xxx

/ Бітва будзільнікаў

/ Бітва будзільнікаў

У кожным чалавеку, асабліва калі ён Сава паводле птушынага гараскопу, ужываюцца два розныя чалавекі: Чалавек Вечаровы і Чалавек Ранішні. Пры чым гэтыя двое люта адно аднога ненавідзяць.

Перад тым, як легчы спаць, вечаровы чалавек засяроджана корпаецца ў мабільніку. На яго твары зьзяе садысцкая ўсьмешка. “Я яму пакажу, гэтай сволачы, гэтаму дармаеду, гэтаму абібоку”, – кажа ён пра сябе ранішняга, выстаўляючы будзільнік на 5:50 ранку. Ён цудоўна ведае, што ранішняму чалавеку ўставаць а 7-й, але акурат сёння ранішні чалавек папсаваў яму шмат крыві, бо пасля званка будзільніка  больш за гадзіну нахабна валяўся ў ложку, дасыпаючы. Паводле разлікаў вечаровага чалавека, пачуўшы будзільнік а 5:50, ранішні чалавек мусіць падумаць, што ўжо сёмая, і таму пасьля гадзіны нахабнага валяння, роўна а 7:00, уздымецца і, чухаючы азадак, пацеляпаецца на кухню ставіць імбрык. Мелодыю для будзільніка вечаровы чалавек абірае самую назольную, самую непрыемную для чалавечага слыха. Зазвычай гэта і не мелодыя зусім, а гнюснае бібіканне, агіднае завыванне,  – такое, нібы праз ваш пакой імчыцца калона машынаў хуткай дапамогі з уключанымі сірэнамі.  Задаволены сабою, вечаровы чалавек выключае таршэр і адыходзіць да сну з чыстым сумленнем таго, хто не дарэмна пражыў дзень.

5:50 ранку. У пакоі ранішняга чалавека, які спіць сном немаўляці, пачынае дзіка завываць будзільнік, абачліва пакладзены вечаровым чалавекам у найаддаленейшы ад ложка кут. Ранішні чалавек на імгненне ўзнімае галаву і з працяглым стогнам зарывае яе назад у падушку. “Хвіліну… трэба пратрымацца ўсяго хвіліну”, – кажа ён сабе, спрабуючы заціснуць вушы: у гэтай мадэлі тэлефона сігнал будзільніка аўтаматычна аціхае пасьля хвіліннага бібікання. Хвіліна праходзіць – і зноў шчасная цішыня. Але дзе там! А 5:55 азываецца іншае, яшчэ настырнейшае бібіканне. Вечаровы чалавек, перастрахаваўшыся, выставіў будзільнік і на другім сваім мабільніку.  “Садыст! Нелюдзь!” – праклінаючы вечаровага чалавека ды спатыкаючыся аб таршэр, дыванкі, ды крэслы, ранішні чалавек у прыцемках прабіраецца да стала і навобмацак выключае будзільнік. Потым вяртаецца і зноў бухаецца ў ложак. Ён раскусіў падступны план вечаровага чалавека:  а 6-й яго не падняць і гарматамі.



Але гэта была адно перамога ў першай бітве. А 6-й абодва будзільнікі пачынаюць выць ва ўнісон. У гэтых мадэлях тэлефонаў закладзены паўтор сігнала праз 5-10 хвілінаў, калі не выключыць будзільнік ці выключыць яго няправільна. А сонны чалавек проста фізічна няздатны выключыць будзільнік правільна. Лепшая абарона – наступленне, вырашае ранішні чалавек і зноў цягнецца да стала. Адзін будзільнік ён, насілу разляпіўшы вочы, умудраецца выключыць правільна, другі пасля некалькіх няўдалых спробаў  перастаўляе на 7-ю. Забраўшы маленькага засранца з сабой у ложак, ён кладзе яго ля падушкі, залазіць пад коўдру і, утульна ўладкаваўшыся, шчасьліва засынае.

Біііііууууу-бііііуууу-бііііуууу!... – азываецца а 7-й.  Ааааааа! Ну навошта на вуха???? – падскоквае ранішні чалавек і з усёй злосці націскае на пімпачку выключэння сілкавання.

А 8:10 ранішні чалавек спалохана ўсхопліваецца без усялякага будзільніка  і, чухаючы азадак, вінавата целяпаецца на кухню ставіць імбрык. “Не, ну як прымусіць гэту падлу, гэтую вечаровую паскудзіну, класціся спаць хаця б апоўначы?” – задаецца ранішні чалавек рытарычным пытаннем, адмакаючы ў душы.

Разам з кубкам ратавальнай кавы пачынаецца новы дзень.



 #
ААААА, ну это просто моё сегодняшнее утро (и вчерашнее, и позавчерашнее, и позапоза....) не, ну вот как на самом деле приучить себя ложится спать хотя бы в 00?
 
 #
ААААА, ну это просто моё сегодняшнее утро (и вчерашнее, и позавчерашнее, и позапоза....) не, ну вот как на самом деле приучить себя ложится спать хотя бы в 00?
 
 #
ААААА, ну это просто моё сегодняшнее утро (и вчерашнее, и позавчерашнее, и позапоза....) не, ну вот как на самом деле приучить себя ложится спать хотя бы в 00?
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).