/ Ці будуць гэтыя народзіны апошнімі?

/ Ці будуць гэтыя народзіны апошнімі?

17 студзеня споўнілася 26 гадоў віцябляніну Уладзіславу Кавалёву, якога Вярхоўны суд Беларусі пры канцы мінулага года разам з ягоным аднагодкам, таксама віцяблянінам Дзмітрыем Канавалавым прыгаварыў да смяротнага пакарання. Абодвух маладзёнаў прызналі вінаватымі ў ажыццяўленні тэрарыстычнага акту на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску летась 11 красавіка.

Вырак Вярхоўнага суда літаральна раскалоў беларускае грамадства. Вельмі вялікая колькасць людзей выказалі сумнеў у тым, што менавіта Канавалаў і Кавалёў спрычыніліся да выбуху ў сталічнай падземцы. Пад петыцыямі не расстрэльваць маладых людзей падпісаліся дзясяткі тысяч чалавек толькі ў Беларусі. Больш за паўтары сотні тысяч подпісаў за адмену смяротнага пакарання ў нашай краіне перадалі тутэйшым уладам прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”.

У Дзень нараджэння Уладзіславу Кавалёву сваякі і сябры перадалі грошы, накіравалі паштоўкі і лісты з віншаваннямі. Сам асуджаны на смерць маладзён, які не прызнае сябе вінаватым і сцвярджае, што не мае ніякага дачынення да таго страшэннага злачынства, трымаецца (ці стараецца трымацца) бадзёра, пра што сведчаць лісты з ізалятару ягоным родзічам. Маці Уладзіслава і ягоны адвакат робяць усё, каб дабіцца справядлівасці і выратаваць хлопцу жыццё. Тое ж робяць і шматлікія прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Не дай Бог каму-небудзь зведаць, што такое смяротны прысуд, што такое камера смяротнікаў. Ні маладому, ні старому. Вялікая колькасць беларусаў спадзяецца, што 26-ты Дзень нараджэння не станецца апошнім для Уладзіслава Кавалёва. Гэта залежыць, у першую чаргу, ад таго, якое рашэнне прыме галоўны чыноўнік краіны, у руках якога знаходзяцца не толькі ўсе рычагі кіравання дзяржавай, але і чалавечыя жыцці ў самым прамым сэнсе гэтага слова.

Шмат залежыць і ад грамадства, якое не пакідае справу Канавалава-Кавалёва па-за ўвагай. Беларускі Хельсінскі камітэт рашуча настойвае на тым, каб ягоны прадстаўнік прысутнічаў на пасяджэнні камісіі па памілаванні пры прэзідэнце, якая будзе выносіць свой вердыкт адносна лёсу маладзёнаў і даводзіць яго да ведама кіраўніка дзяржавы, які і прыме канчатковае рашэнне, забіваць іх ці не.

Хочацца звярнуцца і да чальцоў камісіі, і да кіраўніка Беларусі — хопіць крыві! Давайце станавіцца цывілізаванай еўрапейскай дзяржавай! Паглядзіце: Беларусь жа пазіцыянуе сябе як паўнапраўны і паўнавартасны член Адзінай эканамічнай прасторы з перспектывай стварэння так званага Еўразійскага саюза з Расіяй і Казахстанам. Дык вось у гэтых краінах, як і ва ўсіх дзяржавах Еўропы і на постсавецкай прасторы ў цэлым, смяротнае пакаранне даўно не прымяняецца, расстрэльныя прысуды не выносяцца. Там фактычна зведзена да нуля магчымасць фатальнай памылкі следчых і судовых структур, калі забітага невінаватага чалавека ўжо не вярнуць. Дык ці не прыспеў час даказаць беларускаму кіраўніцтву, што Сінявокая нічым не горшая за іншых?

 

 #
Why do I btoher calling up people when I can just read this!
 
 #
Time to face the music armed with this great inrmfoation.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/