/ Ruste! Butor! Voyou!

/ Ruste! Butor! Voyou!

Учора я ездзіла ў паліклініку рабіць рэнгенаўскі здымак. Працэдура простая і не займае шмат часу, але запомніцца, відаць, надоўга. Высветлілася, што я вінаватая ва ўсіх праблемах рэнгенлабаранткі. Здавалася, што ор пачаўся яшчэ з парогу і скончыўся толькі тады, калі я зачыніла за сабой дзверы. Ніколі раней не звяртала ўвагі, што хамства ў нашай краіне на кожным кроку. Але вось як з ім змагацца?

Раней я думала, што квінтэсэнцыя нахабнасці і негатыўнага стаўлення да чалавека ў маім універсітэце. Пасля двух гадоў добразычлівасці і павагі ў ліцэі апынуцца ў “краіне гоблінаў” было неяк, па крайняй меры, дзіўна. Спачатку было незразумела, чаму гардэробшчыца не вітаецца і не дзякуе ў адказ, здавалася, гэта ж так проста. Праўда, шляхам доўгіх трэніровак недзе праз год яна голасна казала “Добрай раніцы!” Няхай гэта было не вельмі шчыра, але ў мяне настрой не псаваўся. Аднак сапраўдны канфлікт з гардэробшчыцай узнік, калі я была на другім курсе і аднойчы забылася на факультэце парасон. Перад тым як яго вярнуць жанчына выказала ўсё, што думала пра мяне і маю будучыню. Тады я сапраўды пакрыўдзілася і адказала бабульцы ў яе ж манеры. Мяне здзіўляе толькі, што чалавек пенсійнага ўзросту мае магчымасць працаваць і зусім не цэніць сваю працу. Больш таго, ён не цэніць сябе.

Але гардэробшчыцы ў плане “наездаў” было вельмі далёка да буфетчыцы. Мне падаецца, што гэтая энергічная жанчына сярэдняга ўзросту з перманентам колеру бардо — проста класіка савецкай эпохі. Не дай божа, калі ў цябе буйная купюра, і ў яе няма рэшты. Крыку будзе на ўвесь першы паверх. Буфет — гэта месца, дзе трэба думаць хутка, стаяць у чарзе доўга, казаць голасна і лепш не выказваць прэтэнзіі, так прасцей. Таму, калі даволі ціхую бабульку-гардэробшчыцу можна было прывучыць да добрых манер, то з “каралевай агульнапіту” гэта зрабіць аказалася немагчымым.

Не меншай агрэсіўнасцю адрознівалася і прыбіральшчыца. Не дай божа, перад заняткамі надумацца зайсці ў прыбіральню. Гэта будзе эпізод з фільму па матывам Дж. Толкіена, калі Гэндальф казаў Барлагу “Ты не пройдзеш!”. Сама бачыла, як сціплая жанчынка грудзямі закрывала дзверы і не пускала студэнтаў, маўляў яна там прыбіраецца і няма чаго туды хадзіць. Сапраўды чаго ж туды хадзіць?

Але на маім факультэце хамства характэрна не толькі для “сэрвісмэнаў”. Не меншы досвед ў гэтай справе і ў супрацоўнікаў дэканату. На мяне, праўда, там ніколі не крычалі, але сама чула, як гэта здаралася з іншымі. Прычым галоўная прычына такога стаўлення да студэнтаў у банальным настроі. Вось прыйшоў ён за даведкай, калі ў дэканаце кава-паўза, што цягнецца яшчэ з раніцы, і ўсё, не атрымае ён даведкі, больш таго, будзе абвінавачаны ў тым, што перашкаджае дэканату працаваць. Гэта і смешна, і крыўдна, але гэта ёсць. Не менш цікавай можа быць рэакцыя лабаранткі якой-небудзь кафедры, хаця б на тое, што ты за нечым прыйшоў. Тут можа быць і простае “ідзі вон” ці “зачыні дзверы”, і нешта больш вытанчанае. Усё залежыць ад настрою, кваліфікацыі і досведу лабаранткі. Пра дэкана і яго намеснікаў пісаць нічога не буду, бо хачу давучыцца, а вось пра выкладчыкаў пару слоў скажу. Чамусьці тыя, хто выкладае дысцыпліны нашага профілю, заўсёды ці амаль заўсёды, добразычлівыя, вітаюцца і дапамагаюць, калі папрасіць. А вось ці віталіся з кім-небудзь шматлікія выкладчыкі інфарматыкі, не ведаю.

