/ Сваіх трэба падтрымліваць

/ Сваіх трэба падтрымліваць

Я катэгарычна не падзяляю меркаванні некаторых суайчыннікаў з дэмакратычнага лагера, якія, калі гаворка ідзе пра вялікі спорт, прытрымліваюцца пазіцыі: чым горай, тым лепш. Маюцца на ўвазе дасягненні беларускіх спартоўцаў, якія часам вельмі ўдала прадстаўляюць нашу краіну на міжнароднай арэне. 

Мне асабіста падабаецца назіраць за тым, як у Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ) гуляе мінскае “Дынама”. Хоць часам няроўна, з памылкамі, але год ад года лепш і лепш. І цяперашні сезон — не выключэнне. Няхай і прайгралі “зубры” апошнія дзве гульні на выездзе далёка не слабым камандам, але ж перад гэтым была і серыя з чатырох перамог. І вось гэтыя перамогі сяго-таго вельмі раздражняюць. Матывацыя даволі дзіўнаватая: маўляў, хакей — любімая цацка правадыра, у яго ўбухваюцца шалёныя грошы, а хакейныя перамогі толькі ўслаўляюць галоўнага беларускага чыноўніка, цешаць ягонае самалюбства.

Так яно так, але паглядзіце, колькі шчаслівых твараў, як дзіцячых, так і дарослых, можна назіраць падчас пераможных гульняў “Дынама” на “Мінск-Арэне”! І невыпадкова менавіта гульні сталічных “зуброў” збіраюць аншлагі і б’юць рэкорды па наведвальнасці матчаў на чэмпіянаце КХЛ. І невыпадкова поспехі мінскіх хакеістаў выклікаюць нервовую рэакцыю з боку некаторых “каляспартовых спяцоў” з Расіі кшталту былога вялікага майстра Барыса Маёрава, для якога, паводле яго прызнання, “Дынама” (Мінск) — чужародная з’ява ў расійскім чэмпіянаце, якая яму зусім не цікавая”. Ну, па-першае, КХЛ ужо не зусім расійскі чэмпіянат, бо там гуляюць каманды не толькі з Расіі, але і з Латвіі, Славакіі, Беларусі, Казахстана. А па-другое, за гульнямі КХЛ сочыць багата людзей і ў далёкім замежжы, і поспехі “зуброў” праслаўляюць нашу краіну, робяць пазнавальнай менавіта яе, а не нейкіх канкрэтных дзеячаў ад палітыкі.  

Як робяць гонар Беларусі і выступленні нашай маладой, але ўжо праслаўленай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі. Шкада, канешне, што ў фінале негалоснага чэмпіянату свету ў Стамбуле ў гэтую нядзелю Віка ва ўпартай барацьбе саступіла чэшскай спартоўцы Петры Квітавай, але тая і ў рэйтынгу на прыступку вышэйшая за Азаранку, і старэйшая за Віку на чатыры гады. Тым не менш, гэты сезон стаўся самым паспяховым для беларускай тэнісісткі, якая па выніках года заняла трэцюю прыступку ў рэйтынгу пасля сваёй дацкай сяброўкі Каралін Вазняцкі і той жа Петры Квітавай. Трэба адзначыць, што не ў апошнюю чаргу менавіта дзякуючы паспяховым выступленням Вікторыі Азаранкі, а таксама іншых нашых дзяўчат і хлопцаў, у тым ліку і Макса Мірнага, які дагэтуль вельмі някепска гуляе ў парнай катэгорыі, у далёкім замежжы ведаюць, што існуе ў свеце такая краіна — Беларусь. І паверце, далёка не ўсе там асацыююць нашу краіну з яе нязменным кіраўніком, але са спартыўнымі дасягненнямі асобных беларусаў.

Тое ж самае можна казаць і пра футбольны БАТЭ з Барысава, і пра некаторых лёгкаатлетаў, цяжкаатлетаў, весляроў, фрыстайлістаў ды іншых спартоўцаў, якія робяць гонар нашай краіне сваімі поспехамі. Палітыкі прыходзяць і сыходзяць, а краіна, яе поспехі, гонар і слава застаюцца, прычым часцяком насуперак тым жа палітыкам. Так што не трэба спекуляцый на каляпалітычна-спартыўных асацыяваннях. Бо такія разважанні блізкія да банальнай дэмагогіі з псеўдапатрыятычным ухілам.

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/