xxx

/ “Гесаўскі” футбол

/ “Гесаўскі” футбол

Тое, што здарылася 28 красавіка пад час футбольнага матчу рэгулярнага чэмпіянату Беларусі паміж камандамі “Дынама” Мінск і “Віцебск” (гульня праходзіла на стадыёне ў сталічнай Кунцаўшчыне), не ўкладаецца ні ў якія маральныя рамкі: фанаты мінскай дружыны разгарнулі велізарную, якасна зробленую расцяжку з ухваленнем аднаго з фюрэраў “Трэцяга Райху” Рудольфа Геса.

Не магу сабе ўявіць, хто стаіць за гэтак званымі “фанатамі” мінскага “Дынама”. Адкуль такая даніна “футбольнай” павагі да трэцяй асобы гітлераўскай Германіі (пасля самога беснаватага фюрэра Адольфа Гітлера і партайгеносэ Марціна Бормана), на сумленні і на руках якога, без перавелічэння, мільёны жыццяў ні ў чым не павінных людзей.

Беларусь – краіна, якая, бадай, найбольш пацярпела пад час Другой сусветнай вайны: наша Бацькаўшчына не далічылася кожнага трэцяга свайго жыхара (некаторыя вобласці – кожнага другога). Хутка Свет будзе адзначаць 65-я ўгодкі Вялікай Перамогі над фашызмам – гэтай брунатнай чумой ХХ стагоддзя. Падавалася, тут, у Беларусі, не павінна нават патыхаць нейкім станоўчым стаўленнем да нацыстаў і тым больш да іх правадыроў. Не, яшчэ засталіся нейкія маральныя вырадкі, якія маюць нахабства спяваць асаны нелюдзям, у прыватнасці, Рудольфу Гесу…

Аднак застаецца яшчэ пытанне. Чаму на гэты мярзотны ўчынак так званых “фанатаў” не зрэагавалі праваахоўныя органы? Можна сабе ўявіць, што б яны зрабілі з тымі гледачамі, якія б наважыліся разгарнуць на стадыёне гістарычны бел-чырвона-белы сцяг. Сама мала – тыя, хто б гэта зрабіў, атрымалі б кухталёў ад “бравых” міліцянтаў, а хутчэй за ўсё, апынуліся б у пастарунку ці ў вядомай установе для правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна з наступным судом, штрафамі ці суткамі адміністратыўнага арышту. А вось на тых, хто ўхваляе фашыстоўскага ката, наша слынная міліцыя не рэагуе. Відаць, проста не ведаюць нашы праваахоўнікі, хто такі Рудольф Гес. А, мо, і ведаюць, ды каманды спыніць гэтае амаральнае бязмежжа не паступіла.

Я б параіў нашым “гарантам парадку” наўпрост заняцца высвятленнем, як вылюдкам удалося пранесці гэтую немалую расцяжку на стадыён, хто яе вырабіў і хто быў натхняльнікам гэтага, не прабаюся сказаць, злачынства. Злачынства перад памяццю тых, хто паклаў сваё жыццё ў барацьбе з фашызмам, злачынствам перад тымі, хто яшчэ жывы, прайшоўшы крывавыя вёрсты самай жахлівай вайны ў гісторыі чалавецтва.

Калі наваяўленыя нацыкі ўздымаюць галаву – гэта ёсць вялікай небяспекай. Пакуль дзяржава змагаецца з сапраўднымі патрыётамі Беларусі, яна можа прапусціць вельмі небяспечную з’яву, якая ўжо мае жахлівы распаўсюд у той жа суседняй Расіі, дзе ад рук фашыкаў-неданоскаў гінуць мірныя людзі, і выпадкі такія не адзінкавыя. Калі не рабіць тэрміновых захадаў, брунатная навала можа ўзняць галаву і ў сінявокай. І можна дапусціць момант, калі змагацца з гэтай навалай будзе вельмі цяжка, калі ўвогуле магчыма. Узгадайма словы Юліуса Фучыка: Людзі, будзьце пільныя!

 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).