/ I'm driving too fast, I'm driving too far

/ I'm driving too fast, I'm driving too far

Дзяўчына за рулём – гэта сацыяльная з’ява, прыдуманая мужчынамі-кіроўцамі. Такі феномен пераважна звязаны з чалавечай неабходнасцю спіхнуць на кагосьці віну дарозе і з рэалізацыяй уласных комплексаў. У жанчын ён прыводзіць да стойкага ўспрымання сябе як “чайніка”. Але ўсё гэта не больш, чым мужчынская змова.

 

Дзяўчына і аўтамабіль ствараюць асаблівы тып міжасабовых адносінаў. Машына-“дзяўчынка” з’яўляецца працягам сваёй уладальніцы. Яна заўсёды прыстойна выглядае, нават, калі і не зусім чыстая, а яе вочкі пяшчотна глядзяць (за выключэннем японскіх мадэляў). Машына-“хлопчык” як уласнае дзіця. Ён слухаецца і чакае сваю гаспадыню і толькі самотна глядзіць на цябе ў дождж. Які б аўтамабіль у жанчыны ні быў, ён для яе як жывая істота, хатняя жавёла ці дзіця (залежыць ад ступені захаплення і індывідуальных асаблівасцей псіхікі).

 

Тое самае, дарэчы, тычыцца і мужчын, аднак яны хаваюць свае пачуцці за рознымі тэхнічнымі тэрмінамі і называюць машыну не “коцікам” ці “буськай”, а “ластаўкай”. Мяне заўсёды здзіўляла, чаму яны так прыдумалі і няўжо не маглі ўзяць штосьці больш лагічнае. Як бы там ні было, пяшчотныя адносіны дзяўчыны да сваёй машыны – гэта пацверджаны факт.

 

Жанчына ніколі не нашкодзіць сваёй прыгажуні, будзе ехаць асцярожна, з сярэдняй хуткасцю і па правілах, прынамсі тых, што памятае. Ёй нікому не трэба даказваць, што яна можа першай паехаць са скрыжавання і першай заняць месца на паркінгу. Яна проста едзе, куды ёй трэба. Таму толькі мужчына, які звычайна толькі на дарозе можа рэалізаваць свае маскулінныя прэтэнзіі, будзе граць у супермэна. Яму ўсе вакол перашкаджаюць. Калі жанчына падпільвае пазногці, стоячы на светлафоры, ён гэта ўспрымае як злачынства супраць чалавецтва. Гэта звязана з тым, што яму няма чым заняцца ў корку ці ён проста не ведае да каго прычапіцца, але пагадзіцеся, крыўдна.

 

Усялякія нараканні на талент жанчыны-кіроўцы з’яўляюцца ні чым іншым, як дыскрымінацыяй па полавай прыкмеце. Вось чаму паводзіны на дарозе дзядзькаў у шапках абураюць усіх значна менш? Я ўжо не кажу пра асаблівы клас людзей – кіроўцаў “BMW”, якія робяць што хочуць, аднак гэта лічыцца крутым. Дык не-е-е, трэба ўсім глядзець на “YouTube” відэа пра тое, як паркуецца жанчына ці едзе з крайняга левага ў крайні правы шэраг перад светлафорам.

 

Калі дзесьці жанчына і пачынае “тармазіць”, то гэта не яе віна, бо хто нас вучыць кіраваць? Майстры ў аўташколах складаюць асаблівы слой людзей. Ад працы і пастаяннага стрэсу яны развучыліся адэкватана ўспрымаць рэальнасць, размаўляць на іншай мове, адкрамя мацюкоў, і ездзіць на ўласным паліве. За ўвесь час я бачыла адну жанчыну-майстра і то, у сувязі з прафесійнай дэфармацыяй, па другасных полавых прыкметах, гэта было вызначыць немагчыма.

 

Таму ў мяне ўзнікла адчуванне, што мужчыны-майстры калісьці даўно заключылі тайную дамову пра навучанне курсантак. Яны пераўтвараюць тры месяцы ў аўташколе ў перманентны стрэс і пераконваюць ва ўласнай няздольнасці. Яны хваляць толькі хлопцаў, а перад выпускам кажуць, што калі ты здаш іспыт, то павераць у цуды ў гэтым свеце. За ўсім гэтым яны забываюцца нас навучыць больш-менш адэкватна ездзіць, каб пасля было на каго лаяцца на дарозе.

 

Таму ўсе гісторыі пра феномен жанчыны-кіроўцы – гэта міф, створаны мужчынамі, іх калектыўны псіхоз і спосаб рэалізацыі ўласных комплексаў. Яны яшчэ з аўташколы выхоўваюць у нас пачуццё непаўнавартаснасці, а пасля падпітваюць яго кожны дзень на дарозе. Пасля такога ў гэта сапраўды паверыш і пачнеш паводзіць сябе неадэкватна, каб легенда пра жанчыну як кіроўцу-забойцу і надалей жыла.

 

 

 #
1. А хіба "руль" па-беларуску не "стырно"?!? 2. Адрэдагуйце пяты абзац - там паўтараеццО ўсё што было да яго і толькі потым, у сярэдзіне тэкста сапраўдны працяг са словаў "Усялякія нараканні...". Поспехаў на дарозе, Каця! ;)
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/