xxx

/ Чарнобыль з намі. Некалькі рэцэптаў самавыратавання.

/ Чарнобыль з намі. Некалькі рэцэптаў самавыратавання.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася ўжо 23 гады таму, але з наступствамі катастрофы мы змагаемся дагэтуль.

Першымі і, здавалася, самымі страшнымі праявамі той трагедыі былі вострая і хранічная лучавыя хваробы, унутранае аблучэнне і інш. Зараз, праз дваццаць гадоў сталі праяўляцца і аддаленыя наступствы выбуху. Усё большай колькасці людзей ставіцца дыягназ рак, генетычныя пашкоджанні ці імунныя хваробы, скарачаецца працягласць і якасць жыцця.

Галоўную пагрозу для жыхароў Беларусі прадстаўляюць малыя дозы радыяцыі, якія выклікаюць часовую “промніваю рэакцыю”. Яна праяўляецца дыскамфортам і агульнай слабасцю, таму звычайна чалавек не звяртае на гэта ўвагі. Але ўжо даказана, што менавіта такія невялікія дозы выклікалі сапраўдны бум захворванняў шчытападобнай залозы: ад зобу да раку. На гэтую залозу негатыўна ўздзейнічае ў першую чаргу ёд-131, перыяд паўраспаду і паўвывядзення якога складае 8 і 138 дзён адпаведна. Аднак не трэба забывацца, што кожны дзень арганізм атрымлівае новую дозу аблучэння. Акрамя таго ў Беларусі хапае вугляроду-14, які распадаецца за 5730 гадоў, цэзія-137, што выводзіцца за 100 дзён, але перыяд паўраспаду мае 30 гадоў, стронцый-90 — 20 і 29 гадоў адпаведна. Спецыялісты кажуць, што бяспечнай для пражывання і выкарыстання тэрыторыя становіцца толькі праз дзесяць перыядаў паўраспаду. Таму трэба неяк прыстасоўвацца да жыцця на часткова забруджанай тэрыторыі.

Кажуць, што 94 % радыёнуклідаў паступае ў арганізм праз прадукты харчавання. Асабліва небяспечныя расліны, бо асноўная частка забруджвання прыходзіцца на верхні пяцісантыментровы слой глебы. Прадукты па-рознаму накопліваюць радыёнукліды. Напрыклад, з агародніны самымі небяспечнымі з’яўляюцца салодкі перац, капуста і бульба, а вось агуркі і памідоры ў 10-15 разоў “чысцейшыя”. Што датычыцца мяса, то цэзій у асноўным утрымліваецца ў мышцах старых жывёл, а стронцый — у касцях маладняку, а найменшая канцэнтрацыя радыёнуклідаў — у сале і тлушчы, якія пры правільнай апрацоўцы могуць стаць “чыстымі”. Свініна звычайна менш забруджваецца, чым, напрыклад, мяса птушак, а вось дзікія жывёлы накопліваюць радыяцыю ў некалькі разоў “лепш”, чым свойскія.

Таму неабходна прытрамлівацца некаторых правілаў пры прыгатаванні ежы. Так, агародніну і карняплоды рэкамендуюць вымачваць 3-4 гадзіны ў падсоленай вадзе. Цікава, што пры варцы колькасць радыёнуклідаў у гэтых прадуктах змяншаецца ў 2 разы. Калі не ўжываць марынад ад розных “бабуліных саленняў”, то ў арганізам трапляе ў 1,5-2 разы менш радыяцыі. Мяса рэкамендуюць разразаць на невялікія кавалкі і вымочваць у падсоленай вадзе з даданне воцату на працягу 10-12 гадзін, а бульёны “на костцы” лепш не выкарыстоўваць. Цікава, што ў вяршках, сырах і масле колькасць цэзія, у параўнанні з малаком, зніжаецца на 10-90 %, а таплёнае масла з’яўляецца ўвогуле чыстым.

Акрамя таго, можна абмежаваць усасванне радыёнуклідаў у арганізм праз ужыванне прадуктаў, насычаных т. зв. стабільнымі элементамі. Напрыклад, калій утрымліваецца ў бульбе, разынках, гарбаце, арэхах, фасолі, лімоне і інш. У чырвоным вінаградзе шмат рубідзія. Малочныя прадукты, яйкі, бабовыя, зялёная цыбуля, пятрушка багатыя кальцыем. Мяса, рыба, сланечнік, яблыкі, салата ўтрымліваюць у вялікай колькасці жалеза.

Акрамя таго, рэкамендуецца насычаць рацыён антыаксідантамі, такімі як вітаміны А, С і Е, ёд, цынк, медзь, селен, кобальт і інш. А каб павысіць устойлівасць арганізма да радыяцыйнага ўздзеяння і паскорыць вывядзенне шкодных рэчываў можна выкарыстоўваць розныя харчовыя дадаткі.

Зразумела, што нам яшчэ доўга прыйдзецца жыць з наступствамі аварыі на ЧАЭС. Зразумела, што мы можам абмежаваць іх уплыў на арганізм. Не зразумела толькі, ці варта будаваць АЭС на тэрыторыі Беларусі, ці варта зноў аблучаць людзей...

 

 #
А што тая аварыя - вось мне, як гамяльчаніну, вельмі зручна па жыцці з трыма рукамі - павітацца можна з большай колькасцю людзёў, больш спраў адначасова можна рабіць і гэтак далей! Да таго ж з вокам на патэліцы вельмі зручна можна кантрольную спісваць.
 
 #
+1 Я дык усё жыцце мару пра 6 пальцаў - то ж зручней на клавіятуры набіраць тэксты :))
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).