xxx

/ Угодкі Аршанскай бітвы адзначылі… падушкавым боем

/ Угодкі Аршанскай бітвы адзначылі… падушкавым боем

Падушкавым боем 8 верасня адзначыла мінская моладзь 945-я ўгодкі слыннай Бітвы пад Воршай, калі войска Вялікага княства Літоўскага на чале з Вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім нанесла скрышальную паразу войску Маскоўскай дзяржавы, якім камандаваў ваявода Іван Чаляднін. У мерапрыемстве ў мінулы аўторак узялі ўдзел каля тысячы чалавек, непасрэдна ў якасці “ваяроў” выступілі больш за 400 юнакоў і дзяўчат.


Акцыю, арганізаваную дэмакратычнай моладзевай арганізацыяй “Ініцыятыва”, санкцыянаваў Мінскі гарвыканкам. Пра планаванае мерапрыемства ранкам у аўторак распавяло нават Беларускае тэлебачанне.

Блізу шостай гадзіны вечара 8 верасня ля помніка Янкі Купалы ў цэнтры беларускай сталіцы сабраліся каля тысячы маладых людзей, большасць з якіх мелі пры сабе падушкі, а таксама мяккія цацкі.

Выступаючы перад прысутнымі, адзін з арганізатараў “падушкавага пабоішча” моладзевы актывіст Андрэй Кім распавёў, што бітва на Крапівенскім полі пад Воршай адбылася менавіта 8 верасня 1514 года ў часе Руска-Літоўскай вайны 1512–1522 гадоў паміж войскамі Маскоўскай дзяржавы пад кіраўніцтвам ваяводы Івана Чалядніна і аб’яднанымі сіламі войска Вялікага княства Літоўскага пад агульным кіраўніцтвам вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага. “Ліцьвіны, якіх было ў тры разы меней за маскавітаў, тым не менш, атрымалі пераканаўчую перамогу, і ў гэтым быў вайсковы геній Канстанціна Астрожскага”, — адзначыў Андрэй Кім.

Пасля гэтага ўся грамада перамясцілася ад помніка Купалу на газон за ім, дзе хутка і пачалася бітва. Усіх жадаючых “памалаціцца” падушкамі арганізатары падзялілі на дзве групы па прынцыпу цотнасці і няцотнасці месяцаў нараджэння, бо, натуральна, практычна ўсе жадалі ў гэты вечар быць “ваярамі ВКЛ”. Сама “бітва” адбывалася ў некалькі этапаў, падчас якіх па чарзе перамагалі то “белыя”, якія сімвалізавалі войска ліцьвінаў, то “чырвоныя” — адпаведна, “маскавіты”. Скончылася ўсё мірна, цывільна, без цялесных пашкоджанняў.

Самі арганізатары заяўлялі, што гэта мерапрыемства не мае палітычнага падтэксту, таму яно і было дазволена, а супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія назіралі за падзеяй, паводзілі сябе мірна, не ўмешваліся ў тое, што адбывалася, і нават паціху цешыліся з бачанага. Пасля “бітвы” ўся пляцоўка была ўсыпаная пер’ем з разарванай “зброі”, і арганізатары мусілі ўласнымі высілкамі наводзіць парадак, як і абяцалі ўладам. Завяршылася гэта крэатыўнае мерапрыемства невялікім канцэртам.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).