xxx

/ “Палітычны прызыў” як новая форма рэпрэсій

/ “Палітычны прызыў” як новая форма рэпрэсій

Днямі ў аўральным парадку на службу ў войска накіраваны вядомыя актывісты дэмакратычнага моладзевага руху Беларусі. Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці і незалежныя юрысты расцэньваюць масавы забор у войска лідэраў апазіцыйных моладзевых арганізацый як новую форму рэпрэсій у дачыненні да моладзевых актывістаў.

 
Моладзевае крыло Партыі БНФ за апошнія паўгода пазбавілася двух кіраўнікоў: улетку ў войска ў тэрміновым парадку забралі тагачаснага старшыню “Моладзі БНФ” Алеся Каліту, нягледзячы на анеўрызму сэрца, а зараз гвалтоўна ў вайсковай частцы ў Баранавічах апынуўся цяперашні лідэр арганізацыі Франак Вячорка.
 
28 студзеня людзі ў цывільным затрымалі старшыню “Моладзі БНФ” Франка Вячорку, збілі яго і ў кайданках адвезлі ў 8-ю вайсковую радыётэхнічную брыгаду, якая месціцца ў градзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Маладзён змог паведаміць пра гэта свайму бацьку, першаму намесніку старшыні Партыі БНФ Вінцуку Вячорку праз мабільны тэлефон толькі ўвечары таго ж дня. Варта адзначыць, што моладзевы актывіст яшчэ як мінімум на тыдзень меў адтэрміноўку ад прызыву. Як заявіў Вінцук Вячорка, зараз па факце адбытага рыхтуецца скарга ў Генеральную пракуратуру Беларусі. “Такога нахабства пры парушэнні правоў маладога чалавека я, прызнацца, нават не мог сабе ўявіць”, - адзначыў палітык.
 
Двух лідэраў гэтымі днямі пазбавіўся і “Малады фронт”. Сілаю ў вайсковую частку дастаўлены намеснік старшыні арганізацыі Іван Шыла, а адзін з лідэраў сталічных маладафронтаўцаў Зміцер Федарук, які днямі быў арыштаваны на дзесяць сутак, ужо пасля арышту дастаўляўся на прызыўную камісію. І гэта нягледзячы на тое, што пазалетась маладзён быў асуджаны паводле артыкула 193 Крымінальнага кодэкса Беларусі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Паводле беларускага заканадаўства, асобы, асуджаныя па крымінальных артыкулах, не могуць быць прызваныя ў войска, аднак для Федарука, навучэнца дзённага аддзялення багаслоўскага каледжа, відаць, будзе зроблена выключэнне. 
 
Пры ўзніклых абставінах дэмакратычныя моладзевыя структуры абвесцілі кампанію “За прафесійнае войска”. Як адзначыў пад час прэс-канферэнцыі ў пятніцу намеснік старшыні “Моладзі БНФ” Антон Каліноўскі, у рамках гэтай кампаніі яго арганізацыя “будзе змагацца за кожнага актывіста, які патрапіў пад гэты палітычны прызыў”. Паводле Антона Каліноўскага, актывісты маюць намер звяртацца ва ўсе магчымыя інстанцыі, каб ім патлумачылі, чаму не дзейнічае палажэнне Канстытуцыі пра магчымасць альтэрнатыўнай службы, чаму фальсіфікуюцца дыягназы. “Мы пратэстуем супраць парушэння Клятвы Гіпакрата, якую даюць дактары, пасля адпраўляючы людзей з цяжкамі хваробамі, з аперацыямі ў войска”, - заявіў намеснік старшыні “Моладзі БНФ”.
 
Адзін з лідэраў моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Пашкевіч паведаміў, што ў планах “Моладзі БНФ”, “Маладых дэмакратаў”, у планах Франака Вячоркі, Івана Шылы была шчыльная супраца па стварэнні платформы маладых кандыдатаў на мясцовыя выбары, якія маюць адбыцца пры канцы наступнага года. “Гэтым планам, дзякуючы таму, што зараз адбываецца, відаць, не наканавана збыцца”, - падсумаваў Міхаіл Пашкевіч.
 
