яе цела, калі зьмена скончаная. Або можа яна шыла яе ўсю. І тады яна абавязкова на сэкунду затрымлівала, круціла пашытае ў руцэ, ацэньваючы, ці нічога не забыла, і, магчыма, падсьвядома любуючыся. Я мацаю цырату вырабу, разглядаю квяцісты ўзор на тканіне. Ня ведаю, як я, а гэтая дзяўчына робіць патрэбную справу.
Касмэтычка
КасмэтычкаЯ думаю, увесь паршывы рамантызм ува мне – ад набэліста-2000 Гао Сіньцзяня зь яго “Бальзакамі і швачкай-кітаяначкай”. У кніжцы мяне больш абыходзіла швачка, чым Бальзак, але я б ніколі не даведалася пра швачку, калі б ён не напісаў яшчэ і пра Бальзака. Захад-Усход, повязь цывілізацыяў, сусьветная значнасьць і ўсё такое. Мне прыемна думаць, што гэта швачка-кітаяначка пашыла для мяне касмэтычку.

Так, я рэчыстка – як бы не крытыкавалі гэта філосафы-матэрыялісты з маіх школьных падручнікаў і сонцападобны Мао, гуру маёй кітайскай швачкі. 


 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.