Мой універсітэт, канешне, не ідэальны, але па ўзроўню хамства яму далёка да устаноў аховы здароўя. Аднойчы я захварэла і першы раз пайшла ў сваю раённую паліклініку. Пасля гэтага досведу я вырашыла не хварэць. Бойка пачынаецца ўжо з рэгістратуры, дзе ты аказваецца стаіш не ў той калейцы, ці проста стаіш і раздражняеш супрацоўнікаў, ды і навошта табе медыцынская картка ў палікініцы. Пасля цябе чакае паядынак за права ўвайсці ў кабінет да доктара. Тут не прымаецца да ўвагі твой фізічны стан ці ўзрост, усе роўныя і ўсім дастанецца па галаве палкай якога-небудзь ветэрана, які кожны дзень ходзіць у паліклініку. Не менш цікава пастаяць у чарзе на здачу аналізаў. Тут, праўда, усе ціхія і нейкія самотныя. Але цікавае чакае ў лабаранткі. Калі прыходзіш здаваць кроў зімой і ў цябе, натуральна, халодныя рукі, то крык і абвінавачванні ва ўсіх праблемах чалавецтва амаль што гарантаваныя. Вось яны плюсы бясплатнай медыцыны, хамства, як кажуць палякі, “граціс”.

Не менш стрэсу і пры наведванні крамы, нацыянальнай бібліятэкі, басейна і г. д. І ўсе гэтыя людзі, злосныя на сябе і на ўвесь свет, карыстаюцца грамадскім тарнспартам. Вось яно, “акмэ” хамства. І праблема не ў тым, што ў аўтобусе табе сталі на нагу, праблемы ў тым, што табе кажуць.  Чуецца не “прабачце”, а “чаго стала тут”. Такое адчуванне, што нахаміць у грамадскім транспарце стала рытуалам для многіх людзей. У кагосьці раніцай кава, спартыўная заля, а ў кагосьці па плану перапалка.

Хто сказаў, што беларусы ціхія, памяркоўныя, спакойныя? Беларусы сталі злоснымі і агрэсіўнымі. Чаму? Не ведаю, магчыма ад таго, што не могуць дабіцца нечага ў жыцці, ад зайздрасці да паспяховага суседа, ад няма чаго рабіць ці ад цяжару рэжыму. Гэта ўжо не мае значэння. Праблема ў тым, як перамагчы такое стаўленне людзей да сябе і да акружаючых, як перамагчы савецкую спадчыну ў галіне хамства і міжасабовых стасункаў. Я пакуль не бачу нейкага варыянта, таму прыходзіцца жыць у краіне хамства і вечна сапсаванага настрою. Але пакуль з верай у будучыню.

 #

Нда, стрэмна там у вас на гістфаку. На філфаку заўжды самы мілы народ былі гардэробшчыцы, буфэтчыцы і бібліятэкаркі ў чыталцы. Хоць я цягам пяці год ува ўсю губляла нумаркі , парасоны і нават куртку аднойчы забылася забраць, у буфэце заўжды падавала скамечаныя грошы, а ў бібліятэцы мне былі зладзілі публічнае аўтадафэ са штрафам за вынесеную на занятак  кнігу. Я думаю, нашаму народу ўласьціва ня толькі хамтсва, проста  хамства больш чапляе - нікому не прыходзіць да галавы запомніць, што вось такі ветлівы чалавек мне сустрэўся...

 

Карацей, трэба вас, паненка, у Маскву заслаць - на майстар-клясу па ісьцінным хамстве:)

 
 #
Шаноўная спадарыня-аўтар, Вы павінны разумець, што пішаце занадта песімістычна. Не, ну рэальна, што першы пост, што другі. Не кажу, што трэба радавацца хамству, але ўсё-такі можна ім і дараваць: праца нялёгкая, з людзьмі:). Хаця інфарматыкі сапраўды ніколі не вітаюцца... Мне проста тупа загадка, па жыцці Вы робіце ўяўленні вельмі пазітыўнага чалавека, а як толькі за пяро / клавіятуру адразу ў песімызму. Можа проста пасмяяцца з хамла? Ну ці на спіну плюнуць, калі адвернецца. Не па-еўрапейску, канешне, затое прыемна, бо сам робішся такім самым. Ці можа гэта, наадварот, не прыемна, не ведаю.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.