Па словах юрыста і праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, прызывы моладзевых актывістаў праходзілі з непасрэдным умяшальніцтвам супрацоўнікаў спецслужб, а медычныя абследаванні не выклікаюць даверу, бо яны адбываліся ў поўнай інфармацыйнай блакадзе, а іх вынікі не даводзіліся ні тым, хто абследаваўся, ні іх прадстаўнікам.
 
Як падксрэсліў Валянцін Стэфановіч, прызыў Франака Вячоркі і Зміцера Федарука суправаджаўся прамым парушэннем дзеючага заканадаўства. “Так, суд па скарзе Франака Вячоркі прайшоў фактычна завочна, не быў праінфармаваны належным чынам, што прадугледжвае Грамадзянска-працэсуальны кодэкс, ні сам Франак, ні яго адвакат, таму гэта з’яўляецца грубым парушэннем ГПК і падставай для адмены гэтага рашэння ў касацыйнай інстанцыі, - кажа праваабаронца. – Акрамя таго, паводле закона аб вайсковым абавязку, калі падаецца скарга ў суд, то мерапрыемства па прызыву прыпыняецца да ўступлення рашэння ў законную сілу. У дадзеным выпадку Франак Вячорка быў затрыманы, дастаўлены ў вайсковую частку да таго, як рашэнне суда ўступіла ў законную сілу. Такім чынам, можна сцвярджаць, што ён незаконна ўтрымліваецца ў вайсковай частцы”.
 

Што датычыцца Зміцера Федарука, то ён таксама быў ізаляваны ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, па словах Валянціна Стэфановіча, па абсалютна надуманых незаконных прычынах, што нібыта не адбыў адміністратыўны арышт, які яму быў вынесены за ўдзел у акцыі “Беларусь - у Еўропу” 1 траўня мінулага года. “Гэта парушае арт. 13 прым 6 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях, які адназначна гаворыць, што не падлягае выкананню пастанова суда, калі яна не была выканана напрацягу трох месяцаў з моманту ўступлення яе ў законную сілу, - заявіў юрыст. - Такім чынам, усе тэрміны тут ужо прайшлі, і на якой падставе Федарук утрымліваецца ў ЦІП, нам незразумела. 29 студзеня былі пададзены скаргі ў пракуратуры адпаведна Маскоўскага і Першамайскага раёнаў Мінска, дзе было ўказана на тое, што Федарук знаходзіцца ў ЦІП незаконна, і зараз мы чакаем рэакцыі пракуратуры. Усё гэта ў сукупнасці дае нам падставаы сцвярджаць: тое, што адбылося з Франакам Вячоркам, Зміцерам Федаруком, Іванам Шылам, раней з Салаўём, Калітом і Жалезнічэнкам з’яўляецца новай формай палітычных рэпрэсій, скіраванай на ізаляцыю моладзевых актывістаў, пры чым усё гэта адбываецца з яўным парушэннем дзеючага беларускага заканадаўства”, - адзначыў Валянцін Стэфановіч.

 #
Браво, ваша идея пригодится
 
 #
Het was een erg leuk idee! Wil alleen maar zeggen dank u voor de informatie die u hebt gedeeld. Gewoon blijven schrijven van dit soort post. Ik zal uw trouwe lezer. Nogmaals bedankt.
 
 #
Спасибо за пост. Позновательно.
 
 #
Sie ergänzt einige gute Punkte gibt. Ich habe eine Suche zum Thema und fand die Mehrzahl der Menschen die gleiche Meinung mit Ihrem Blog.
 
 #
Це дійсно вирішена моя проблема, спасибі!
 
 #
Zeer efficiënt schriftelijke informatie . Het zal waarschijnlijk van onschatbare waarde zijn voor iedereen die usess , inclusief mezelf. Sustain het goede werk - voor de positieve zal ik een kijkje op meer posten te nemen.
 
 #
Je moet echt rekening worden gehouden met die op de groei van deze weblog tot een grote autoriteit op deze markt. Je kennelijk een greep maken met de onderwerpen van iedereen lijkt te zijn zoekt op deze website in ieder geval en je kon eigenlijk ook verdienen een bok of twee af van een aantal advertenties. Ik zou onderzoeken na de recente zaken en het verhogen van de hoeveelheid schrijven ups ga je omhoog en ik garandeer je zou gaan zien dat een schitterend gericht de bezoekers in de nabije toekomst . Gewoon een gedachte, veel geluk in alles wat je doet !
 
