/ Прымушалі, прымушаем і будзем прымушаць!

/ Прымушалі, прымушаем і будзем прымушаць!

Мой факультэт заўсёды быў у перадавіках, што б гэта ні было. Гэта і знакамітая рэформа вышэйшай адукацыі, якая так і не была да канца праведзена, але ў выніку якой вывучэнне гісторыі на гістфаку спыняецца на трэцім курсе. Гэта і згон на выбары. Наш дэкан заўсёды быў і застаецца вельмі выканаўчым. Вось і ў гэтым годзе распачаў падрыхтоўку першым.

Згоны студэнтаў на выбары сталі ўжо, відаць, такой звыклай справай, што ўжо і сіл няма абурацца. Я заўсёды толькі радавалася, што не жыву ў інтэрнаце, таму на мяне менш рычагоў ціску. Усё адно, усе робяць звычайна так, як каму дазваляе сумленне.

Але ў гэтым годзе наш дэканат паводзіць сябе надта цікава. Яшчэ не скончыўся верасень, а ўсім старастам ужо уклалі ў вушы неабходную інфармацыю. Але як? З такім жа “майстэрствам”, як і пішуць прамовы для нашага самага-самага.

Спачатку быў манатонны маналог пра справы факультэта, абавязкі старастаў, пра тое, што гэты будынак як дом, у якім мы жывем і пра які павінны клапаціцца. І тут неяк незаўважна дэкан перайшоў на налепкі і ўлёткі, якія будуць псаваць наш цудоўны дом. Ад налепак да культуры паводзінаў, а пасля да палітычнай культуры. Ад палітычнай культуры да грамадзянскай пазіцыі і абавязкаў. І хоп! Выснова пра тое, што трэба ісці на выбары.

Дэкана ніхто не “цягнуў за язык”. Часта нават думаеш, як адзін чалавек можа так доўга размаўляць ні пра што і нібыта сам з сабой. Гэтым ён нагадвае аднаго вядомага чалавека… Але пра выбары так проста і сказаў: “Прымушалі, прымушаем і будзем прымушаць!” Я аж прачнулася ад такой заявы.

Пасля размова зноў пайшла па крузе, відаць, для замацавання матэрыялу. Зноў гаворка пра тое, што гісторыкі павінны ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны, і ўсё такое. Прыгадаў ранейшыя часы, распавядаў, што “вось калі рэктарам быў…”, але прозвішча Казуліна так і не змог назваць, неяк дзіўна засмяяўся і замяў сітуацыю. Нельга ж называць ворагаў у прысутнасці студэнтаў… І так, падавалася, будзе цягнуцца да бясконцасці. Але, на ўсеагульнае шчасце, гэта скончылася, і на натхняльнай ноце народ разышоўся.

А я задумалася, гэта ж што будзе рабіцца на факультэце перад выбарамі, калі ўжо зараз такое? Што новага і цікавага нам будуць казаць, колькі будуць хлусіць, на якое пагадненне з сумленнем пойдуць абы забяспечыць яўку?

 

 #
Да, факультэт заўсёды быў у "педаравіках" па гэтых пытаннях. А Ходзін усё больш расчароўвае. А большасці факу ён падабаеццО, бо ж беларускамоўны (амаль)! Знешнасць, аднак, падманлівая. Як адміністратар ён наогул нікуды ня годны - ніводнай справы вырашыць ня здольны, прамовы даказваюць, што ён хут за ўсё вадалей па задыяку, а на факультэце як быў застойнік з раздзяўбанымі прыбіральнямі так усё і засталося. Стабільнасць адным словам!
 
 #
Падтрымліваю Цэзара! Дадам, што кожныя выбары адную й тую ж, прабачце, валынку заводзіць. Цьху!
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/