xxx

/ Ці застанецца Беларусь “краінай смертнікаў”?

/ Ці застанецца Беларусь “краінай смертнікаў”?

16 кастрычніка калегія Вярхоўнага суда Беларусі адклада да 27 кастрычніка разгляд касацыйных скаргаў грамадзян, што маюць дачыненне да забойства двух інкасатараў у Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Адзін са злачынцаў – 25 гадовы жахыр Салігорску Андрэй Жук – ужо асуджаны судом першай інстанцыі на смерць. Ці з’явіцца ў Беларусі пасля рашэння Вярхоўнага суда яшчэ адзін “смертнік”?

Так, з аднаго боку, разумееш, што тых, хто забівае іншых дзеля ўласнае карысці, цяжка назваць людзьмі ў поўным сэнсе гэтага слова. Але ёсць такое паняцце як цывілізаванасць. Тое, што нельга адказваць “смерцю на смерць”, “Забойствам на забойства”, зразумелі ўсе краіны Еўропы і нават постсавецкае прасторы. Усе, апроч Беларусі, якая, у тым ліку і па прычыне далейшага прымянення ў якасці найвышэйшай меры пакарання расстрэлу, застаецца адзінай дзяржавай на кантыненце, якая не з’яўляецца членам Савета Еўропы. 

Сёння на вельмі высокім узроўні заяўляецца пра гатовасць улад увесці ў Беларусі мараторый на смяротную кару. Тым не менш, ужо сёлета Вярхоўны суд пакінуў у сіле “рассрэльны” прыгавор у дачыненні да жыхара Драгічынскага раёна Васіля Юзэпчука – забойцы некалькіх пажылых жанчын. Дарэчы, яго індывідуальны зварот са скаргай зараз зарэгістраваны ў Камітэце па правах чалавека ААН, а сам Юзэпчук збіраецца прасіць памілавання ў Аляксандра Лукашэнкі.   

Можна па-рознаму ставіцца да забойцаў, ненавідзець іх. Але трэба разумець, што тыя, хто адымае жыццё іншых, нават на законнай падставе – а законы гэтыя таксама пішуць і прымаюць людзі – сам становіцца забойцам. Хочацца спадзявацца, што цяпер Вярхоўны суд скарыстаецца прынцыпамі гуманізму (гэта што да справы Жука), а прэзідэнт злітуецца над Юзэпчуком, калі да часу разгляду просьбы асуджанага аб памілаванні ў нашай дзяржаве не будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне.

Ці Беларусь і надалей застанецца адзінай у Еўропе “краінай смертнікаў”?

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).