kolb's picture

"Блог Каці Колб"

Блог Каці Колб

Вы можаце падпісацца на абнаўленні дадзенага блога
[feed]

/ Я буду верыць у карму

На падзеі 19 снежня я кожны дзень чую самыя розныя рэакцыі, усе сеткі проста бурляць каментарамі і спрэчкамі. Мяне насцярожвае нейкі надта спрошчаны падзел на “свой-чужы” і бачанне ўсяго толькі ў адным колеры.
Чытаць далей »

/ Ваш выбар

Прэзідэнцкія выбары ў гэтым годзе па колькасці кандыдатаў пераўзышлі ўсе прагнозы, але для сябе нейкага выбару я так і не знайшла. Як і не знайшла хоць якой прычыны пайсці на выбары.

Але варта прызнаць рознаварыянтнасць кандыдатаў. Адразу скажу, што я фізіянамістка, таму мой невялічкі агляд будзе адпаведным.

Прыемна радуе магчымасць выбару між двух “вусатых” кандыдатаў, праўда, абодва звязаны з Магілёўшчынай, што не можа не турбаваць.
Чытаць далей »

/ Animal guide

Праглядзела перадачу пра розныя пароды котак і задумалася аб прызначэнні хатніх жывёл. Усе яны маюць якія-небудзь асаблівасці і па-свойму файныя ці кепскія. Я не буду казаць пра іх важнасць для чалавека, прывязанасць да яго, нават сяброўскія адносіны. Падыду да гэтага пытання выключна утылітарна :) Разгледзім самыя папсовыя варыянты кватэрных любімцаў.
Чытаць далей »

/ I'm driving too fast, I'm driving too far

Дзяўчына за рулём – гэта сацыяльная з’ява, прыдуманая мужчынамі-кіроўцамі. Такі феномен пераважна звязаны з чалавечай неабходнасцю спіхнуць на кагосьці віну дарозе і з рэалізацыяй уласных комплексаў. У жанчын ён прыводзіць да стойкага ўспрымання сябе як “чайніка”. Але ўсё гэта не больш, чым мужчынская змова.

 Чытаць далей »

/ Памяці Паўла Алегавіча Лойкі

Калі прыходзіш у новае месца, то ўражанне пра яго складаваецца па людзях, якія цябе сустракаюць. Так, маё знаёмства з гістфакам, калі адкінуць дзіцячыя ўспаміны, пачалося з лекцый Паўла Алегавіча. Заўсёды чаканых, цікавых і сапраўды захапляльных.
Чытаць далей »

/ Прымушалі, прымушаем і будзем прымушаць!

Мой факультэт заўсёды быў у перадавіках, што б гэта ні было. Гэта і знакамітая рэформа вышэйшай адукацыі, якая так і не была да канца праведзена, але ў выніку якой вывучэнне гісторыі на гістфаку спыняецца на трэцім курсе. Гэта і згон на выбары. Наш дэкан заўсёды быў і застаецца вельмі выканаўчым. Вось і ў гэтым годзе распачаў падрыхтоўку першым.
Чытаць далей »

/ No brain, no pain

Нядаўна даследчыкі прыйшлі да высновы, што шмат думаць небяспечна.

Чалавек прымае рашэнні і думае, дзякуючы працэсам, што адбываюцца ў яго лобных долях. Ад інтэнсіўнасці мысленчай дзейнасці залежыць памер гэтых аддзелаў мозгу. У выніку эксперыменту было выяўлена, што чым больш людзі думаюць пра жыццё і прыняцце важных рашэнняў, тым большыя праблемы з памяццю яны маюць. Амаль усе ўдзельнікі эксперыменту, якія мелі падобныя “цяжкасці”, маглі запомніць толькі дзве рэчы, факта і г.д. Акрамя таго, яны больш схільныя да дэпрэсій.
Чытаць далей »

/ Дзённік памяці. Маё месца.

Пісаць пра дарагое вельмі цяжка. Пісаць пра Кавальцы для мяне складана ў двайной ступені. Па-першае, для тых, хто ніколі не быў на раскопках мае словы застануцца пустымі. А па-другое, гэты археалагічны сезон быў там апошнім. Таму мой артыкул будзе толькі нікчэмнай спробай адлюстраваць тыя пачуцці, якія былі ў нас на сэрцы перад ад’ездам.
Чытаць далей »

/ Польская трагедыя 1939 года

Калі савецкія лідэры казалі, што “Польшча стала першым хаўруснікам Гітлера”, а трагедыя ў Катыні была злачынствам нацыстаў, то сучасныя расійскія кіраўнікі нарэшце перагледзелі гэту пазіцыю. Праўда, Уладзімір Пуцін папрасіў прабачэння ў звычайнай для рускіх манеры.
Чытаць далей »

/ Чарнобыль з намі. Некалькі рэцэптаў самавыратавання.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася ўжо 23 гады таму, але з наступствамі катастрофы мы змагаемся дагэтуль.

Першымі і, здавалася, самымі страшнымі праявамі той трагедыі былі вострая і хранічная лучавыя хваробы, унутранае аблучэнне і інш. Зараз, праз дваццаць гадоў сталі праяўляцца і аддаленыя наступствы выбуху. Усё большай колькасці людзей ставіцца дыягназ рак, генетычныя пашкоджанні ці імунныя хваробы, скарачаецца працягласць і якасць жыцця.
Чытаць далей »

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.