xxx

/ Дзённік памяці. Маё месца.

/ Дзённік памяці. Маё месца.

Пісаць пра дарагое вельмі цяжка. Пісаць пра Кавальцы для мяне складана ў двайной ступені. Па-першае, для тых, хто ніколі не быў на раскопках мае словы застануцца пустымі. А па-другое, гэты археалагічны сезон быў там апошнім. Таму мой артыкул будзе толькі нікчэмнай спробай адлюстраваць тыя пачуцці, якія былі ў нас на сэрцы перад ад’ездам.

Кавальцы-IV — гэта археалагічны помнік фінальнага палеаліту, блізу Гродна на месцы ўпадзення ракі Горніца ў Нёман. Месца унікальнае ва ўсіх адносінах. Узрост помніка прыкладна 13–17 тысяч гадоў. Тут былі знойдзены косткі маманта, каня, аленя, унікальныя пацеркі і іншыя артэфакты. Але я не буду апісваць яго з пункту археалагічнага, тым больш я і не археолаг. Я апішу яго як паланіст, які штогод туды швэндаўся.


Кавальцы-адкрыццё

Зразумець і адчуць гэтае месца адразу проста немагчыма. За тры сезоны ў мяне склаўся свой вобраз Кавальцоў. Першы — Кавальцы рамантычныя ці Кавальцы-адкрыццё. Такое было ўражанне пасля першага году. Добра памятаю першы дзень на раскопе… Такое адчуванне, быццам прыкладаеш руку да нейкага вялікага адкрыцця. Капаеш з такім энтузіязмам, што нават страшна робіцца. Праўда, пасля другога працоўнага дня ад гэтага імпэту амаль нічога не засталося. Але тыя першыя ўражанні будуць ў памяці заўсёды, як і першае дзяжурства. Толькі Кавальцы навучылі мяне гатаваць, прычым адразу на пяцьдзесят чалавек.

Але самае галоўнае, дзеля чаго варта туды ехаць, гэта – атмасфера. Атмасфера, якую ствараюць валанцёры. Валанцёры — людзі, якія ледзь паднімаюцца раніцай на працу, але працуюць у дзве змены. Людзі, што ўвесь час знаходзяць з чаго смяяцца. Людзі, якія размаўляюць на “грыльскім нарэччы”, “патрэбіцы” ці “сайфулаеўцы”. Людзі, якія не спяць у сваіх намётах і ведаюць, што такое трохтыднёвы трэш. Гэта тыя, хто пакажа вам сапраўдныя Кавальцы. Тыя, хто яднае лагер.


Трэшавыя Кавальцы

На наступны год мне адкрыліся трэшавыя Кавальцы ці Кавальцы-новае ўражанне. Тады я ўжо стала валанцёрам. Новым адчуваннем стала чаканне прыезду першага курса. Адчуваеш сябе старэйшай, у цябе менш абмежаванняў, чым год таму, ты ўсё тут ведаеш, кожную сасну, кожную сцяжынку, кожны каменьчык. Ты ўжо больш ведаеш пра знаходкі, у стане адрозніваць камень ад керамікі і крэмню.

Тады я адчула сябе сапраўды вольнай. Зорнае неба над галавой, цёплае вогнішча і гарачая кампанія пад старажытным дубам. Гэта тое, дзеля чаго варта ехаць у Кавальцы. У такія моманты адчуваеш сябе часткай нечага вялікага.


Філасофскія Кавальцы

А ўжо гэты год паказаў мне філасофскія Кавальцы ці Кавальцы-хто ёсць хто. Год быў вельмі дзіўным, супярэчлівым і не скажу, што вельмі прыемным. Але гэты ж год стаў самым важным, самым сапраўдным. Былі разлад і незвычайная еднасць, былі слёзы. Гэтыя Кавальцы прывязалі мяне да адных людзей і адвярнулі ад іншых.

Кавальцы падаравалі мне тры незвычайныя гады, яны падаравалі мне самыя яскравыя і дарагія ўспаміны. Назаўсёды ў сэрцы застануцца салодкае “Пад’ём!” і “На працу”, нянавісць да збору галля і зорнае неба над галавой. Я буду памятаць першую сустрэчу з валанцёрамі, дуб і ўцёкі з яго ад начальства, “чароўную сасну”, Тумакоўку, першы ўражанні ад Нёмана і мыцця галавы ў ледзяной Горніцы. Для мяне стаў любімым цягнік “Унеча—Гродна”, агульны вагон, ляжанне на спальніках у цэнтры Гародні і ўлётная нядзеля 2007 года. Я ўсміхаюся, калі прыгадваю лічбу 25, пяцілітровік, “архегеолагаў”, ралі па полі і свае мянушкі ў Кавальцах. Я часам плачу, калі чую нашы песні.

“Экспедыцыя змяняе ваша ўяўленне аб археалогіі” — так калісьці сказаў адзін вялікі археолаг, які пачынаў Кавальцы, які стварыў іх і які закахаў мяне ў іх, Віктар Сцяпанавіч Абухоўскі. Ён меў рацыю. Я не шкадую ні пра адну хвіліну, праведзеную у Кавальцах. Толькі там я магла казаць, што думаю, рабіць тое, што не дазваляю сабе ў горадзе. Там я магла дыхаць і бачыць. Там я ведала, што сапраўднае, а што ілюзія. Там станавілася зразумелым хто ёсць хто. Я прыкутая да Кавальцоў назаўсёды, гэта ўжо маё месца.



Памяці Віктара Сцяпанавіча Абухоўскага.

 #
Цудоўна, сапраўды чэмберленаўскі адказ
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).