/ Ці заб’е дзяржава двух сваіх грамадзян?

/ Ці заб’е дзяржава двух сваіх грамадзян?

У панядзелак, 14 лістапада, намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, які прадстаўляе бок абвінавачання ў справе аб тэрарыстычным акце ў мінскім метрапалітэне 11 красавіка бягучага года, а таксама аб выбухах у Мінску ноччу 4 ліпеня 2008 года і ў Віцебску ў 2005 годзе, прапанаваў суду пакараць абвінавачваемых Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва расстрэлам без канфіскацыі маёмасці.

Канавалаў абвінавачваецца ў непасрэдным здзяйсненні тэрактаў, а Кавалёў — у пасобніцтве і неданясенні аб злачынстве. 

Не буду кранаць падрабязнасці справы, бо прызнаць чалавека вінаватым ці апраўдаць яго, згодна Канстытуцыі, можа толькі суд. Не буду кранаць і таго моманту, што Кавалёў супрацоўнічаў са следствам, пра што сведчаць назіральнікі, якія прысутнічалі на працэсе практычна ўвесь час, і яўна не разлічваў на такую “падзяку” ад абвінавачання.

Пытанне ў іншым. Зноў пракурор просіць смяротнага пакарання для двух грамадзян Беларусі. Як паказвае практыка, суды ў большасці выпадкаў задавальняюць патрабаванні (ці просьбы) боку абвінавачання. Таму не выключана, што першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Аляксандр Федарцоў, які старшынюе на працэсе, задаволіць прапанову пракурора Аляксея Стука.

Зноў, як паказвае практыка, калі беларускі суд штосьці вырашыў, то практычна няма механізмаў, каб паўздзейнічаць на яго рашэнне з боку міжнародных арганізацый ці структур, у тым ліку і праваабарончых і нават аанаўскіх. Поўнае права выратаваць асуджаных на смерць праз памілаванне мае кіраўнік дзяржавы, але добра вядома, як Аляксандр Лукашэнка ставіцца да асуджаных на расстрэл. Прынамсі, на маёй памяці няма выпадкаў памілавання “расстрэльнікаў”.

Праз тое, што ў Беларусі дагэтуль прымяняецца смяротнае пакаранне, наша краіна ёсць адзінаю дзяржаваю на кантыненце, якая не з’яўляецца членам Савета Еўропы. І высокапастаўленым адказным за прыняцце рашэнняў асобам варта было б пра гэта памятаць. 15 лістапада на судзе выступяць адвакаты Канавалава і Кавалёва, і ёсць надзея, што ім удасца пераканаць Высокі суд не ўжываць расстрэл у якасці пакарання ў дачыненні да дваццаціпяцігадовых мужчын. Каб не зрабіць непапраўнае, бо нават сярод пацярпелых у выніку выбуху 11 красавіка ёсць тыя, хто не ўпэўнены на сто працэнтаў, што менавіта гэтыя асобы здзейснілі жахлівае злачынства 11 красавіка на станцыі метро “Кастрычніцкая”.

Сапраўдны вінаваты ў нашумелай у савецкія часы “Віцебскай справе” быў знойдзены ўжо пасля таго, як некалькі, што высветлілася пазней, невінаватых людзей многія гады правялі за кратамі, а аднаго ўвогуле расстралялі. Невінаватага. Хто можа даць гарантыі, што гісторыя не паўторыцца і на гэты раз? Таму лепш нікому не браць граху на душу. І падумаць пра імідж дзяржавы і яе будучыню. 
 

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/