/ No brain, no pain

/ No brain, no pain

Нядаўна даследчыкі прыйшлі да высновы, што шмат думаць небяспечна.

Чалавек прымае рашэнні і думае, дзякуючы працэсам, што адбываюцца ў яго лобных долях. Ад інтэнсіўнасці мысленчай дзейнасці залежыць памер гэтых аддзелаў мозгу. У выніку эксперыменту было выяўлена, што чым больш людзі думаюць пра жыццё і прыняцце важных рашэнняў, тым большыя праблемы з памяццю яны маюць. Амаль усе ўдзельнікі эксперыменту, якія мелі падобныя “цяжкасці”, маглі запомніць толькі дзве рэчы, факта і г.д. Акрамя таго, яны больш схільныя да дэпрэсій.

Прачытала такі невялічкі артыкул сёння раніцай і задумалася, няўжо ўсе навокал даўно ведаюць пра небяспечнасць такой справы, як інтэнсіўнае мысленне? Такія людзі паўсюль.

Я раней не ведала, чым і як думае сусед, які тэрмінова пачынае рабіць рамонт а 7 гадзіне раніцы ў нядзелю. Я не магла высветліць, ці ёсць мозг у людзей, якія падразаюць цябе перад светлафорам, каб пасля ўсё адно стаяць на ім, ці яшчэ лепш — едуць з правага шэрагу ў крайні левы, не паказваючы паваротаў. Я не магла зразумець, што можа быць у галаве ў дзяўчыны, якая апранае чырвонае з сінім ці выбірае страшныя туфлі. А калі я прыйшла на педагагічную практыку, то ўвогуле засумнявалася ў існаванні такога органа, як мозг, што ў дзяцей, што ў сябе. А можа, усе яны проста клапоцяцца пра сваё здароўе?

Адзін мой сябра заўсёды кажа, што дзяўчыны па сваёй прыродзе не могуць думаць, таму яны больш і жывуць. Можа, сапраўды трэба менш думаць у гэтым жыцці, каб проста не знікнуць, як калісьці неандэртальцы? Вось, дарэчы, у неандэртальцаў былі вялізныя лобныя долі, праўда, я вельмі сумняваюся, што іх наведвалі нейкія выбітныя думкі, але тым не менш.

Вернемся да вынікаў эксперыменту, якія паказваюць, што “думаючыя” людзі больш пакутуюць ад дэпрэсій. Сапраўды, калі няма чым думаць, дык і няма чым дэпрэсаваць, усё лагічна. Цікава, што пік жаночай суіцыдальнасці прыходзіцца на восеньскія вечары пятніцы, што звязана з адзінотай пасля працы і г.д. А вось мужчыны больш пакутуюць ад уласнай нерэалізаванасці перад працоўным тыднем па вясновых вечарах нядзель. А ўсё таму, што яны пастаянна думаюць і думаюць пра ўсё навокал.

Шчыра скажу, нейкае дзіўнае даследаванне з пункту гляджання і медыцыны, і псіхалогіі, але хто ведае, можа так яно і ёсць. Можа, трэба перастаць шмат думаць, пакуль ячшэ не позна? Таму мой мэсэдж даволі просты. Трэба нагружаць свой мозг так, каб не раздражняць вельмі “думаючых” людзей, і каб моцна не напружваць сябе. Цікава, можа ў каго і атрымаецца.

 #
Many many qaultiy points there.
 
 #
Thanks for the great info dog I owe you bgigity.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/