/ Animal guide

/ Animal guide

Праглядзела перадачу пра розныя пароды котак і задумалася аб прызначэнні хатніх жывёл. Усе яны маюць якія-небудзь асаблівасці і па-свойму файныя ці кепскія. Я не буду казаць пра іх важнасць для чалавека, прывязанасць да яго, нават сяброўскія адносіны. Падыду да гэтага пытання выключна утылітарна :) Разгледзім самыя папсовыя варыянты кватэрных любімцаў.

Сабака стаў ужо класічным прыкладам. Ён добры для тых, хто любіць ці не любіць, але вымушаны рана ўставаць, можа вытрымаць перманентны брэх, сліну і поўсць па ўсёй хаце. Плюс сабакі ў тым, што можа з’есці што заўгодна, аднак у гэтым жа і мінус. Асабліва неразборлівыя ў гэтым плане далмацінцы, якія ядуць аўсянку і рамяні ад гадзіннікаў, і спаніэлі, якія проста ядуць усё і ўвесь час. Сабака можа быць карысным дадаткам да праграмы зніжэння вагі цела, бо патрабуе вываду на вуліцу. Мінус у тым, што звычайна яму ўсё роўна, якое звонку надвор’е.

Праўда, ёсць выключэнні, напрыклад, мой сабака вырашаў пацярпець да раніцы, калі на вуліцы надта мокра ці холадна. Як гэта ні банальна, адчувальная карысць ёсць толькі ад сярэдніх ці буйных жывёл. Прызначэнне йорка дагэтуль для мяне загадка.

Можна яшчэ доўга разважаць пра гэтых жывёлін, тым больш, відаць, у паловы з нас хоць раз, але быў маленькі і файны такі шчанюк, які вырастаў у чатырохлапага хатняга тэрарыста. Падвяду толькі рэзюмэ: у сабакі шмат недахопаў, непрыемных і невырашальных, аднак ён карысны ў якасці трэнажора, гадзінніка, ахоўніка (з шэрагам выключэнняў), ну і, калі вы памерам з сярэдняе дзіця, можа адвезці ў ванну.

Котка ў маім разуменні менш карысная і больш свавольная жывёла. Яна ўжо не будзе есці ўсё запар, больш таго, ёсць два віды катоў: пераборлівыя і вельмі пераборлівыя. У іх добрая памяць, таму ў помслівасці гэтых стварэнняў можна не сумнявацца. Яны любяць нашкодзіць і схавацца, ды так, што будзеш два дні шукаць, нават ужо не для таго, каб аднавіць справядлівасць, а каб даведацца, што там з гэтай маленькай пушынкай.

Каты толькі і займаюцца, што спяць і шукаюць, на каго кінуцца ці што можна падраць: шпалеры, канапу ці туфлі (апошняе маё сэрца не змагло б вытрымаць). У іх няма пачуцця адказнасці і літасці, таму напужаць уначы сваімі вочкамі могуць з лёгкасцю. Выкарыстаць котку можна як грэлку ці ліхтарык-пужалку ад рабаўнікоў — больш не ведаю як.

Рыбкі… ну што тут сказаць. Каб вы мяне не абвінавацілі ў “жывёлавым расізме”, скажу, што ў мяне былі рыбкі, і я іх імкнулася зразумець, аднак лёс склаўся інакш. Яны не размаўляюць і ніяк не паказваюць эмоцыі, якіх у іх і няма. Недахопы звязаны яшчэ і з бытавымі ўмовамі для гэтых стварэнняў: акварыум не заўсёды мае прыемны пах, а кампрэсар крыху гудзіць. Аднак самы галоўны з іх — у тым, што рыбак нельга ніяк выкарыстаць. Адзінае, што прыходзіць у галаву, то толькі для самасцвярджэння. Можна паглядзець на рыбак, на іх млявасць і абыякавасць, ды падумаць, што калі ты сам не такі, то ў жыцці яшчэ не ўсё згублена. Прыкладна такі ж эфект ад розных там хамячкоў і пацучкоў. Карысці ніякай, толькі неспакойныя рухі ў клетцы.

Можна яшчэ значна працягнуць гэты спіс, аднак справа не ў гэтым. Нягледзячы на ўсе перавагі і недахопы розных відаў гэтых калматых пушынак, калі мы выбіраем сабе сябра, не кіруемся логікай ці нейкім разлікам. Мы абіраем іх сэрцам, нейкім патаемным пачуццём. Гэта сапраўдны лёс, таму чалавек і вымушаны вытрымліваць усе хібы сваіх хатніх жывёл.
 

 #
Geez, that's ubneielvbale. Kudos and such.
 
 #
Gee whiz, and I thgouht this would be hard to find out.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/