 #
Mijn buurman en ik had net dit bepaald onderwerp debatteren , is hij meestal op zoek naar bewijzen mij onjuist. Uw mening over deze is groot en precies hoe ik me eigenlijk voel. Ik heb gewoon nu mailde hem deze webpagina om erop te wijzen hem je individueel te bekijken. Na het uitproberen van over uw web site die ik e -book gemarkeerd en zullen terug komen naar uw nieuwe berichten te lezen!
 
 #
Gefeliciteerd , wat woorden ... briljant idee
 
 #
Van harte gefeliciteerd met het bezit van zeker zeker een van een van de meest verfijnde blogs Ive komt over een tijdje ! Het is gewoon geweldig hoeveel u zult in staat zijn om over de afstand van een ding denken in principe alleen maar vanwege de manier waarop visueel prachtig het is. Youve plaats collectief een geweldige weblog website ruimte geweldige graphics , films , lay-out . Dat is zeker een must-see website!
 
 #
Dit weblog is prachtig. Er is altijd al de ideale info in de ideeën van mijn vingers. Bedankt en het uitstekende werk te houden!
 
 #
Een van de meer indrukwekkende blogs die ik heb gezien . Heel erg bedankt voor het bijhouden van het internet chique voor een verandering. Youve kreeg stijl, klasse , bravoure . Ik meen het. Gelieve keep it up , want zonder het internet is ongetwijfeld ontbreekt in intelligentie .
 
 #
De beste essentiële informatie is dit, dat je probeert heel goed te doen benaderen voor dat dakloosheid lichaam en hun helpende hand. Ik ben zo geïnspireerd over, na het lezen ook uw dit nuttige geschreven artikelen en uw mening , die is zo aantrekkelijk voor de doe iets voor de
 
 #
Bedankt voor het geven van iedereen een buitengewoon gedenkwaardige kans om tot in detail lezen van deze site. Het is vaak zo briljant en vol met veel plezier voor mij en mijn kantoor kennissen om uw site te doorzoeken bijna driemaal in een week te lezen door middel van de nieuwste items die je zal hebben. En zeker , ik ben zeker verbaasd gezien de uitzonderlijke ideeën die u te dienen. Bepaalde twee punten in deze post zijn echt de meest gunstige die we ooit hebben gehad .
 
 #
Ik ben nog steeds leren van je spullen , en ik ben een poging om mijn doelen te bereiken . Ik ben het helemaal dol op het lezen van alles wat er geschreven in uw website. Handhaaf de huidige ideeën komen voor de lange termijn ! Bedankt!
 
 #
hallo daar en bedankt voor uw info - Ik heb zeker opgepikt iets nieuws vanuit hier heb ik wel expertise een paar technische problemen gebruik van deze website , omdat ik ervaren op de website heel vaak laatste herlaadbeurt tot ik kon krijgen te laden juist had ik me af of je hosting is OK ? Niet dat ik klagen , maar traag laden gevallen tijden zullen vaak van invloed op uw plaatsing in google en kan je de kwaliteit score schade als reclame en marketing met Adwords Maar goed, ik ben het toevoegen van deze RSS- naar mijn e-mail en kon uit te kijken naar veel meer van uw respectieve spannende inhoud Zorg ervoor dat u snel weer deze update, en ik wil je vertellen: Doodziek van blazen geld op de zogenaamde " Forex bots" die beloven " geen verliezen " en uiteindelijk verkrachten uw account van duizenden ? Leer het geheim dat uiteindelijk de Forex markt veranderd in mijn eigen prive- geldautomaat volledig op de automatische piloot ... Ongeacht wat uw ervaring , zal dit werk voor je ! Je zou kunnen worden op vakantie in de Bahama's, terwijl deze unieke service absorbeert terpen van de winst op uw rekening ! Probeer het op forextradersreview.com ! Forex Growth Bot
 
 #
magnificent submit, very informative. I'm wondering why the opposite experts of this sector don't notice this. You should continue your writing. I'm sure, www.novychas.org have a huge readers' base already!
 
 #
Your blog post on www.novychas.org offers the same submit as another article author but i much like your far better.
 
 #
www.novychas.org seems to get a good ammount of visitors. How do you get traffic to it? It offers a nice unique spin on things. I guess having something real or substantial to talk about is the most important thing.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).